Футбольны Клюб Ворша: беларускі футбольны клюб

«Ворша» — футбольны клюб зь Беларусі.

Колеры — сіня-белыя. З 2015 году выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Ворша
Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні
Поўная назва Футбольны клюб «Ворша»
Заснаваны 1951
Горад Ворша, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 2582
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 14 месца

Адну зь мянушак «раёншчыкі» клюб атрымаў праз тое, што раней у горадзе адбываліся масавыя бойкі паміж жыхарамі розных раёнаў. Больш нэўтральная мянушка — «ільняныя» — нарадзілася праз тое, што ў горадзе працуе буйны ільнокамбінат.

Гісторыя

Заснаваны ў 1951 годзе пад назвай «Труд». Большую частку сваёй гісторыі клюб выступаў пад назвай «Старт». Выступаў у чэмпіянаце БССР, пераважна ў найвышэйшым дывізіёне. У 1971 годзе дайшоў да фіналу Кубка БССР, але атрымаў у ім паразу ад жодзінскага «Тарпэда». У тым жа годзе гуляў супраць ленінградзкага «Дынама» ў 1/16 фіналу Кубка СССР сярод аматарскіх калектываў і выбіў суперніка. Але ў 1/8 фіналу саступіў рыскаму клюбу зь лікам ВЭФ 1:3. Меў назвы ЗШМ і «Машынабудаўнік».

У 1990-х гадах клюб меў назву «Легмаш» (да 1994 году), а таксама «Максім-Ворша» (1995), «Максім-Легмаш» (1996). Дружына здолела выйсьці ў Другую лігу, дзе правяла некалькі сэзонаў да 2001 году, калі празь фінансавыя чыньнікі была вымушаная зьняцца з чэмпіянату. Праз тры гады клюб павярнуўся ў Другую лігу, але гэтым разам клюб здолеў толькі ў 2005 выйсьці ў дывізіён вышэй, пасля чаго зноў апынуўся ў Другой лізе, дзе доўгі час знаходзіўся ў канцы табліцы. З 2005 па 2007 гады клюб меў назоў «Ворша-Белаўтасэрвіс».

У сярэдзіне сэзона 2013 году ў клюб прыйшлі некалькі дасьведчаных гульцоў, якія мелі досьвед выступаў у Найвышэйшай лізе і ў замежных чэмпіянатах. У выніку гэта дазволіла «Воршы» ўзьняцца на 6 радок. У сэзоне 2014 году каманда ўпэўнена правяла першы этап, дзе здабыла першае месца ў групе, не атрымаўшы аніводнай паразы. У фінальным этапе «Ворша» таксама спачатку рухалася на першым месцы, але пазьней шэраг няўдачаў адкінуў каманду на трэці радок. Толькі ў апошнім туры, дзякуючы нічыі з «Крумкачамі», «Ворша» засталася на трэцім радку і атрымала месца ў Першай лізе. Станам на 2014 год «Ворша» была самым папулярным клюбам Другой лігі паводле глядацкага інтарэсу — гэта была адзіная каманда, што зьбірала ў сярэднім больш за тысячу чалавек на матчы.

У сэзоне 2015 году дружына займала пазыцыю ўнізе турнірнай табліцы і заняла 14 месца пры 16 удзельніках. У сэзоне 2016 году быў павялічаны бюджэт клюбу, дзякуючы чаму ягоны склад папоўніў шэраг дасьведчаных гульцоў, а галоўным трэнэрам быў прызначаны Юры Канаплёў, які доўгі час працаваў зь «Віцебскам». «Ворша» здолела замацавацца ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заняла 7 месца з 14 камандаў. У сэзоне 2017 году, не зважаючы на добры пачатак, «Ворша» хутка апынулася ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заставалася там да сканчэньня сэзону, заняўшы 10 месца пры 16 удзельніках.

