Футбольны Клюб Гомель: беларускі футбольны клюб

«Гомель» — беларускі футбольны клюб з гораду Гомлю, заснаваны ў 1959 годзе.

Чэмпіён Беларусі (2003), трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2002, 2011, 2022), уладальнік Супэркубка Беларусі (2012). Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Цэнтральным, адным зь нешматлікіх толькі футбольных стадыёнаў. Па сваім стварэньні клюб быў адным зь нямногіх беларускіх клюбаў, якія бралі ўдзел у розыгрышы чэмпіянатаў СССР. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці быў запрошаны ў першую лігу беларускага першынства, якая на той час была галоўнай у сыстэме айчыннага футболу. Выступаў спачатку пад назвай «Гомсельмаш», але няўдала. Клюб павярнуўся ў эліту клюб у 1998 годзе ўжо з сучасным назовам і адразу стаў даволі моцнай сілай. У 2003 годзе «Гомель» здабыў пакуль адзінае чэмпіёнства ў сваёй гісторыі, але працягнуць пасьпяховыя выступы ня здолеў. Зь сярэдзіны 2010-х гадоў каманду напаткала фінансавая крыза, што прывяла да сыходу добрых футбалістаў і пераарыентаваньне на выкарыстаньне маладых гульцоў. Пасьля чарговага вылету з найвышэйшай лігі ў 2019 годзе «Гомель» вярнуўся ў галоўны дывізіён, а ў 2002 годзе здабыў Кубак Беларусі, на шляху да якога перамог менскае «Дынама» ў чвэрцьфінале і БАТЭ ў фінале.

Гомель
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён
Поўная назва Футбольны клюб Гомель
Заснаваны 1959
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён «Цэнтральны»
Умяшчальнасьць: 14 307
Дырэктар Васіль Драздоў
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2023 6 месца
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён
Хатнія колеры
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён
Выязныя колеры
Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Доўгі час «Гомель» быў адным з самых наведвальных клюбаў у Беларусі, але з пагаршэньнем вынікаў у сярэдзіне 2010-х гадоў яна зьменшылася. Аднаўленьне лічбаў адбылося па вяртаньні ў навыйшэйшую лігу ў 2021 годзе. Гэтак два гады запар пасьля гэтага «Гомель» займаў першы радок у табліцы наведвальнасьці з паказьнікам у сярэднім каля 4,5 і 4 тысяч за матч адпаведна.

Гісторыя

Раньнія гады

Паводле некаторых крыніцаў упершыню гуляць у футбол у Беларусі пачалі ў Гомлі. Здарылася гэта дзякуючы аднаму з асноўных гульцоў гульцоў зборнай Кіева А. Лібману, які працаваў у банку й быў пераведзены ў гомельскую філію. Увосень 1910 году была створана «Першая гімнастычная футбольная каманда», у якой трэнэрам і капітанам клюбу быў сам Лібман. Каманда была ўкамплектаваная ў асноўным навучэнцамі гімназіяў і вучэльняў. Да пачатку новага вучэбнага году ў горадзе налічвалася ўжо як мінімум чатыры каманды, то бок «Вікторыя», «Уні́тас», «Надзея».

За савецкім часам

У 1923 годзе зборная Гомеля дайшла да 1/8 фіналу чэмпіянату РСФСР, які праходзіў у Маскве. Пасьля таго, як у 1926 годзе Гомель быў перададзены ў склад БССР, зборная гораду ў 1927 годзе заняла другое месца ў чэмпіянаце БССР. У 1928 годзе каманда сталася найлепшай камандай чэмпіянату.

