Плоцевы Дымарфізм

Палавы дымарфізм (ад стар.-грэц.

δι- — «два», па-старажытнагрэцку: μορφή — «форма») — анатамічныя адрозненьні паміж самцамі і самкамі аднаго і таго ж біялягічнага віду, ня ўлічваючы палавых органаў. Палавы дымарфізм можа выяўляцца ў розных фізычных прыкметах, напрыклад:

  • Памер. У сысуноў і многіх відаў птушак самцы больш буйныя і цяжкія за самак. У земнаводных і суставаногіх самкі, як правіла, буйнейшыя за самцоў.
  • Валасяное покрыва. Барада ў мужчын, грыва ў ільвоў або бабуінаў.
  • Афарбоўка. Колер апярэньня ў птушак, асабліва ў качыных.
  • Скура. Характэрныя нарасты або дадатковыя ўтварэньні, такія як рогі ў аленевых, грабеньчык у пеўняў.
  • Зубы. Біўні ў самцоў індыйскага слана, больш буйныя іклы ў самцоў маржоў і дзікоў.
Плоцевы Дымарфізм
Самка (зьлева) і самец фазанаў

Некаторыя жывёлы, першым чынам рыбы дэманструюць палавы дымарфізм толькі падчас спарваньня. Паводле адной з тэорыяў, палавы дымарфізм выяўлены тым больш, чым больш рознымі зьяўляюцца ўклады абодвух полаў у догляд за нашчадствам. Таксама ён зьяўляецца паказчыкам узроўню палігаміі.

Глядзіце таксама

  • Палавы адбор
  • Дымарфізм
  • Палімарфізм
  • Гермафрадытызм

Tags:

АнатоміяВід (біялёгія)СамецСамкаСтаражытнагрэцкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Новы ЗапаветМы выйдзем шчыльнымі радаміБраціславаСтаніслаў ЗамбржыцкіУльтрафіялетавае выпраменьваньнеРасеяТравеньМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеКотБел-чырвона-белы сьцягКрыстыян ГюйгэнсПошта@Mail.ruПорнгабЖанчына зьверхуСяргей НавумчыкГамэрБеларуская грэка-каталіцкая царкваНясьвіжЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Баруны)ЧэлесАсіпавічыКунілінгусТрыбадызмСусьветная арганізацыя здароўяРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Кастусь КаліноўскіАляксандар КосінецПалешукіVPNЎэст Гэм ЮнайтэдГабрэіГерой Беларусі1831АгінскіяМаскваІльля ДубінецРасейская моваАлесь РазанаўКатэхізіс Сымона БуднагаСэкс па тэлефонеАнтон Сокал-КутылоўскіРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Аркадзь КуляшоўУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьПраская вяснаГалюцынацыяISO 4217Лявон БаразнаАўстраліяПетрыкаўскі раёнКаскадныя табліцы стыляўБудзьма беларусамі!Электронная поштаЭлектрарухальная сілаНазоўнікІксвідэаАсфальтСодніДзяніс Садоўскі (футбаліст)Управа КДБ па вайсковай контравыведцыАрцём АрашонакВагінальны сэксРодныя гоні (1927)1525.aoНатхненьне🡆 More