«Паўлінка» — камэдыя паводле п’есы Янкі Купалы «Паўлінка» ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.
Найстарэйшы спэктакль тэатру, своеасаблівая візытоўка, сымбаль Купалаўскай сцэны. Адметны спалучэньнем яскравых народных характараў, цікавага сюжэту, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы клясыка беларускае літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існаваньня спэктаклю ўдзел у ім бралі некалькі пакаленьняў найлепшых артыстаў краіны. Спэктакль стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. Менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сэзон.
«Паўлінка» | |
Жанр | камэдыя |
---|---|
Паводле | п’есы Янкі Купалы «Паўлінка» |
Рэжысэр | Леў Літвінаў |
Мастак-пастаноўнік | Барыс Малкін |
Кампазытар | Яўген Цікоцкі |
Працягласьць | 110 хв. |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год прэм’еры | 23 траўня 1944 |
Пастаноўкі | Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы |
Камэдыяй «Паўлінка» ў пастаноўцы Ф. Ждановіча распачало сваю дзейнасьць у Менску 23 красавіка 1917 году Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі. Творчая дзейнасьць таварыства стварыла глебу для заснаваньня галоўнага беларускага драматычнага тэатру. Трупа таварыства, акрамя Менску, іграла «Паўлінку» ў Асіпавічах, Бабруйску, Жлобіне, Магілёве, Воршы, Радашкавічах, Слуцку. Ролі ў спэктаклі выконвалі:
З адкрыцьцём Беларускага дзяржаўнага тэатру спэктакль Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі з некаторымі дапрацоўкамі быў перанесены Ф. Ждановічам на сцэну БДТ і прадстаўлены 17 верасьня 1920 году, на чацьвёрты дзень пасьля адкрыцьця тэатру.
У 1927 годзе рэжысэр Я. Міровіч аднавіў пастаноўку «Паўлінкі», зрабіў значныя карэктывы, паглыбіў сацыяльнае гучаньне сцэнічнага твору.
Вехай у сцэнічнай гісторыі «Паўлінкі» не толькі ў Купалаўскім тэатры, але й у беларускім тэатральным мастацтве ўвогуле стала пастаноўка Л. Літвінава, упершыню прадстаўленая 23 траўня 1944 году ў Томску, дзе тэатар знаходзіўся ў эвакуацыі. Пастаноўка стала сапраўднай клясыкай беларускага тэатральнага мастацтва. Менавіта ў гэтае трактоўцы спэктакль ідзе на Купалаўскай сцэне і па сёньняшні дзень .
…Марай нашай было зрабіць спэктакль так, каб ён быў варты сьветлай памяці народнага паэта; каб тое, што адчувалі мы і думалі пра яго, атрымала б у спэктаклі годнае сцэнічнае выражэньне, як, хаця б, водбліск яго. Хацелася стварыць стройную кампазыцыю спэктаклю, якая зьлівае ўсе элементы драматургіі Купалы. Паўставалі праблемы стварэньня беларускага Палеха, Мсцёры, Халуя з іх любоўным і вытанчаным апяваньнем быту і жыцьця мінулых гадоў… Скрозь бытавую форму п’есаў ясна праглядалася паэтычнасьць успрыняцьця жыцьця і трэба было вырашыць, як гэта ўзнавіць на сцэне… Хацелася скрозь жарт данесьці сур’ёзны сэнс камэдыі і пластычнасьць слова Купалы… Хацелася пазьбегнуць салодкага сэнтымэнтальнага «пэйзанства» ў паказе народу і паказаць жывыя вобразы людзей… Хацелася зрабіць сапраўды народны спэктакль. Хацелася верыць, што хопіць і дараваньня, і культуры, і майстэрства, і густу, каб быць годным правобраза — Янкі Купалы. Што атрымалася ўсім нам, усяму тэатру ажыцьцявіць з гэтых летуценьняў, належыць судзіць грамадскасьці. Мы ж будзем працягваць шліфоўку спектаклю і з хваляваньнем чакаць яго сустрэчы з беларускім народам, якому ён прысьвечаны. | ||
— Галоўны рэжысэр тэатру у 1943—1948 гг. Л. Літвінаў аб творчай задуме пастаноўкі |
У 1952 годзе спэктакль купалаўцаў быў экранізаваны студыяй «Беларусьфільм». У 1980 годзе 28 сакавіка тэатар паказаў 1000-е прадстаўленьне камэдыі.
«Паўлінка» лічыцца эталёнам нацыянальнага мастацтва, выявай самабытнасьці беларусаў. Разам з цымбаламі, глінянымі слоікамі і вырабамі з саломкі здаўна ўваходзіць у «джэнтэльменскі нацыянальны набор». Да таго ж спэктакль «Паўлінка» — і гэта дакладна — самы выпрабаваны і дзейсны сродак далучэньня да нацыянальнае культуры. Тут убачыш стылізаваную сялянскую хату, распісны куфар, ручнікі і паясы, даведаешся, як скакаць «Лявоніху», наслухаешся народных песень і нават трапіш на вясковую вечарынку. | ||
— Уладзімер Мальцаў |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Паўлінка (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.