Прырода Эстоніі

Прыро́да Эсто́ніі

Клімат

    Асноўны артыкул: Клімат Эстоніі
Прырода Эстоніі 
Туман у заказьніку Пых’я-Кырвэмаа

Эстонія належыць да падзоны зьмяшаных лясоў атлянтычна-кантынэнтальнай вобласьці ўмеранага пасу, для якой характэрныя цёплае лета і ўмерана мяккая зіма. Найцяплейшы месяц — ліпень, найхаладнейшы — люты. Тэмпэратурныя максымум і мінімум складаюць адпаведна 35°C і -43°C.

На клімат аказвае ўплыў Атлянтычны акіян, найперш — Паўночна-Атлянтычная плынь. Сярэднегадавая тэмпэратура ў Эстоніі значна вышэйшая, чым на тэрыторыях з кантынэнтальным кліматам, што знаходзяцца на такой самай шыраце далей на ўсход. Узімку на прыбярэжных тэрыторыях значна цяплей, чым у кантынэнтальнай частцы Эстоніі. Увесну цэнтральная частка праграваецца хутчэй, чым мора, аднак улетку тэмпэратурныя адрозьненьні зьнікаюць. Увосень тэмпэратура на аддаленай ад мора тэрыторыі тэмпэратура падае заўважна хутчэй, і розьніца тэмпэратураў павялічваецца.

Працягласьць найкарацейшага і найдаўжэйшага дзён у гадавым цыклі значна адрозьніваюцца з-за вялікай геаграфічнае шыраты Эстоніі. Дзень зімовага сонцавароту доўжыцца ад 6 гадзін 2 хвіліны (Талін) да 6 гадзін 39 хвілін (Валга). Працягласьць дню летняга сонцавароту складае 18 г 40 хв і 18 г 10 хв адпаведна.

Рэльеф

Прырода Эстоніі 
Пустэча Юсьсі ў заказьніку Пых’я-Кырвэмаа

Тэрыторыя Эстоніі зьяўляецца часткай Усходне-Эўрапейскае раўніны, таму ейная тэрыторыя нізкая і роўная. Максымальная вышыня (у тым ліку ва ўсёй Прыбалтыцы) — пагорак Суўр-Мунамягі (317 м) у цэнтральнай частцы ўзвышша Хаанья. Іншыя ўзвышшы: друмлінавае поле Саад’ярвэ (144 м), Ахтмэскае (Йыхвіскае) (81 м) і Заходне-Саарэмааскае (54 м) ўзвышшы. Акрамя таго, некалькі буйных плято — Хар’юскае, Вірускае і Угандзі — таксама адносяцца да тэрыторыяў з узвышаным рэльефам.

Амаль палову тэрыторыі Эстоніі ахопліваюць нізіны, якія маюць вышыню да 50 м над узроўнем мора. Найбольшыя зь іх знаходзяцца на захадзе Эстоніі (Заходне-Эстонская нізіна).

Своеасаблівы сымбаль Эстоніі, унікальная і самая грандыёзная форма рэльефу — Балтыйскі глінт. Гэта найбуйнейшы ў раўніннай Паўночнай Эўропе ўступ, які ўтварыўся пасьля сыходу ледавіка і лічыцца меркавана берагам старажытнага мора. Распасьціраецца ад вострава Эланд (Швэцыя) да Ладаскага возера (Расея).

Суша

Эстонскае ўзьбярэжжа зьмяняецца ад стромы з чыстага вапняку на поўначы да пясчаных берагоў і адхонных узьбярэжных лугоў на захадзе.

Унікальныя мэтэарытныя кратэры.

Лясы

Прырода Эстоніі 
Лес пад глінтам Пурцэ Хіемяэ (Іда-Вірумаа)

Лясы і палесістыя мясцовасьці складаюць амаль палову тэрыторыі краіны. Эстонія разьмешчаная ў пераходнай (так званай гемібарэальнай) падзоне, дзе хваёвыя лясы эўрасыбірскай тайгі пераходзяць у эўрапейскую зону шыракалістых лясоў. У лясох Эстоніі налічваецца 87 спрадвечных відаў дрэваў і хмызьнякоў і больш за 500 прывезеных. Тут растуць і пражываюць прынамсі 20 000 відаў жывых арганізмаў.

Значная частка лясоў належыць дзяржаве, што стрымлівае іх актыўную вырубку і пагаршэньне экалягічнай сытуацыі. Вялікая колькасьць драпежнікаў — мядзьведзяў, рысяў, ваўкоў — паказвае на даволі спрыяльны экалягічны стан лясоў Эстоніі. Аднак, насуперак сьцьвярджэньням паляўнічых-энтузіястаў, іхняя колькасьць не перавышае 500 асобінаў бурых мядзьведзяў, 200 ваўкоў і 100 рысяў.

