Савушкін Прадукт

23°45′49″ у. д. / 52.11306° пн. ш.

23.76361° у. д. / 52.11306; 23.76361

«Савушкін прадукт» (рас. Савушкин продукт) — найбольшае прыватнае малочнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў Берасьці ў сьнежні 1976 году ў якасьці дзяржаўнага камбінату.

«Савушкін прадукт»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 30 сьнежня 1976 (47 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Берасьце, вул. Янкі Купалы, д. 118
Ключавыя фігуры Аляксандар Машэнскі, Аляксандар Саўчыц
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя ёгурт, кефір, малако, масла, пражанка, сьмятана, спрэд, сыракваша, сыр і тварог
Абарачэньне Савушкін Прадукт6411,108 млрд рублёў (2015 г.; $394,442 млн)
Апэрацыйны прыбытак Савушкін Прадукт13,989 млрд руб (2015 г.; $0,861 млн)
Чысты прыбытак Савушкін Прадукт1,47 млрд руб (2015 г.; $0,09 млн)
Лік супрацоўнікаў 2720 (2016 г.)

На 2018 год ААТ «Савачкаў прадукт» выпускала 10 відаў малочных вырабаў — ёгурты, кефір, малако, масла, пражанку, сьмятану, спрэд, сыраквашу, сыры і тварог — пад 6 таварнымі знакамі: «Аптымаль» (ёгурты), «Берасьце-Літоўскае», «Ласкавае лета», «Савачкаў», «Супэркід» (бел. Звышдзіця) і «Тэас» (грэцкія ёгурты). Таксама пад таварным знакам «Сапраўдны» выраблялі морсы, нэктары і сокі.

У 2017 годзе стаў фігурантам скандалу праз прынцыповую адмову ад ужываньня беларускай мовы на сваёй прадукцыі.

Прадстаўніцтвы

На 2018 год ААТ «Савачкаў прадукт» мела прадстаўніцтвы ў ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі: Пінск (Берасьцейская вобласьць), Віцебск (Бешанковіцкая шаша, д. 44), Горадня (вул. Гаспадарчая, д. 29), Гомель (вул. Магілёўская, д. 7а), Магілёў (вул. Алтайская, д. 22а) і вёска Каралішчавічы (Менскі раён). За мяжой працавала 18 прадстаўніцтваў у 10 краінах:

Мінуўшчына

У сьнежні 1976 году заснавалі Берасьцейскі малаказавод, які ў 1977 годзе пераўтварылі ў камбінат. У 1979 годзе прадпрыемства перапрацоўвала 560 тонаў малака за содні. У 1994 годзе прадпрыемства прыватызавалі ў выглядзе ААТ. У 2001 годзе малочныя вырабы пачалі выпускаць пад таварным знакам «Савачкаў прадукт». У 2005 годзе ААТ «Берасьцейскі малочны камбінат» зьмяніла назву на «Савачкаў прадукт» і прыдбала сельскую гаспадарку «Олтуш» у Маларыцкім раёне. У 2006 годзе беларускі прадпрымальнік Аляксандар Машэнскі набыў 75% ААТ «Савачкаў прадукт». Рэшта акцыяў засталася ва ўрада Беларусі і 55 калгаспаў, якія пастаўлялі малако на завод. Машэнскі павяліў долю прадпрыемства на расейскім рынку, што зрабіла малаказавод найбольшым вытворцам малочных вырабаў у Беларусі. У 2009 г. да ААТ «Савачкаў прадукт» далучылі малочныя вытворчасьці ў Пінску і Століне (Берасьцейская вобласьць). У 2011 годзе абарачэньне ААТ «Савачкаў прадукт» склала каля $250 млн. Пагатоў 90% экспарту прыпала на Расею.

1 ліпеня 2012 году ААТ «Савачкаў прадукт» атрымала дазвол на збыт харчаваньня ў Эўрапейскім Зьвязе пасьля праверак бясьпечнасьці сваіх вырабаў. 13 студзеня 2014 году прадпрыемства зьмяніла назву свайго таварнага знака з «Савачкаў прадукт» на «Савачкаў» (рас. Савушкин). На травень 2014 году прадпрыемства мела падразьдзяленьні ў 3-х гарадах Берасьцейскай вобласьці — Камянцы, Пінску і Століне — і фэрму ў Маларыцкім раёне. Сукупны аб’ём перапрацоўкі малака складаў 1500 тонаў за содні. У 2015 годзе за мяжу прадалі звыш 60% вырабаў прадпрыемства. Сыравіну перапрацоўвалі закрытым спосабам без кантакту з чалавекам і паветрам. Найбольш працяглы тэрмін захоўваньня (6 месяцаў) мела ўльтрапастэрызаване малако («элітная апрацоўка»), якое награвалі да +137°C.

Да сьнежня 2016 году перапрацоўчая магутнасьць ААТ «Савачкаў прадукт» вырасла да 4000 тонаў малака і 2500 тонаў сыроваткі за содні. Штодзень выраблялі 100 тонаў сокаў і 1000 тонаў малочных вырабаў, зь іх 100 тонаў сухой сыроваткі, 70 тонаў сыроў і 25 тонаў масла. Абарачэньне за 2016 год склала 750 млн дэмінаваных рублёў ($375 млн). У 2016 годзе ААТ «Савачкаў прадукт» стала 3-м па велічыні падаткаплатнікам Берасьцейскай вобласьці. Пагатоў продажы за мяжой перавысілі ў 2016 годзе $210 млн. 27 кастрычніка 2017 году абноўлены вэб-сайт ААТ «Савачкаў прадукт» займеў беларускамоўную вэрсію.

Кіраўнікі

  • Аляксандар Саўчыц (з 1998 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Савушкін Прадукт ПрадстаўніцтвыСавушкін Прадукт МінуўшчынаСавушкін Прадукт КрыніцыСавушкін Прадукт Вонкавыя спасылкіСавушкін ПрадуктГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РысАлег СалтукE (літара)Чарнобыльская катастрофаСэксуальныя пазыцыіФізычная падрыхтаванасьць1493Генадзь ПашкоўМаксім ЛужанінГалёнБССР.kyСяргей Паўлавіч АбламейкаГісторыя МенскуКарольАлесь ПетрашкевічНыркаЭканомікаЛіцэнзіі Creative CommonsБудызмМурза (страва)Яўгенія ЯнішчыцВіды сувязі словаўНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяАльтэрнатыўная парнаграфіяАлаіза ПашкевічЛязьбійская парнаграфіяДаўгодУладзімер КонанПарнаграфія ў ЧэхііМаркёрЯнка МаўрВаенная апэрацыяВейшнорыяЖанчына зьверхуКушмакСлавамір АдамовічВіктар ГардзейСаюз пісьменьнікаў БеларусіАндраш ШэфэрЁсіф СталінBayraktar TB2Мастацкая літаратураВольга ЧамаданаваКастрычнікГісторыя ЎшачаўМаякГенадзь ШутаўКіраў (Кіраўская вобласьць)Hromadske.TVМова25 красавікаСьвятлана АлексіевічЗнакі прыпынкуМаланкаСысуныПабуджальны сказПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуЭйбар23 красавікаКойданаўДзеяслоў20051923ЭўропаЛетува (каралеўства, 1918)🡆 More