Горад Саколка

Саколка (польск.

Sokółka) — места ў Польшчы, на рацэ Саколдзе. Адміністрацыйны цэнтар меска-сельскай гміны і Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2009 год — 22 081 чалавек. Знаходзіцца за 16 км ад беларуска-польскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе 19 (Беласток — Жэшаў). Чыгуначная станцыя на лініі Варшава — Горадня.

Саколка
лац. Sakołka
польск. Sokółka
Адміністрацыя места
Адміністрацыя места
Горад Саколка Горад Саколка
Герб Саколкі Сьцяг Саколкі
Першыя згадкі: 1524
Магдэбурскае права: 10 студзеня 1609
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Плошча: 18,61 км²
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 19 037 чал.
шчыльнасьць: 1022,94 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 16-100
Нумарны знак: BSK
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′18.050″ пн. ш. 23°29′48.239″ у. д. / 53.40501389° пн. ш. 23.49673306° у. д. / 53.40501389; 23.49673306 23°29′48.239″ у. д. / 53.40501389° пн. ш. 23.49673306° у. д. / 53.40501389; 23.49673306
Саколка на мапе Польшчы
Саколка
Саколка
Саколка
Горад Саколка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Саколка — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Саколку (Сухолду) датуецца 1524 годам, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў сваёй жонцы Боне Гарадзенскую пушчу. У гэты час мясцовасьць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1-й палове XVI ст. тут існаваў паляўнічы двор вялікага князя.

У 1565 годзе у Саколцы збудавалі драўляны касьцёл. У канцы XVI ст. яна ўвайшла ў Гарадзенскую эканомію. 10 студзеня 1609 году Саколка атрымала Магдэбурскае права. У 1679 годзе ў ваколіцах мястэчка пачалі сяліцца вайскоўцы-татары. У 2-й палове XVIII ст. Антоні Тызэнгаўз пасяліў у Саколцы рамесьнікаў. У 1793 годзе места стала цэнтрам Саколкаўскага павету Гарадзенскага ваяводзтва. У час паўстаньня Т. Касьцюшкі тут было месца збору паўстанцаў Гарадзеншчыны.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Саколка апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, места апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі (з 1842 году — у Гарадзенскай губэрні).

28 лютага 1861 году зьявіўся праект гербу Саколкі: «у залатым полі трохчацьвяртная выява рыцара з узьдзетым угору палашом». На 1867 год у месьце было 458 будынкаў (зь 14 мураваных), на 1878 год — 467 будынкаў (17 мураваных).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Саколку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Саколка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Гарадзенскага раёну. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Саколка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Саколку акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Саколка ўвайшла ў склад БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Саколку Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 3814 чал.; 1878 год — 3431 чал. (1648 муж. і 1783 жан.), у тым ліку 1433 каталікі, 411 праваслаўных, 18 пратэстантаў, 1543 юдэі і 26 мусульманаў
  • XX стагодзьдзе: 1945 год — 4879 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 19 037 чал.; 2009 год — 22 081 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Капліца Сьвятой Мучаніцы П. Кунцэвіч (1900)
  • Касьцёл Сьвятога Антонія (1848, 1901—1904)
  • Могілкі: хрысьціянскі, юдэйскія
  • Царква Аляксандра Неўскага (1850—1853; мураўёўка)

Страчаная спадчына

  • Сынагога

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

Ураджэнцы

  • Язэп Дашута (1890—1966) — беларускі рэлігійны і культурны дзяяч
  • Антон Лявош (1896—1975) — беларускі рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч
  • Віталь Сарасек (1945—2012) — мастак
  • Ян Тарасевіч (1893—1961) — кампазытар, імя якога носіць адна з вуліцаў Саколкі

Жыхары

  • Дамінік Аніська (1888—1971) — рэлігійны і сьвецкі дзяяч, пачынальнік беларускага хрысьціянскага руху XX ст.; скончыў сярэднюю школу ў Саколцы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Горад Саколка ГісторыяГорад Саколка НасельніцтваГорад Саколка Турыстычная інфармацыяГорад Саколка ГалерэяГорад Саколка Месты-сябрыГорад Саколка АсобыГорад Саколка КрыніцыГорад Саколка ЛітаратураГорад Саколка Вонкавыя спасылкіГорад СаколкаБеларуска-польская граніцаБеластокВаршаваГміна СаколкаГорадГорадняЖэшаўПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшчаСакольскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сусьветная служба Бі-Бі-СіСьцяг АнгельшчыныБясхвостыяВольныя матэрыялыГергардКабінэт міністраў УкраіныТаўтэнПарнаграфія ў ЧэхііМіт РомніМарыя Паўла СурвіллаРасеяДРЭСНаркамаўкаПлян МаршалаПарнафільмДзень ВоліАлесь БяляцкіГарадоцкі замакСударгВарацэвічыЁсіф СталінFacebookБукавыяГалоснасьцьСпортПарнаграфія ў ІталііВайна Пунсовай і Белай ружыЖнівеньскі путчАўстраліяКрумкачЯзэп СьцепановічАнтыхрыстВікіслоўнікМіжнародная арганізацыя стандартызацыіДзеяслоўРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуЯўген БарычэўскіКлясычная мэханікаКірыл КоктышДоўгая дарога дадомуБеларускі клясычны правапісБелая Русь.comПакаленьне ZЗШАХунтаМалыя ЛядыКрывое Сяло (Вялейскі раён)Беларуская сялянская партыя Зялёны ДубЗьміцер ГерасімовічАлесь ГарунАкіхітаТэракт у «Крокус Сіці Холе»ЛетувісыНіл Гілевіч.nuЧорны замак АльшанскіСымболіка БеларусіЛюдзі на балоце (раман)ЛёзнаРэя (міталёгія)🡆 More