Індыкатарам экалягічнага здароўя лесу зьяўляецца беласьпінны дзяцел (Dendrocopos leucotos), прысутнасьць якога ў Эстоніі — даволі звыклая зьява, у адрозьненьне ад Швэцыі і Фінляндыі, дзе гэты від знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня з прычыны надта інтэнсыўнага вядзеньня лясной гаспадаркі.

Лугі

Прырода Эстоніі 
Лясісты луг у нацыянальным парку Соомаа

Лясістыя лугі(et) — падобныя да паркаў палі. Некалькі стагодзьдзяў таму лясістыя лугі былі распаўсюджаныя на тэрыторыі паўднёвай Фінляндыі, Швэцыі і ў іншых краінаў Эўропы, аднак цяпер яны захаваліся толькі ў заходняй Эстоніі і на астравах. У цяперашні час такія лугі галоўным чынам зарастаюць.

Адным з найбольш разнастайных расьлінных згуртаваньняў у Эўропе зьяўляецца кіраваны лясісты луг Лаелату(et), дзе на адным квадратным мэтры было выяўлена 76 адменаў судзінкавых расьлінаў.

Вапняковыя лугі — лугі з тонкім слоем глебы на вапняковай аснове. Па-за Эстоніяй падобныя лугі выяўленыя толькі на двух швэдзкіх астравах. З-за экалягічнага стану гэтыя асяродзкі пражываньня часам называюць псэўдастэпамі.

Водныя рэсурсы

Паводле вадазбору тэрыторыю Эстоніі можна падзяліць на 4 часткі: басэйн Чудзкага возера (38%), басэйны Рыскае (32%) і Фінскае затокаў (21%) і астравы Заходняй Эстоніі (9%). Найістотнейшым водападзелам ёсьць узвышша Пандывэрэ.

Рэкі

Прырода Эстоніі 
Рака Мустайыгі ў Іда-Вірумаа
    Асноўны артыкул: Рэкі Эстоніі

Вялікая колькасьць рэчак, аднак большасьць зь іх кароткія і плыткаводныя, некаторыя зь іх нават перасыхаюць падчас працяглых засухаў. Даўжэйшыя за 100 кілямэтраў толькі 10 рэк, адзіная суднаходная зь якіх на ўсім працягу — Эмайыгі (101 км).

Азёры

Налічваецца прыкладна 1200 прыродных азёраў, якія складаюць 4,7% тэрыторыі Эстоніі. Аднак вялікімі лічацца толькі два зь іх: Чудзкае і Выртс’ярв. Большасьць азёраў плыткаводныя, найглыбейшае (Рыўге Суўр’ярв) максымальна 38 м. Мноства азёраў зарасьлі або зарастаюць, большая частка іх пакутуе ад перавышкі пажыўных рэчываў.

Балоты

Балоты зьяўляюцца найстаражытнейшымі біятычнымі супольнасьцямі і займаюць прыкладна чвэрць тэрыторыі Эстоніі.

Найбольш вядомым прыбярэжным забалочаным раёнам у Эстоніі зьяўляецца мястэчка Мацалу, лясы, зарасьці трысьнягу і выспачкі якога прыцягваюць увесну больш за 2 мільёны вадаплаўных птушак: даўгахвостых качак, тундравых лебядзёў (Cygnus columbianus), казарак белашчокіх (Branta leucopsis), гуменьніц (Anser fabalis), белалобых гусей (Anser albifrons), чапляў.

Акрамя Мацалу, вядомыя шмат іншых істотных узьбярэжных забалочаных земляў, якія прывабліваюць птушак для пералёту і размнажэньня. Вільсандзі, Пухту, затока Кяйна і выспы Хіюмаа маюць статус водна-балотных надзелаў міжнароднага значэньня.

Павольна падымаючыся, зямля ў заходняй Эстоніі стварае новыя ўзьбярэжныя забалочаныя землі — плыткаводныя бухты і вузкія пратокі, лягуны і балоты, лугі і мяліны. Спробы чалавека асушыць балоты не далі асаблівага выніку, і мэліярацыя ў Эстоніі была скончаная ў 1970-я.

Астравы

Эстонія мае даволі доўгую і зрэзаную берагавую лінію даўжынёй 3794 км (на 2540 км даводзіцца больш за 1000 астравоў).

Найбуйнейшыя астравы: Саарэмаа, Мухумаа, Хіюмаа.

Глеба

Асноўным матэрыялам покрыўнай пароды ў Эстоніі зьяўляецца морэна.

