Сымон Шыдлоўскі

Сымон Шыдлоўскі (? — 10 сакавіка 1906, Львоў, Аўстра-Вугоршчына) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, віцебскі харунжы.

Сымон Шыдлоўскі
Сымон Шыдлоўскі, 1863 г.
Сымон Шыдлоўскі, 1863 г.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIX стагодзьдзе
Памёр 10 сакавіка 1906(1906-03-10)
Пахаваны
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шыдлоўскі.

Біяграфія

Сымон Шыдлоўскі 
Удзельнікі паўстаньня: Сымон Шыдлоўскі трымае харугву Віцебшчыны з Пагоняй

Нарадзіўся ў маёнтку пад Віцебскам і быў выхадцам зь беларускай шляхецкай сям’і. Атрымаўшы першасную адукацыю ў Віцебску, паехаў далей навучацца ў Маскву, дзе здабыў дыплём вайскоўца і чын афіцэра. Аднак нягледзячы на кар’ерныя перспэктывы, абраў шлях змаганьня за волю Айчыны. Яго ідэалам быў вольны грамадзянін-патрыёт, а ня раб-жаўнер на службе дэспатычнага тырана.

У 1861 годзе ў Тыліжу, пад Віцебскам, узяў удзел з штандарам з сураскага касьцёла ў сьвяткаваньні гадавіны Гарадзельскай уніі.

Даведаўшыся ад земляка пра заплянаванае нацыянальна-вызвольнае паўстаньне, накіраваўся на родную Віцебшчыну, дзе адразу прыступіў да фармаваньня паўстанцкага падпольля. Паўстанцкай сеткай была пакрытая амаль ўся Віцебская губэрня і нават частка суседняй Смаленшчыны. На яго заказ, быў пашыты баявы штандар паўстанцаў з Пагоняй.

Па выступленьнях у Варшаве і Вільні, узяў актыўны ўдзел у разгортваньні паўстаньня на Віцебшчыне. Аддзелы паўстанцаў на чале з харунжым Шыдлоўскім атакавалі расейскую адміністрацыю і расквартаваных салдатаў, вялі пасьпяховыя баі з акупацыйнымі сіламі, чынілі рэйды на ўсход, спрабуючы перакінуць паўстанцкае полымя на суседнія рэгіёны. Але заўчасны пачатак паўстаньня, на што наракаў і яго кіраўнік на Беларусі Кастусь Каліноўскі, не дазволіў разгарнуцца напоўніцу. Не хапала зброі і мэдыкамэнтаў, бракавала камунікацыі з цэнтральнымі штабамі.

Сымон Шыдлоўскі 
Надмагільле Сымона Шыдлоўскага на Лычакаўскіх могілках у Львове

Расейскія ўлады ўчынілі бязьлітасныя рэпрэсіі над удзельнікі паўстаньня, зруйнавалі іх сядзібы і канфіскавалі маёмасьць. Маёнткі ўдзельнікаў паўстаньня забіраліся ў скарб Расейскай імпэрыі і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных расейскіх губэрняў. За падтрымку паўстаньня студэнтамі ўлады закрылі Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасьць сярэдніх навучальных установаў. Настаўнікі і іншыя катэгорыі мясцовай інтэлігенцыі (мэдычныя работнікі, землямеры) былі пераведзены на службу ў цэнтральныя губэрні і заменены новымі. 128 паўстанцаў былі пакараныя сьмерцю, больш за 850 чалавек высланыя на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек выселеныя, у тым ліку 500 — на пасяленьне ў Сыбір.

Па здушэньні паўстаньня на Віцебшчыне, Сымон Шыдлоўскі разам са сваімі землякамі з баямі прабіўся на захад, дзе зноў далучыўся да збройнага змаганьня паўстанцкіх аддзелаў на Падляшшы. Браў удзел у баях пад Берасьцем і Ласіцамі, а ў баі пад Чырвонкай (каля Саколкі) атрымаў раненьне правай рукі, што прывяло да калецтва. І толькі па поўнай капітуляцыі Варшавы, ён разам зь нескаронымі паплечнікамі, праз Кракаў, перабраўся ў Аўстра-Вугоршчыну, дзе і асеў у Львове.

Аднак і на чужыне паўстанцы Шыдлоўскага не згубіліся ды не растварыліся ў мясцовым людзе, наадварот, сваім зямляцтвам заўжды трымаліся разам, падтрымлівалі адзін аднога. Паводле ўспамінаў, у памятныя даты, зьвязаныя з гісторыяй свайго краю, яны заўсёды выходзілі пад змагарным штандарам з Пагоняй у цэнтар места, дзе служылі імшу ў памяць палеглых паплечнікаў. І на пахаваньне сваіх баявых сяброў Сымон Шыдлоўскі нязьменна прыходзіў з баявым штандарам у руках.

Памёр нескароны герой з думкай пра вольную Айчыну, яго просьбай-запаветам было выбіць на яго надмагільным каменьні словы, якія красуюцца там і сёньня: «На нашым праху — паўстануць мсьціўцы». Пахаваны ў Львове на Лычакаўскіх могілках. Пазьней, нашчадкі на яго магіле ўсталявалі сымбалічны помнік у форме паўстанца з штандарам Пагоні ў руцэ. Усе іншыя паўстанцы-ліцьвіны паводле ўласнага жаданьня пахаваныя каля свайго камандзіра.

Крыніцы

Літаратура

  • Nicieja S. Cmentarz Łyczakowski we Lwowie w latach 1786—1986. — Wrocław: Ossolineum, 1988. ISBN 83-04-02817-4.

Вонкавыя спасылкі

Сымон Шыдлоўскі  Сымон Шыдлоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Сымон Шыдлоўскі БіяграфіяСымон Шыдлоўскі КрыніцыСымон Шыдлоўскі ЛітаратураСымон Шыдлоўскі Вонкавыя спасылкіСымон ШыдлоўскіАўстра-ВугоршчынаЛьвоўПаўстаньне 1863—1864 гадоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)БумонтДабрыняНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііВугорская мова1493Ісьляндзкі коньСяляваПарнакапытныяЮры ГумянюкАсадкаСалатная цыкорыяРыгор КастусёўБССР.kyПаўлінка (п’еса)БеларусыДаўгодІгар ПракаповічГомельІзбутКасілаўцыУсяслаў ЧарадзейЛеанід ДайнекаАляксандар МарозПратэстанцкая РэфармацыяСпакусьнікіЮзэф МацкевічМэдыяВікіЧовенЭтнічная тэрыторыя беларусаўБялыніцкі абраз Маці БожайАнатоль БутэвічРыгор Барадулін303МачанкаГалёнДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Ангельская моваЎКузьма ЧорныЖурМужчына зьверхуЗямля пад белымі крыламіДзень ЗямліАнатоль ІвашчанкаАлег ЖданРасейская моваЗаходнепалеская моваМэдаль Францішка СкарыныМарыя МартысевічПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)ШляхтаСмаленскАнальны сэксШашкіПалітыка ВялікабрытанііКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Жалейка (зборнік)Жанчына зьверхуІнданэзіяАдліга.bbСалігорскЛіцэнзіі Creative CommonsАляксандар ВіхорЭліза АжэшкаАўстрыяАлесь КажадубПаўлюк Трус1989🡆 More