У 1959 годзе быў створаны клюб «Лякаматыў», які менавіта й стаў папярэднікам сёньняшняга клюбу «Гомель». Клюб адразу ўзяў старт у чэмпіянаце СССР і быў залічаны ў 2 зону клясы «Б». Першы сэзон з-за адсутнасьцю досьведу стаўся няўдалым, каманда атрымала 21 паразу, правёўшы пры гэтым 28 матчаў, астатнія матчы гомельскі калектыў здолеў скончыць унічыю. Наступны сэзон клюб пачаў у 1 зоне, атрымаўшы роўную колькасьць перамог і паразаў за чэмпіянат, скончыўшы спаборніцтва на дзявятым радку выніковай табліцы. Сэзон 1961 году клюб скончыў на трэцім радку, а на наступны сэзон стаўся пераможцам клясы ў сваёй зоне, атрымаўшы, такім чынам, пуцёўку ў клясу «А» другой падгрупы, дзе клюб гуляў да 1991 году, толькі сэзон 1969 году правёўшы ў розыгрышы клясы «Б». У 1964 годзе клюб зьмяніў назву на «Спартак», а ў 1969 годзе быў пераназваны ў «Гомсельмаш». З 1971 году кляса «А» паводле новай схемы розыгрышу чэмпіянату СССР стала называцца другой лігай. У сэзоне 1973 годзе найлепшым бамбардзірам клюбу стаў Георгі Ярцаў, які правёў у клюбе толькі два сэзоны. Сэзоны 1976 і 1977 гадоў клюб праводзіў пад назвай «Машынабудаўнік».

Першыя гады незалежнасьці

У 1992 годзе клюб узяў удзел у першым чэмпіянаце Беларусі па футболе, скончыўшы сэзон на апошнім месцы, і захаваўшы месца ў найвышэйшай лізе, толькі дзякуючы скарочанаму правядзеньню розыгрышу ў адно кола. На наступны сэзон клюб заняў дзясяты радок.

У 2003 годзе «Гомель» пакуль што адзіны раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі. У той сэзон найлепшым бамбардзірам клюбу і чэмпіянату стаў Генадзь Блізьнюк, які на наступны сэзон перайшоў у расейскі «Сокал». У 2004 годзе клюб дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, аднак вылецеў ужо ў першым раўндзе, ня здолеўшы абысьці альбанскую «Тырану». У чэмпіянаце каманда таксама не захавала за сабою тытул чэмпіёну, нават ня трапіўшы ў зону мэдалёў. У наступным клюб сканчаў чэмпіянат у верхняй палове табліцы, толькі ў сэзоне 2007 году, дзякуючы гульні Рамана Васілюка, які адзначыўся галамі 24 разы, клюб заняў 2 месца. Да апошняга моманту «Гомель» не трапляў у тройку, але паразы клюбаў канкурэнтаў МТЗ-РІПА і салігорскага «Шахцёра» ў апошніх двух турах, і перамогі «Гомля» над «Дарыдай» і «Нёманам» дазволілі клюбу зь берагоў Сожу падняцца на выніковы другі радок. У наступным «Гомель» зноўку гуляў няўдала, а ў сэзоне 2009 году заняў 12 месца і ў сувязі са скарачэньнем колькасьці камандаў у эліце, быў вымушаны спусьціцца ў першую лігу.

Аднак, «Гомель» здолеў захаваць асноўных гульцоў і нават умацавацца шэрагам выканаўцаў, у каманду прыйшлі гульцы з найвышэйшай лігі Ігар Мальцаў (з МТЗ-РІПА), браты Павал і Дзьмітры Платонавы (абодва з салігорскага «Шахцёра»), Павал Яўсеенка (з «Тарпэда-БелАЗу»). Таксама да клюбу далучыліся лідэры першалігавага клюбу «Баранавічы» Сяргей Казека і Міхаіл Калядка. З клюбу зьехалі пэрспэктыўныя бразыльцы Рэнан Брэсан і Майкон Каліжуры, апошні зь якіх стаў найлепшым бамбардзірам клюбу і чэмпіянату ў няўдалым сэзоне 2009 году. Тады ж на пасаду галоўнага трэнэра быў прызначаны Алег Кубараў, які папрацаваў у клюбе наступныя тры сэзоны.

Час Кубарава

Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён 
У 2012 годзе «Гомель» прымаў на сваім стадыёне ангельскі «Лівэрпул» (0:1) у матчы Лігі Эўропы 2012—2013 гадоў.