У пачатку 2018 году новым галоўным трэнэрам каманды стаў Вячаслаў Акшаеў. «Ворша» добра распачала сэзон, але потым стала трываць паразы. У жніўні трэнэрам замест Акшаева быў прызначаны Сяргей Вехцеў. Істотна зьмяніўся склад каманды, які быў папоўнены віцебскімі футбалістамі. Сэзон каманда скончыла на 12 месцы пры 15 удзельніках. Вехцеў заставаўся трэнэрам і ў сэзоне 2019 году, калі «Ворша» стала 10-й, а нападнік клюбу Дзьмітры Іваноў з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі. У сэзоне 2020 году «Ворша» адмовілася ад актыўнага супрацоўніцтва зь «Віцебскам» і пачала запрашаць гульцоў з Магілёву і Расеі. Галоўным трэнэрам сэзон пачынаў Аляксандар Вопсеў, у кастрычніку яго замяніў Мікалай Бранфілаў, аднак вынікі амаль не зьмяніліся — «Ворша» амаль увесь сэзон правяла ў сярэдзіне і ніжняй палове табліцы, а скончыла турнір на 11 месцы.

У сэзоне 2021 году, не зважаючы на істотную зьмену складу, клюб працягваў рабіць стаўку на дасьведчаных футбалістаў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых выканаўцаў і расейскімі гульцамі. На турнірнай дыстанцыі каманда рухалася роўна, знаходзілася амаль увесь час трохі ніжэй сярэдзіны табліцы. У верасьні 2021 году галоўны трэнэр каманды Мікалай Бранфілаў сышоў з клюбу, некаторы час абавязкі галоўнага трэнэра выконваў ягоны памочнік Алег Чарапнёў, а ў кастрычніку новым трэнэрам быў прызначаны Ігар Чумачэнка, які раней ачольваў магілёўскі «Дняпро». Дружына ўпэўнена замацавалася на 9 месцы пры 12 удзельніках, дзе і скончыла сэзон. У сэзоне 2022 году каманда працягвала знаходзіцца пераважна ў сярэдзіне табліцы. Выступала нестабільна, буйныя паразы чаргаваліся перамогамі над фаварытамі. Чэмпіянат «Ворша» завяршыла на 9 месцы пры 13 удзельніках. У сэзоне 2023 году каманда цягам турніру знаходзілася ў другой палове табліцы і скончыла чэмпіянат на 14-м радку пры 17 удзельніках.

Стадыён

Гульні праводзіць на гарадзкім стадыёне, які ўмяшчае 2582 гледачы. Таксама некаторыя гульні адбываюцца на стадыёнах «Лякаматыў» (2500 гледачоў) і «Пасялковы» (1500 гледачоў).

Дасягненьні

  • Найвышэйшыя дасягненьні ў часы СССР: фіналіст Кубка БССР (1971), 4-е месца ў чэмпіянаце БССР (1971). 4-разовы чэмпіён Віцебскай вобласьці (1968, 1970, 1972, 1977). 4-разовы ўладальнік Кубка Віцебскай вобласьці (1961, 1971, 1972, 1976). 6-разовы срэбраны прызэр чэмпіянату Віцебскай вобласьці (1973, 1980, 1982, 1983, 1984, 1989) и 4-разовы бронзавы (1966, 1974, 1975, 1979).
  • Дасягненьні ў чэмпіянатах Беларусі: 8-е месца ў Першай лізе (1996), пераможца Другой лігі (1995).