Можна вылучыць каля дзесяці відаў глебаў, якія прысутнічаюць у Эстоніі. У Паўночнай і Заходняй Эстоніі распаўсюджаныя дзярнова-карбанатныя і друзавыя глебы. На марэнных раўнінах Цэнтральнай Эстоніі і ўзвышшы Пандывэрэ сустракаюцца вылужаныя і падзолістыя глебы, тут разьмешчаныя галоўныя агракультурныя рэгіёны. На марэнных раўнінах Паўднёвай і Цэнтральнай Эстоніі распаўсюджаныя псэўдападзолістыя глебы, дзе пад верхнім слоем знаходзіцца болей шчыльны слой, які блага прапускае ваду.

Прыкладна ¼ тэрыторыі займаюць багністыя глебы з характэрный торавым слоем. На ўзвышшах Паўднёвай Эстоніі распаўсюджаныя спалучэньні эразаваных глебаў.

Флёра

    Асноўны артыкул: Флёра Эстоніі

Паводле апошніх зьвестак, флёра Эстоніі прадстаўленая 1441 відам судзінных расьлінаў, а разам з падвідамі — 1538 відамі. Зь ніжэйшых расьлінаў у Эстоніі выяўленая больш за 2500 відаў водарасьцяў і 680 відаў лішайнікаў.

Вядомыя 83 віды або падвіды расьлінаў, якія сустракаюцца выключна ў Эстоніі. Большасьць зь іх адносяцца да роду ястрабкоў (Hieracium). З такіх расьлінаў добра вядомы званец саарэмааскі (Rhinanthus osiliensis), меней вядомая сасюрэя эстонская (Saussurea alpina esthonica).

Лясныя супольнасьці

У цёмнахваёвых лясох, акрамя елак, часта растуць высакародныя лістападныя дрэвы — дуб, ясень, вяз, клён і ліпа. Характэрныя хмызьнякі цёмнахваёвых лясоў — арэшнік, бружмель, каліна і парэчкі альпійскія. На травяным ярусе сустракаюцца сьнітка, яснотка, шчамяліца, зоркаўка дуброўная, падалешнік, папараць жаночая, пралеска і курасьлеп дуброўны.

У рэгіёнах з урадлівай і ўмерана вільготнай глебай растуць сураменевыя лясы — пераважна хваёвыя зь невялікай колькасьцю бяроз і асін. У суборах растуць сосны амаль без дамешку іншых дрэваў; яшчэ менш іншых відаў у сасновых барох. У далінах і абалонах расьце балотны лес з чорнае вольхі.

Расьліннасьць балотаў

Сярод балотных расьлінаў пераважаюць тарфяныя мхі, багун балотны, верас, імшарніца і марошка.

У забагненых балотных лясох і пераходных балотах распаўсюджаная асака, тарфяны мох. Сустракаюцца дрэвы: бяроза, вольха, елка, сасна.

Грыбы

У Эстоніі зарэгістравана больш за 3700 відаў грыбоў, хоць іхняя колькасьць можа дасягаць і 4500. Большасьць іх складаюць сапрагенныя бактэрыі або паразыты. Ядомых грыбоў налічваецца каля 60 відаў. Эстонцы спажываюць значна больш відаў грыбоў, чым народы Цэнтральнае і Заходняе Эўропы.

Фаўна

    Асноўны артыкул: Фаўна Эстоніі

Сысуны

На тэрыторыі Эстоніі зафіксаваныя 64 віды сысуноў. У цяперашні момант назіраецца адносна высокая колькасьць драпежных зьвяроў (медзьвядзёў, ваўкоў, рысяў і выдраў) у параўнаньні зь іншымі эўрапейскімі краінамі.

Тры віды — андатра, янотападобны сабака і амэрыканская норка — завезеныя ў Эстонію, а бабёр і эўрапейскі алень рэінтрадукаваныя.

Непарушаныя ўзьбярэжжы прыдатныя для шэрага цюленя (Halichoerus grypus), чыя колькасьць ва ўзьбярэжжы Эстоніі найвышэйшая ў Балтыйскім моры.

Птушкі

У Эстоніі зарэгістравана 329 відаў птушак, зь якіх гняздуюць тут 222 віды, 38 відаў стала пралятаюць альбо зімуюць, астатнія трапляюць зрэдку. Тэрыторыя Эстоніі разьмешчаная ў зоне ўсходнеатлянтычнага міграцыйнага шляху арктычных пералётных птушак.

Разнастайнасьць узьбярэжных асяродзішчаў робіць Эстонію надзвычай прыцягальнай для пералётных птушак. Паводле ацэнак, цягам міграцыйных пэрыядаў па ўсходнеатлянтычным пералётным шляху эстонскія ўзьбярэжжы перасякаюць да 50 мільёнаў водных і ўзьбярэжных птушак.

Земнаводныя і рэптыліі

У Эстоніі пражываюць 11 відаў земнаводных. Рэдкімі відамі зьяўляюцца рапуха чаротавая, рапуха зялёная і трытон грабеньчаты.