Сэзон 2010 году ў першай лізе клюб пачаў з хатняй нічыі супраць клюбу «Рудзенск». У наступных торх гульняў клюб набраў 6 пунктаў, саступіўшы 10 траўня землякам з ДБК 2:0. Далей, дзякуючы моцнаму складу клюбу для першай лігі гамельчукі змушалі супернікаў спраўна капітуляваць. Гэтак з 5 па 29 туры «Гомель» 26 гульняў запар сканчваў перамогай, у выніку клюб зь недасяжнай розьніцай у пунктах стаў пераможцам першай лігі. У 2011 годзе клюб стаў пераможцам Кубка Беларусі, а ў новым сэзоне ў найвышэйшай лізе атрымаў бронзавыя мэдалі. На той момант за клюб выступалі беларускія гульцы Ігар Стасевіч, Ільля Алексіевіч, Мікалай Кашэўскі, Артур Лявіцкі, Уладзімер Бушма ды іншыя. У той сэзон найлепшым футбалістам дружыны заўзятарамі клюбу быў абраны Ігар Стасевіч. Ён разам з украінскім легіянэрам «Гомлю» Максімам Лісавым і абаронцам Сяргеем Канцавым увайшоў у склад сымбалічнай зборнай чэмпіянату Беларусі 2011 году. Стасевіч ды Аляксандар Данілаў падпілі кантракты зь менскім «Дынама». Сышоў Лісавы, яго замяніў Вячаслаў Глеб. Беларускі нападнік адразу дапамог гамельчукам здабыць Супэркубка Беларусі 2012 году, двойчы ўлучыўшы мяч у браму дзейнага чэмпіёна БАТЭ. Важнай часткай клюбу ў сэзоне 2012 году стаў украінскі апорны паўабаронца Ігар Варанкоў. «Гомель» добра распачаў сэзон і пасьля некалькіх тураў нават займаў першы радок, але пазьней крыху апусьціўся, заставаючыся ў групе лідэраў. У паўфінале Кубка Беларусі 2012 году гульцы з поўдня краіны толькі ў сэрыі пэнальці саступілі наваполацкаму «Нафтану». Улетку пачаліся эўракубкавыя гульні, дзе «Гомель» спачатку перагуляў фарэрскі «Вікінгур», а потым выбіў македонскую «Рэнову». У 3-м кваліфікацыйным раўндзе «Гомель» сустрэўся з ангельскім «Лівэрпулам». Першая гульня ладзілася ў Беларусі на стадыёне Цэнтральным. Гамельчукі выглядалі добра, але дружыне не шанцавала з рэалізацыяў момантаў. У выніку, адзіны гол гульцы забіў ангелец Ст’юарт Даўнінг. У гасьцявым матчы беларускі клюб атрымаў паразу зь лікам 3:0. У чэмпіянаце «Гомель» скончыў чацьвертым.

Вяртаньне Блізьнюка

Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён 
Адзін з самых выбітных гульцоў «Гомля» і чэмпіён у складзе гомельскага клюбу Генадзь Блізьнюк.

Па сканчэньні сэзону з клюба сышлі галоўны трэнэр Алег Кубараў поруч з сваім штабам, а шмат гульцоў асноўнага складу, у тым ліку Уладзімер Бушма, Дзьмітры Клімовіч, Павал Кірыльчык, Сяргей Мацьвейчык, Дзьмітры Платонаў ды іншыя. Пэрспэктыўны паўабаронца Ільля Алексіевіч перайшоў у БАТЭ. З «Нафтану» быў запрошаны Валеры Жукоўскі, а зь першалігавага «Граніту» — Аляксандар Карніцкі. Дружына, ачоленая Аляксеем Мяркулавым, пачала камплектавацца маладымі гульцамі. Павярнуўся ў клюб пасьля працяглай паўзы Генадзь Блізьнюк. Таксама клюб здолеў прывабіць самага выніковага гульца «Шахцёра» Дзьмітра Камароўскага. Далучыліся да шыхтаў гамельчукоў таксама Міхаіл Афанасьеў з сталічнага «Дынама» і Антон Матвеенка з магілёўскага «Дняпра», які стаў найлепшым бамбардзірам «Гомлю», зарабіўшы 10 мячоў. «Гомель» у чвэрцьфінале кубка краіны саступіў «Менску», а перад пачаткам другога этапу найвышэйшай лігі спыніўся на чацьвертым радку. Заканчэньне сэзону для каманды было жудасным, то бок у 10 матчах другога этапу клюб толькі двойчы здабываў перамогі, усьцяж трываючы паразы. У рэшце, «Гомель» скончыў на шостым месцы.