Склад

    Актуальны на 11 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Бр Андрэй Ігнатовіч (ар. Дняпро) 2003
4 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Аб Станіслаў Іршаў 1998
7 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  ПА Аляксей Чарнадараў 2001
9 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Нап Дзьмітры Ціхаміраў 1999
10 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  ПА Павал Расолька (капітан) 1993
11 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Нап Дзьмітры Тамела (ар. Нафтан) 1992
14 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Нап Аляксандар Кучараў 1995
17 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  ПА Арцём Антонаў 2000
18 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Аб Мікіта Волчанка 2002
20 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  ПА Уладзіслаў Пунінскі (ар. Дняпро) 2002
21 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  ПА Глеб Жалезьнікаў 1997
23 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  ПА Арцём Ганжураў 2003
33 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Бр Раман Краўчанка 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
46 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Аб Данііл Пахомаў 2003
55 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Аб Сяргей Мельнік 1995
70 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  ПА Павал Сушкоў 2004
77 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Нап Уладзіслаў Кармішын 1995
82 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Аб Віталь Шалычаў 2001
91 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  ПА Натан Шамсіеў 2003
Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Бр Максім Сьвістуноў 2001
Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Аб Мікіта Цюніс 2003
Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  ПА Раман Куляшоў (ар. Дняпро) 2003
Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Нап Ягор Малаткоў (ар. Дняпро) 2003
Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Нап Віталь Булыга 1980
Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  Нап Кантамір Сабліраў 2006

Статыстыка

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Другая 17 36 9 8 19 30–72 35 1/32
2013 Другая 6 24 10 5 9 41–25 35 1/32
2014 Другая 3 Футбольны Клюб Ворша: Гісторыя, Стадыён, Дасягненьні  30 20 9 1 59–18 69 1/64
2015 Першая 14 30 3 8 19 24–70 17 1/16
2016 Першая 7 26 9 10 7 43–34 37 1/16
2017 Першая 10 30 10 7 13 48–48 37 1/8
2018 Першая 12 28 8 3 17 33–53 27 1/16
2019 Першая 10 28 9 4 15 33–61 31 1/32
2020 Першая 11 26 7 6 13 30–42 24 1/16
2021 Першая 9 33 9 7 17 41–60 34 1/32
2022 Першая 9 24 7 6 11 33–52 27 1/16
2023 Першая 14 32 8 7 17 50–62 31 1/32

Галоўныя трэнэры

  • Сяргей Вехцеў (з жніўня 2018 году)
  • Вячаслаў Акшаеў (2018)
  • Юры Канаплёў (2016—2017)
  • Аляксандар Ладзяны (да 2015 году)

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Футбольны Клюб Ворша ГісторыяФутбольны Клюб Ворша СтадыёнФутбольны Клюб Ворша ДасягненьніФутбольны Клюб Ворша СкладФутбольны Клюб Ворша СтатыстыкаФутбольны Клюб Ворша Галоўныя трэнэрыФутбольны Клюб Ворша ЗаўвагіФутбольны Клюб Ворша КрыніцыФутбольны Клюб Ворша Вонкавыя спасылкіФутбольны Клюб ВоршаБеларусьПершая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Джозэф Рабінэт БайдэнАндрэй МукавозчыкАдукацыяКрама (гурт)ЦэнтонКавалёўАндрэй ХадановічПюі-дэ-ДомБуйвідЮзэф МацкевічЛёнданБеларуская граматыка для школ (1918)ПамылкаПарнакапытныяПружаныЯнка МаўрПагоняСямейства (біялёгія)Tor BandЖан-Поль Сартр1923СамасейHromadske.TVЭліза АжэшкаНаваградакЛезьбіянстваГомельДожджВікіманіяРаман СкірмунтІзбутЗямля1863ГабрэіЛацінская моваБаўгарская мова303Дотык пісі рукоюСяргей ДавідовічТрыбадызмРасізмСусьветнае павуціньне1991Клімат1989Мастацкая літаратураМаксім ТанкВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Уладзімер ДубоўкаГеральдыкаГоЯнка КупалаВостраў сьлёзСяргей Сматрычэнка1769Гарадзенская вобласьцьБазыліка Сьвятога ЭгідыяІнданэзіяВікісховішчаПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Вольга КараткевічСысуныВячаслаў АдамчыкНаша НіваМаланкаВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)ПохваГенадзь ПашкоўISO 3166Юры БеленькіБеласток — Горадня🡆 More