Пераяслаўская Рада

Пераясла́ўская ра́да (па-ўкраінску: Переяславська рада) — сход прадстаўнікоў украінскага народу, скліканы гетманам Украіны Багданам Хмяльніцкім 18 студзеня 1654 году ў Пераяславе (цяпер Кіеўская вобласьць).

Пераяслаўская Рада
Пісьмо Б. Хміяльніцкага цару Аляксею. 8 чэрвеня 1648 року.

На ёй прынялі вымушанае рашэньне пра далучэньне Ўкраіны да Маскоўскага царства. Такое рашэньне было абумоўлена зьнясіленьнем ад 6-гадовай Казацка-сялянскай вайны за незалежнасьць ад Польскага каралеўства. Старшына і шляхта Ўкраіны разьлічвалі замацаваць свае саслоўныя прывілеі, пазбавіцца ад канфэсійнага ўціску супраць Праваслаўнай царквы ў Польскім каралеўстве і адхіліць ад улады польскую шляхту і магнатаў. Пра ўмовы аб’яднаньня перад радай дамовіліся Багдан Хмяльніцкі і маскоўскі пасол Васіль Бутурлін. Ранкам 18 студзеня Хмяльніцкі склікаў страшынскую раду, якая выказалася за далучэньне да Масковіі. Удзень сабралася адкрытая рада, на якой прысутнічалі пераяслаўскія месьцічы і сяляне з ваколічных вёсак. У сваёй прамове Хмяльніцкі адзначыў, што ўладу Масковіі варта прызнаць дзеля захаваньня ўкраінскіх вольнасьцяў. Удзельнікі Пераяслаўскай рады прысягнулі на вернасьць маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу. Пасьля гэтага Бутурлін уручыў Хмяльніцкаму грамату царскага ўраду пра далучэньне Ўкраіны да Масковіі. 14 сакавіка 1654 году ў Маскве ўкраінскае пасольства падпісала Сакавіцкія артыкулы, якія вызначылі ўмовы самакіраваньня Ўкраіны ў складзе Маскоўскага царства. Папярэдне 1 кастрычніка 1653 году ў Маскве Земскі сабор ухваліў прыняцьцё Ўкраіны ў маскоўскае падданства, што абазначала абвяшчэньне вайны Рэчы Паспалітай.

Крыніцы

Tags:

Багдан ХмяльніцкіГетманшчынаНародПераяслаўУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вадзім СаранчукоўЛезьбіянстваВагінальны сэксВялікае Княства ЛітоўскаеПольшчаМэдаль Францішка СкарыныМы выйдзем шчыльнымі радаміНацыяналізмВостраў сьлёзІван ШамякінЗагляне сонца і ў наша аконцаШляхтаВерасеньСтаніслаў ВалодзькаМастацкі творСысуныВэб-дызайнБабёрMozilla FirefoxМэдыяВікіВольга ЧамаданаваЛесьбійская эротыкаВугорская моваМадэль OSIМясцовы час (гурт)ПацеіБеларускі нацыянальны стройАзіяВейшнорыяЛетувісыСельская гаспадаркаЖвірВікіпэдыяПарнаграфіяПюі-дэ-ДомДвукосьсеГайла (імя)Аляксандар МарозІзбутАнатоль ІвашчанкаЛацінкаКушмакНямецкая моваЭўропаОндрэй ДудаМіхась БаразнаСлавамір АдамовічСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАс (імя)Францішак СкарынаVPNГрыгарыянскі каляндарШкотыДобрапісШто й па моруЧовенБеларуская Народная РэспублікаАўтамабільны знакЗлучаныя Штаты АмэрыкіОрдэн Пагоні2010-яАўстрыяВікіЖодзінГісторыя ПолацкуВольга Караткевіч🡆 More