Пасьля сыходу ў сярэдзіне сэзону ў клюб у лістападзе вярнуўся Дзьмітры Камароўскі, але з клюбу сышлі Карніцкі, Афанасьеў ды шэраг іншых футбалістаў. Сапраўдным здабыцьцём для дружыны стала пара ўкраінскіх цэнтральных паўабаронцаў — Дзьмітры Неўмывака і Вячаслаў Сярдзюк, якія сталі трывалымі гульцамі асноўнага складу. З БАТЭ да клюбу далучыліся армянін Завэн Бадаян і Міхаіл Сівакоў. У каманду з салігорскага «Шахцёру» быў запрошаны ўраджэнец Гомельшчыны Павал Сітко. Сэзон 2014 году «Гомель» пачаў няўдала: у першым 6 турах былі здабытыя толькі дзьве перамогі. Пры гэтым у 3-м туры на родным стадыёне гамельчукі атрымалі паразу ад БАТЭ зь лікам 0:3. У пачатку траўня Мяркулаў з пасады трэнэра быў звольнены. На ягонае месцы быў запрошаны Уладзімер Гольмак. Вынікі «Гомлю» палепшыліся і клюб здолеў учыніць дзевяціматчавую сэрыю без паразаў. У сярэдзіне лета ва ўкраінскі «Чарнаморац» сышоў Сівакоў. Пасьля першага этапу клюб зноўку займаў 4 радок, але ў другім этапе аупсьціўся на выніковае шостае месца.

Заняпад

У гэты час пачалі зьяўляцца фінансавыя праблемы ў клюба. Перад пачаткам сэзону 2015 году з каманды сышоў цэлы шэраг футбалістаў, а ў клюбе зьявіліся затрымкі ў выплаце заробнай платы. Клюб быў вымушаны задзейнічаць маладых уласных выхаванцаў, асабліва зь якіх вылучаўся Аляксей Цясьлюк. У выніку «Гомель» заняў апошняе месца ў найвышэйшай лізе і вылецеў у першую. У канцы году з пасады дырэктар клюбу Яўген Пабалавец сышоў у адстаўку пасьля шасьці гадоў працы ў клюбе. Таксама «Гомель» пакінуў шматгадовы лідэр клюбу Блізьнюк.

У сьнежні 2015 году Уладзімер Журавель быў прызначаны на пасаду галоўнага трэнэра. Ён жа ўжо ў наступным сэзоне 2016 году з «Гомлем» выйграў першынство ў першай лізе і павярнуў дружыну ў найвышэйшую лігу, але па сканчэньні сэзону Журавель перайшоў на працу ў берасьцейскае «Дынама». Ягонае месца заняў Вячаслаў Герашчанка. Клюб працягнуў рабіць стаўку на маладых гульцах, але сярод навакоў клюбу вылучаліся украінцы Аляксандар Бацішчаў, Міхаіл Пыско і бразылец Нівалду, які адразу замацаваўся ў складзе, стаўшы зь пяцьцю галамі найлепшым бамбардзірам клюбу да лета. У чэрвені Нівалду далучыўся да берасьцейскага «Дынама». Сэзон з клюбам пачаў Аляксандар Карніцкі, які вярнуўся ў клюб пасьля выступаў у Ізраілі, але ў чэрвені сышоў у расейскі «Тосна». «Гомель» скончыў чэмпіянат на 10 месцы, а найлепшым гульцом году быў абраны Карніцкі, які за першыя 10 матчаў сэзону забіў 4 галы і зрабіў тры галявыя перадачы.

Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён 
Матч першай лігі «Ворша»—«Гомель».

Яшчэ ў папярэдні сэзон клюб пачаў супрацоўнічаць з футбольным агентам Дзьмітром Селюком, таму ў шэрагах клюбу пачалі зьяўляцца афрыканскія футбалісты. У 2018 годзе такімі футбалістамі сталі Лясына Дао, Магамэд Канатэ, Крыст Канан ды іншыя. Адным з асноўных футбалістаў стаў Антон Шрамчанка, які прыяўднаўся да клюбу з магілёўскага «Дняпра». Адтуль жа прыйшоў украінскі паўабаронца Дзьмітры Цярэшчанка. Асноўным стаў брамнік з «Слуцка» Дзьмітры Дудар, а зь «Віцебска» далучыўся Раман Волкаў. Перад пачаткам сэзону «Гомель» трапіў у брыдкую гісторыю. Таварыскі матч на Кіпры з расейскім «Уралам», які скончыўся перамогай уральцаў зь лікам 5:2, быў угледзены некаторымі адмыслоўцамі як дамоўлены. Матч 1-га тура «Гомель» ладзіў у Бабруйску, які скончыўся ўнічыю 0:0. Не дачакаўшыся перамог ад клюбу Мяркулаў быў звольнены 22 траўня — на наступны дзень пасьля хатняй паразы ад гарадзенскага «Нёману». На пасаду быў вернуты Мяркулаў, а першая перамога была здабытая толькі ў 10-м туры, калі на стадыёне «Цэнтральны» быў пераможаны «Прамень» (1:0). У чэрвені ў Гомлі клюб атрымаў важкую паразу ад берасьцейскага «Дынама» зь лікам 0:6. У другой палове лета гамельчукі здабылі тры перамогі запар, а таксама дома згулялі ўнічыю зь менскім «Дынама» (0:0), гэта дазволіла клюбу палепшыць сваю пазыцыю ў табліцы. Клюб у выніку фінішаваў на 12 месцы. Сэзон 2019 году стаўся няўдалым для клюбу. Улічваючы, што менскае «Тарпэда» зьнялося з чэмпіянату пасярод розыгрышу, «Гомель» фінішаваў на апошнім 15 месцы і страціў сваё месца ў элітным дывізіёне. На апошняй дыстанцыі чэмпіянату 2019 году «Гомель» ачоліў Аляксандар Кульчы, які спрабаваў выцягнуць дружыну з зоны вылету і здабыў перамогі над «Віцебскам», «Менскам» і «Гарадзеяй». Выцягваць каманду зь першай лігі ўзяўся Іван Біёнчык.

Па вылеце клюб умацаваўся шэрагам дасьведчаных спартоўцаў, як то Павал Чыкіда, Арцём Васькоў, Дзьмітры Гомза і адразу вярнуўся ў найвышэйную лігу, заняўшы другі радок пасьля «Спадарожніка». Пры гэтым «Гомель» быў пазбаўлены 5 пунктаў праз удзел каманды ў дамоўленых матчах яшчэ ў 2017—2018 гадах.

Паляпшэньне вынікаў

Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён 
Перад матчам зь «Іслаччу» 24 кастрычніка 2022 году.

У лютым 2021 году з пасады дырэктара клюбу сышоў Віталь Кушнер, які шмат гадоў працаваў у структуры «Гомля» на розных пасадах. Новым дырэктарам Надзорная рада «Гомлю» прызначыла Васіля Драздова. Каманда рыхтавалася да пачатку сэзону 2021 году выключна ў Беларусі. Склад дружыны асабліва не зьмяніўся, але ўмацаваўся Вадзімам Пабудзеем, Андрэем Салаўём ды замежнікамі. «Гомель» нечакана добра пачаў чэмпіянат, а навак Салавей адзначаўся кожны тур ажно жа 5-га, а ў чацьвертым туры забіў дубль у браму «Нёмана» ў хатняй сустрэчы 11 красавіка. У 5-м туры «Гомель» перамог менскае «Дынама» зь лікам 1:2, дзякуючы галам Дзьмітра Гомзы і Вадзіма Пабудзея. Пасьля першага кола гамельчукі ўладкаваліся ў верхняй частцы табліцы. У жніўні на хатнім стадыёне «Гомель» згуляў унічыю з БАТЭ (2:2), а крыху пазьней зноўку было пераможанае сталічнае «Дынама» (2:0). Напрыканцы сэзону Гомель да апошняга змагаўся з БАТЭ, менскім «Дынама» і берасьцейскім «Рухам» за мэдалі, але ўсё ж такі скончыў першынство на чацьвертым радку. Пасьля такога пасьпяховага сэзону Біёнчык быў запрошаны ў салігорскі «Шахцёр», а ягонае месца заняў Уладзімер Нявінскі.