З рэптыліяў распаўсюджаныя тры віды яшчарак (жывародная яшчарка, звычайная яшчарка і ломкая вераценьніца) і два віды зьмеяў (гадзюка і вуж).

У шматлікіх унутраных вадаёмах пражываюць бізуньнікі (Flagellata), наліўнікі (Infusoria), губкі (Spongiae), сцыфазоі (Scyphozoa), турбэлярыі (Turbellaria), паліхеты (Polychaeta), прыяпуліды (Priapulida), нэмэртыны (Nemertea), чэраварасьнічныя чарвякі (Gastrotricha), п’яўкі (Hirudinea), мяккуны (Mollusca) і мшанкі (Bryozoa); у глебе пражываюць шматлікія круглыя чарвякі (Nematoda), алігахеты (Oligochaeta) і кляшчы (Acari).

Самымі шматлікімі казуркамі зьяўляюцца двукрыльныя (Diptera), балонкакрылыя (Hymenoptera), цьвёрдакрылыя (Coleoptera), матылі (Lepidoptera) і паўцьвёрдакрылыя (Hemiptera).

Рыбы

У водах Эстоніі водзяцца 65 відаў рыб. З прычыны малой салонасьці Балтыйскага мора падзел на марскіх і прэснаводных рыб даволі ўмоўны.

Папуляцыі сама звычайнага, жэраха і ласося знаходзяцца на мяжы выміраньня.

Бесхрыбетныя

На тэрыторыі Эстоніі вядома каля 15 000 казурак і больш за 3500 відаў іншых бесхрыбетных.

Ахова прыроды

14 жніўня 1910 року ў Вільсандзі быў створаны першы птушыны заказьнік Вайка — будучы нацыянальны парк Вільсандзі. Гэтая дата лічыцца пачаткам афіцыйнае аховы прыроды ў Эстоніі. Па стане на 1 студзеня 2010 року налічвалася 3442 ахоўныя прыродныя аб’екты, якія займаюць 17,9% сушы:

  • 131 запаведнік;
  • 148 ляндшафтных запаведнікаў;
  • 5 нацыянальных паркаў;
  • 118 тэрыторыяў са старым ці састарэлым парадкам аховы;
  • 546 паркаў і зялёных насаджэньняў;
  • 343 ахоўныя тэрыторыі;
  • 1038 пастаянных месцаў пражываньня;
  • 1203 асобныя прыродныя аб’екты;
  • 11 ахоўных аб’ектаў мясцовага значэньня.

За савецкім часам эстонская берагавая лінія зьяўлялася часткай заходняй мяжы СССР і таму ахоўвалася надзвычай рупліва. Насельніцтва ня мела доступу на гэтыя тэрыторыі.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Eesti: loodus / Koostaja A.Raukas. — Tallinn: Valgus, 1995.

Вонкавыя спасылкі

Прырода Эстоніі  Прырода Эстоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Прырода Эстоніі КліматПрырода Эстоніі РэльефПрырода Эстоніі СушаПрырода Эстоніі Водныя рэсурсыПрырода Эстоніі АстравыПрырода Эстоніі ГлебаПрырода Эстоніі ФлёраПрырода Эстоніі ФаўнаПрырода Эстоніі Ахова прыродыПрырода Эстоніі Крыніцы і заўвагіПрырода Эстоніі ЛітаратураПрырода Эстоніі Вонкавыя спасылкіПрырода Эстоніі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сандра БулакАнгельская моваАбрэвіяцыяАнтон Сокал-КутылоўскіПрыродаСабакаМарат КазейMemento moriМарына ВасілеўскаяВорша.neЛошаПавал ВусаўСаксоніяВітаўтБорна СосаGoogleВікіпэдыяMauzerАлесь РазанаўВілаНіл ГілевічГарадзенская вобласьцьПратакол перадачы гіпэртэкстуСтолінВаеннапалонныПатрымпасБанкаўскі рахунакСяржук Сокалаў-ВоюшВіетнам2020-яБіскупБітРасейцыSAAB 90Расея8-я брыгада РХБАЯн ВэрмээрСэксізмКубаДублінПрымакі (п’еса)Вадзім БолбасАнархізмПаўстаньне 1863—1864 гадоўПошукавая аптымізацыяHromadske.TVСлавамір АдамовічПарнаграфія-гонзаГайла (імя)СыднэйСірэйкаКандрат КрапіваВейшнорыяСакЗінаіда БандарэнкаПарнафільм у ФранцыіГарадзішча Замэчак (Заслаўе)Рэжым Лукашэнкі1632ЗямляВыказьнікMozilla FirefoxЛесьбійская эротыкаАўкштота🡆 More