Менская Вобласьць Раманаў

Раманаў (з 1921 году — Ле́ніна) — вёска ў Беларусі, на рацэ Морачы.

Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавету Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 435 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на захад ад Слуцку, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Морач; на шашы Слуцак — Капыль.

Раманаў
лац. Ramanaŭ
Менская Вобласьць Раманаў
Першыя згадкі: 1499
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Сельсавет: Знаменскі
Насельніцтва: 435 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовы індэкс: 223623
СААТА: 6246863044
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′14″ пн. ш. 27°13′53″ у. д. / 53.05389° пн. ш. 27.23139° у. д. / 53.05389; 27.23139 27°13′53″ у. д. / 53.05389° пн. ш. 27.23139° у. д. / 53.05389; 27.23139
Раманаў на мапе Беларусі ±
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Менская Вобласьць Раманаў Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Раманаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Менская Вобласьць Раманаў 
Раманаў на мапе Случчыны

Першы пісьмовы ўпамін пра Раманаў зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра і датуецца 1499 годам. Раманаў уваходзіў у лік найбольшых населеных пунктаў Слуцкага княства і знаходзіўся ў валоданьні князёў Алелькавічаў. У 1612—1618 гадох вёскай валодалі Радзівілы.

У 1638 годзе Раманаў атрымаў статус мястэчка. У гэты час тут было 247 двароў, дзейнічала царква, працавалі 2 шпіталі і карчма. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у сярэдзіне 1650-х гадоў Раманаў зруйнавалі маскоўскія захопнікі. На 1665 год засталося толькі 98 двароў. У 1718 годзе мястэчка атрымала прывілей караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага на штогадовы кірмаш.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Раманаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні. У Вайну 1812 году 14 ліпеня каля мястэчка адбыўся бой казацкага корпуса Платава з войскамі Жэрома Банапарта і князя Ю. Панятоўскага. 8 лістапада тут месьцілася штаб-кватэра расейскіх войскаў.

У 1822 годзе ў Раманаве збудавалі драўляную царкву. 3 1830-х гадоў мястэчка знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнаў, з канца XIX ст. — Гогенлёэ. На 1859 год тут было 111 двароў, на 1888 год — 130.

У 1866—1867 гадох на сродкі сялянаў з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады збудавалі ў Раманаве памяшканьне пад народную вучэльню, пераўтвораная ў 1876 годзе ў двухклясную (у 1901 годзе навучаліся 111 хлопчыкаў). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 239 двароў, дзейнічалі 2 царквы, 2 капліцы і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2-клясная вучэльня, жаночая школа, 9 крамаў, карчма. На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў дзейнічалі 2 царквы і юдэйскі малітоўны дом, працавалі 2-клясная вучэльня, царкоўнапрыходзкая жаночая школа, 9 крамаў, хлебазапасны магазан і шынок. У пачатку XX ст. — 260 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Раманаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раманаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Раманаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году і ў кастрычніку — лістападзе 1920 году Раманаў займалі польскія войскі. У 1921 годзе бальшавікі перайменавалі мястэчка ў «Леніна». У гэты час тут адкрыліся клюб і хата-чытальня. У 1922 годзе школу пераўтварылі ў 7-гадовую, а ў 1938 годзе — у 10-гадовую. 17 ліпеня 1924 году Раманаў увайшоў у склад Слуцкага раёну і акругі (з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году ў Бабруйскай, з 21 ліпеня 1936 году зноў у Слуцкай акрузе, з 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці). 20 жніўня 1924 году мястэчка стала цэнтрам сельсавету. На 1926 год тут было 257 двароў. У 1929 годзе ў Раманаве ўтварыліся малочная арцель, крэдытнае таварыства і калгас, які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 166 радзінаў, меў 740 дзесяцін ворыва, 210 дзесяцін сенажаці. Абслугоўвала калгас Слуцкая МТС. Працаваў маслазавод.

У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году Раманаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1968 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры — царкву Сьвятога Юрыя. На 1972 год у Раманаве было 230 двароў, на 1997 год — 218, на 1 студзеня 1998 году — 214. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Ленінскага сельсавету Раманаў перадалі ў Знаменскі сельсавет..

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 630 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1845 год — 97 чал.; 1897 год — 1552 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 1441 чал.; 1926 год — 1136 чал.; 1959 год — 691 чал.; 1970 год — 650 чал.; 1972 год — 676 чал.; 1986 год — 542 чал.; 1997 год — 562 чал.; 1999 год — 505 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 435 чал.

Інфраструктура

У Раманаве працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Плян

Аснову гістарычнай плянавальнай структуры складаюць 2 вуліцы амаль мэрыдыянальнай арыентацыі. Іх перакрыжоўваюць другарадныя вуліцы, утвараючы блізкі да прастакутнага плян. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Паралельна да асноўнай праходзіць новая вуліца, забудаваная мураванымі 1-павярховымі дамамі тыпу катэджаў. Адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі, гаспадарчы цэнтар — у паўднёвай частцы.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Багратыёна вуліца ?
Камсамольская вуліца ?

З урбананімічнай спадчыны Раманава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Капыльская, Паддубная і Слуцкая.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

На паўночнай ускраіне Раманава, на левым беразе Морачы захавалася гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі і пэрыяду раньняга Сярэднявечча.

Страчаная спадчына

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менская Вобласьць Раманаў ГісторыяМенская Вобласьць Раманаў НасельніцтваМенская Вобласьць Раманаў ЗабудоваМенская Вобласьць Раманаў Турыстычная інфармацыяМенская Вобласьць Раманаў АсобыМенская Вобласьць Раманаў КрыніцыМенская Вобласьць Раманаў ЛітаратураМенская Вобласьць Раманаў Вонкавыя спасылкіМенская Вобласьць РаманаўБеларусьВёскаЗнаменскі сельсавет (Слуцкі раён)КапыльМенская вобласьцьМорачСлуцакСлуцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСавушкін прадуктСаюзная рашучасьць-2022Юзаф ГалерЛідаІл-76Гента (імя)Карта растэрміноўкі15251200АжынаАгдамскі раёнЧырвоным па Белым.nzIP-адрасЛіцэнзіі Creative CommonsНямеччынаАляксандар I (расейскі імпэратар)ПолацакЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)Парнаграфія ў ІталііВікіманіяКліматБанкухаКаменкаҐНацыяналізмМарыё ЛемінаСямейства (біялёгія)Фашызм1573Антон ЛуцкевічX (сацыяльная сетка)Аляксандар ЛукашэнкаЯнка КупалаДзіда (зброя)Бусел белыПадзелы Рэчы ПаспалітайФранак ВячоркаРычманд-ГілІнданэзіяНубія1992Габрэі1701ШыратаАнгельская моваПастава на каленяхТэрыторыяКоміксGoogleАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)СлоікІнтэрнэтУпіцкі паветРусіфікацыя БеларусіТаксіКінарэжысэрГіўІмёны ліцьвінаўУсходнеславянскія мовыПаўночная АмэрыкаАляксандар ВішнеўскіМіхаліна Лэнская26 сакавікаБеларуская літаратураПэтра ПраўлікаваЛідс🡆 More