Новы трэнэр мусіў будаваць ужо новую дружыну, бо найлепшы гулец клюбу Салавей сышоў у салігорскі «Шахцёр», разлучыліся з клюбам Гомза і Пабудзей, таксма разьвітаўся з «Гомлем» Руслан Юдзянкоў. Чыкіда зьехаў у Казахстан. Гомель падмацаваўся абаронцам Янам Эманюэлем Афі, паўабаронцам Аляксандрам Ануфрыевым і нападнікам Аляксандрам Макасем. Павярнуліся колішнія гульцы «Гомля» — Сяргей Мацьвейчык і Ільля Алексіевіч. Асноўным брамнікам клюбу стаў Дзяніс Садоўскі, які далучыўся да «Гомлю» з расейскай «Тамі». Сэзон 2022 году пачаўся посьпехам у розыгрышу Кубка Беларусі 2022 году — у чвэрцьфінале гамельчукі выгулялі менскае «Дынама», а ў паўфінале быў пераможаны «Віцебск». У красавіку да шэрагаў клюбу далучыўся Дзьмітры Бага. 21 траўня на сталічным стадыёне Дынама клюб упершыню за шмат гадоў здабыў трафэй, якім стаў Кубак Беларусі. Чэмпіянат жа «Гомель» скончыў на 7 месцы. Па сканчэньні сэзону дружыну пакінулі Дзьмітры Бага, Павал Сядзько, капітан Ігар Кастроў, найлепшы гулец сэзону-2022 Садоўскі ды шэраг іншых футбалістаў. Камплектаваньне «Гомля» адбывалася перадусім маладымі гульцамі.

«Гомель» адразу замацаваўся ў сярэдзіне табліцы сэзону 2023 году. У ліпені з пасады галоўнага трэнэра быў звольнены Уладзімер Нявінскі. Каманду ачоліў Андрэй Гараўцоў, зь якім вынікі клюбу палепшыліся. Лідэрамі каманды ў той год былі Дзяніс Казлоўскі, Аляксандар Ануфрыеў, Ільля Алексіевіч, Канстанцін Кучынскі, Рэйманд Адэола, а таксама Данііл Сілінскі, які ўлетку далучыўся да каманды, як і першы брамнік другой паловы сэзону Уладзіслаў Ігнацьеў. «Гомель» забіваў шмат галоў у чэмпіянаце, але часта і прапускаў мячы ва ўласную браму. У выніку каманда заняла шосты радок паводле вынікаў сэзону.

Гісторыя назваў

  • «Лякаматыў» (1959—1963)
  • «Спартак» (1964—1968)
  • «Гомсельмаш» (1969—1975 і 1978—1995)
  • «Машынабудаўнік» (1976—1977)
  • «Гомель» (з 1995 году)

Стадыён

Хатнія гульні гомельскіх камандаў праходзілі на стадыёнах «Лякаматыў» і «Цэнтральны». У цяперашні час хатняй арэнай клюбу зьяўляецца «Цэнтральны».

Дасягненьні

Чэмпіянат СССР

  • 1959—1991: 2-я ліга (кляса «Б», кляса «А»). Найлепшае дасягненьне: 1963 — 18-е месца 2-й падгрупы клясы «А» (38-я каманда СССР), 1967 — 7-е месца 1-й падгрупы 2-й групы клясы «А» (38—40-я каманда СССР).

