Рак Малочнай Залозы

Рак малочнай залозы — утварэньне ракавай пухліны ў тканках малочнай залозы.

Рак малочнай залозы
Уцягнутая смочка, прыпухласьць і рабізна скуры пры раку грудзі (2005 г.)
Уцягнутая смочка, прыпухласьць і рабізна скуры пры раку грудзі (2005 г.)
Сынонімы рак грудзі
Спэцыяльнасьць анкалёгія
Сымптомы крывацёк са смочкі і ўшчыльненьне ў грудзях
Ускладненьні мэтастазы ў лімфавузлах
Прычыны лішак эстрагену
Фактары рызыкі раньні пачатак і нерэгулярнасьць плоцевага жыцьця, аборт і атлусьценьне
Мэтад дыягностыкі мамаграфія, ультрагукавое дасьледаваньне і біяпсія
Прафіляктыка роды і грудное выкормліваньне працягласьцю звыш года
Лячэньне прамянёвая і хіміятэрапія
Лекі супрацьгарманальныя
Выжывальнасьць 85% жыве звыш 5 гадоў
Частасьць 2,1 млн жанчынаў (2015 г.)
Сьмяротнасьць 533 600 (2015 г.)
Рак малочнай залозы ў Вікісховішчы

Пры выяўленьні пухліны выконваюць рэнтгеналягічнае абсьледаваньне (мамаграфію). Для ўстанаўленьня дабра- або злаякаснасьці пухліны робяць ультрагукавое дасьледаваньне і праводзяць забор (біяпсію) яе кавалка іголкай для дасьледаваньня пад мікраскопам. Затым ажыцьцяўляюць хірургічнае выдаленьне пашкоджанага пухлінай органа. Прынамсі выдаляюць частку малочнай залозы з пухлінай і лімфавузламі падпахавай вобласьці з таго ж боку пры спадарожным правядзеньні прамянёвай тэрапіі ў вобласьці хірургічнага ўмяшаньня. Пры вялікім памеры пухліны выдаляюць малочную залозу, грудныя цягліцы і ссудзіны. Пры меншым памеры выдаляюць малочную залозу з тлушчавай абаломінай і лімфавузламі падпахавай вобласьці з таго ж боку.

Папярэджаньне

Прадухіленьню хваробы спрыяюць роды і грудное выкормліваньне працягласьцю звыш году, бо падчас цяжарнасьці і пасьля родаў, пакуль доўжыцца грудное выкормліваньне, зьніжаецца актыўнасьць плоцевага гармона эстрагена.

Чыньнікі

Узьнікненьню хваробы спрыяе раньні пачатак і нерэгулярнасьць плоцевага жыцьця, аборт (асабліва ва ўзросьце да 18 гадоў) і адсутнасьць груднога кармленьня. Адмоўнае ўзьдзеяньне аказваюць стрэс, ультрафіялетавае выпраменьваньне і траўма грудзі ў побыце, за стырном і пры занятках спортам. Таксама нядужасьці спрыяюць мастыт і атлусьценьне. Вядучую ж ролю ў разьвіцьці хваробы адыгрывае лішак плоцевага гармону — эстрагену, да перанасычанасьці якім прыводзіць у прыватнасьці аборт. Адпавядна шкодзіць працяглая адсутнасьць родаў (да 30 гадоў) у дзетародным узросьце і бязьдзетнасьць па дасягненьні мэнапаўзы (каля 50 гадоў).

Праявы

Хвароба можа выяўляцца праз крывацёк са смочкі і ўшчыльненьне ў грудзях.

Беларусь

У 2012 годзе рак малочнай залозы быў найбольш распаўсюджаным відам раку сярод жанчынаў Беларусі. Пагатоў на рак малочнай залозы прыпала каля 18% сьмяротнасьці ад злаякасных новаўтварэньняў у жанчынаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рак Малочнай Залозы  Рак малочнай залозысховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Tags:

Рак Малочнай Залозы ПапярэджаньнеРак Малочнай Залозы ЧыньнікіРак Малочнай Залозы ПраявыРак Малочнай Залозы БеларусьРак Малочнай Залозы КрыніцыРак Малочнай Залозы Вонкавыя спасылкіРак Малочнай ЗалозыРак (захворваньне)Тканка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Наша НіваШатанВасіль ІгнаценкаНаваградакІван ЦерцельТэрарыстычны акт у менскім мэтроБруліРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)СтудзеньМасачусэтсУсебеларускі народны сходКаханьне без пранікненьняЭйгердПрыметнікСяргей Паўлавіч АбламейкаЭйтмінФранцішка Ўршуля РадзівілСельская гаспадаркаX (літара)Руга1871Віктар Шніп2003ҐВацлаў ЛастоўскіАнатоль СысВячаслаў КебічСэкс па тэлефонеПацукПрозаСяржук Сокалаў-Воюш17 красавіка1794Беларускі клясычны правапісВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьШмоняЭякуляцыяМукачава2007Нямецка-савецкая вайнаТадэвуш КасьцюшкаЗлучнікМаксім ГарэцкіЯпоніяСтаражытнаруская моваДангельЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Баруны)Memento moriМігель СэрвантэсВікіманіяГуданПрыдатак (мовазнаўства)Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіКубізмНаркотыкЗнак роўнасьціЗянон ПазьнякСлуцкі збройны чынЯнка БрыльПростыя сказыМісіс ДаўтфайрЗіновій ПрыгодзічМікола КупрэеўТэхналёгіяАнатоль ІвашчанкаЛюбоўІгар СідарукМастацкая літаратура (выдавецтва)🡆 More