Кубак СССР

  • Найлепшае дасягненьне: 1962, 1963 — выхад у 1/16 фіналу.

Чэмпіянат Беларусі

Найвышэйшая ліга: 1992—1994, 1998—2009, 2011—2015, 2017—2019, з 2021

  • Чэмпіён: 2003
  • Другое месца: 2007
  • Трэцяе месца: 1999, 2011

Кубак Беларусі

  • Найлепшае дасягненьне: 2001/2002, 2010/2011, 2021/2022 — уладальнік Кубка.

Супэркубак Беларусі

  • Уладальнік: 2012

Ліга чэмпіёнаў УЭФА

  • 2004/2005 — удзельнік турніру.

Кубак УЭФА / Ліга Эўропы

  • 2000/2001, 2002/2003, 2008/2009, 2011/2012, 2012/2013 — удзельнік турніру.

Кубак канфэрэнцыяў

  • 2022/2023 — удзельнік турніру.

Кубак Інтэртота

  • 1999/2000 — удзельнік турніру.

Неафіцыйныя турніры

  • Кубак Норчы: выхад у 1/4 фіналу (2000)
  • Кубак Садружнасьці: удзельнік турніру (2004)

Склад

    Актуальны на 19 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Бр Аляксандар Нячаеў 1994
2 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  ПА Андрэй Рылач (ар. Дынама Мн) 2002
3 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Аб Сяргей Мацьвейчык (капітан) 1988
7 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  ПА Цімур Пухаў 1998
8 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Нап Яўген Барсукоў 1990
9 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Нап Ільля Грышчанка 2000
11 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Нап Радзі Эфаг 2004
14 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  ПА Раман Давыскіба 2001
15 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  ПА Антон Сямёнаў 2005
16 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Аб Ігар Заяц 1999
17 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Аб Уладзіслаў Яцкевіч 1998
20 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Нап Дзяніс Казлоўскі 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Нап Аляксей Анцілеўскі 2002
22 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Аб Кірыл Шаўчэнка 2002
23 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Аб Максім Драздоў 2005
27 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Нап Кірыл Ермаковіч 1999
30 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Аб Ягор Траякоў 1995
44 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Бр Станіслаў Кляшчук 2000
54 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  ПА Фуркан Акын 2000
72 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Аб Ільля Рашчэня 1997
77 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  ПА Абінур Нурымбэт 2005
87 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Бр Алег Кавалёў 1987
91 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Аб Павал Назаранка 1995
99 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  ПА Ягор Мычэлкін (ар. Тарп.-БелАЗ) 2002

Статыстыка

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Найвышэйшая 4 30 14 8 8 39–24 50 1/4
2013 Найвышэйшая 6 32 11 7 14 34–40 40 1/4
2014 Найвышэйшая 6 32 10 8 14 29–41 38 1/8
2015 Найвышэйшая 14 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  26 5 3 18 22–41 18 1/8
2016 Першая 1 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  26 19 6 1 48–11 63 1/16
2017 Найвышэйшая 10 30 9 8 13 24–25 35 1/8
2018 Найвышэйшая 12 30 7 7 16 16–36 28 1/8
2019 Найвышэйшая 15 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  30 7 8 15 44–50 29 1/8
2020 Першая 2 Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  26 18 5 3 60–20 54 1/16
2021 Найвышэйшая 4 30 17 8 5 57–23 59 Ул 1Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён 
2022 Найвышэйшая 7 30 12 7 11 36–37 43 1/8
2023 Найвышэйшая 6 28 11 8 9 45–48 41 1/16

Удзел у эўракубках

Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 2 1 0 1 1—2
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы 16 5 1 10 21—25
Ліга канфэрэнцыяў 2 0 0 2 2—7
Кубак Інтэртота 4 1 1 2 3—7
Усяго 24 7 2 15 27—41
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
1999 Кубак Інтэртота 1 раўнд Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Градэц Кралавэ 1:0 0:1 (3:1, пэн.)
2 раўнд Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Гамарбю 2:2 0:4
2000—2001 Кубак УЭФА к/р Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  АІК 0:1 0:2
2002—2003 Кубак УЭФА к/р Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  ХІК 1:0 4:0
1 раўнд Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Шальке-04 1:4 0:4
2004—2005 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Тырана 0:2 1:0
2008—2009 Кубак УЭФА 1 к/р Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Легія Варшава 1:4 0:0
2011—2012 Ліга Эўропы 3 к/р Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Бурсаспор 1:3 1:2
2012—2013 Ліга Эўропы 1 к/р Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Вікінгур 4:0 6:0
2 к/р Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Рэнова 0:1 2:0
3 к/р Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Лівэрпул 0:1 0:3
2022—2023 Ліга канфэрэнцыяў 2 к/р Футбольны Клюб Гомель: Гісторыя, Гісторыя назваў, Стадыён  Арыс 1:2 1:5

Галоўныя трэнэры

  • Андрэй Гараўцоў (ад 1 жніўня 2023)
  • Уладзімер Нявінскі (10 студзеня 2022 — 27 ліпеня 2023)
  • Іван Біёнчык (25 сьнежня 2019 — 7 сьнежня 2021)
  • Аляксандар Кульчы (4 верасьня — 24 сьнежня 2019)
  • Аляксей Мяркулаў (з траўня 2018 году, в. а. у траўні — ліпені 2018 году)
  • Вячаслаў Герашчанка (студзень 2017 году — травень 2018 году)
  • Уладзімер Журавель (студзень — сьнежань 2016 году)
  • Уладзімер Гольмак (травень 2014 году — сьнежань 2015 году)
  • Аляксей Мяркулаў (сьнежань 2012 году — травень 2014 году)
  • Алег Кубараў (сьнежань 2009 году — сьнежня 2012 году)
  • Анатоль Юрэвіч (студзень 2007 году — 5 жніўня 2008)

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Футбольны Клюб Гомель ГісторыяФутбольны Клюб Гомель Гісторыя назваўФутбольны Клюб Гомель СтадыёнФутбольны Клюб Гомель ДасягненьніФутбольны Клюб Гомель СкладФутбольны Клюб Гомель СтатыстыкаФутбольны Клюб Гомель Галоўныя трэнэрыФутбольны Клюб Гомель ЗаўвагіФутбольны Клюб Гомель КрыніцыФутбольны Клюб Гомель Вонкавыя спасылкіФутбольны Клюб ГомельБАТЭ БарысаўБеларусьГомельДынама Менск (футбольны клюб)Кубак Беларусі па футболеСупэркубак Беларусі па футболеФутбольны клюбЦэнтральны (стадыён)Чэмпіянат Беларусі па футболе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пагоня (песьня)БабруйскАнатоль СысЛеў СапегаМаршы недармаедаўСонцаСямён ШарэцкіЛюдміла СільноваЗямляМакс ШчурАнатоль Зэкаў14 красавікаГомасэксуальнасьцьНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Парнаграфія ў сецівеДзьвінскГеоргі МарчукФранцішак БагушэвічЛетувізацыяАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіТураўВіленскі ўнівэрсытэтАндрэй ФедарэнкаУкраінаДыплёмАдлігаМаксім БагдановічФранц КафкаМіндоўг (імя)Джулія ТэйларВольга БабковаСьцяг ЛібііАнгельская моваБеларуска-літоўскія летапісыРэгіёнЛюбарт (імя)ВішымутКарпацкая ЎкраінаЯн СерадаРоднае слова (часопіс)ДаўконтЗносіныПрамяністыя (таварыства)2024СубэтнасСьпіс праектаў ВікімэдыіМарыя МартысевічПорнгабУкраінскі правапіс 1928 годуКанада1896ЭротыкаСтапа (літаратуразнаўства)Каліфарнійскі тэхналягічны інстытутГрамадзянінВалошкаВасіль БыкаўФранцішак СкарынаІтальянская моваКірыл КоктышРадаўніцаРусіфікацыяЧорны замак АльшанскіПолымя (часопіс)Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў🡆 More