Ортакаранавірусы: падсямейства вірусаў

Ортакаранавірусы — падсямейства сямейства каранавірусаў парадку Nidovirales.

Ортакаранавірусы
Ортакаранавірусы: Назва, Марфалёгія, Размнажэньне
Выгляд вірыёну каранавірусу і ягонае сячэньне
Клясыфікацыя
НадцарстваВірусы
ЦарстваРыбавірусы
ПадцарстваОртарнавірусы
ТыпIncertae sedis
АддзелПісувірыкоты
КлясаПісанівірусы
АтрадNidovirales
СямействаКаранавірусы
ПадсямействаОртакаранавірусы
Род* Альфакаранавірус
  • Бэтакаранавірус
  • Гамакаранавірус
  • Дэльтакаранавірус
Бінамінальная намэнклятура
Orthocoronavirinae

Назва

Ортакаранавірусы: Назва, Марфалёгія, Размнажэньне 
Выгляд каранавіруснага вірыёну

Назва «каранавірус» паходзіць ад лацінскага слова corona і грэцкага κορώνη, якія перакладаюцца як карона ці галё. Пры разглядзе ў электронны мікраскоп вірыёна (заразнай формы віруса) можна ўбачыць абалонку зь вялікіх булавападобных атожылкаў, якія ўтвараюць падабенства сонечнай кароны. Такая марфалёгія фармуецца віруснымі пэпламэрамі — бялкамі на паверхні віруса, якія вызначаюць зваротнасьць(en) гаспадара(en).

Марфалёгія

Дыямэтар вірусных часьцінак складае каля 120 нм. Вірусная абалонка складаецца зь ліпіднага двухслою з прымацаванымі структурнымі пратэінамі: мэмбранай (М), абалонкай (А) і шыпом (Ш).

Унутры знаходзіцца нуклеакапсыд, утвораны шматлікімі копіямі нуклеакапсыднага бялку з адналанцужковым РНК-геномам пазітыўнай накіраванасьці. Ліпідная двухслойная абалонка, мэмбранавыя бялкі і нуклеакапсыд абараняюць вірус, пакуль ён знаходзіцца па-за вузай.

Памер геному каранавірусаў вагаецца ад прыкладна 27 да 34 кіляпараў — адзін з найбольшых паказьнікаў сярод РНК-вірусаў. Геном мае 5’ мэтыляваны навершнік і 3’ поліадэнілаваны хвост.

Размнажэньне

Ортакаранавірусы: Назва, Марфалёгія, Размнажэньне 
Жыцьцёвы цыкль каранавірусу

Заражэньне пачынаецца з уваходам вірусу ў арганізм і прымацаваньня шыповага пратэіну да рэцэптара вузы-гаспадыні. Пасьля гэтага пратэаза вузы ўскрывае і актывуе шыповы пратэін віруса, які пранікае ўнутар вузы эндацытозам ці простым зьліцьцём віруснай абалонкі з вузавай мэмбранай.

Трапіўшы ў вузу-гаспадыню, часьцінка вірусу скідае абалонку, і ейны геном трапляе ў цытаплязму. РНК-геном каранавірусу мае 5’ мэтыляваны навершнік(en) і 3’ поліадэнілаваны хвост(en), што дазваляе РНК прымацоўвацца да вузавай рыбасомы дзеля трансьляцыі.

У геноме каранавірусу зашыфраваны таксама бялок РНК-залежная РНК-полімэраза (РзРп), які дапамагае віруснаму геному транскрыбавацца ў новыя копіі РНК, выкарыстоўваючы рэсурсы вузы. Бялок РзРп выпрацоўваецца першым; калі скончыцца трансьляцыя гена, у якім зашыфраваны РзРп, тэрмінатарны кадон(en) спыняе трансьляцыю. Гэта называецца ўкладзенай транскрыпцыяй(en). Неструктурныя бялкі канаравірусу выконваюць выпраўленьне памылак(en), якой бракуе ва ўласна энзымах РНК-залежнай РНА-полімэразы, забясьпечваючы дадатковую дакладнасьць пры ўзнаўленьні. Геном рэплікуецца, і з усіх утвораных бялкоў фармуецца доўгі поліпратэін. Каранавірусы маюць неструктурны бялок — пратэазу — які адказвае за расшчапленьне(en) поліпратэіну. Дзякуючы гэтаму вірус здольны зашыфроўваць максымальную колькасьць генаў малым наборам нуклеатыдаў.

Перадача

Зь вядомых на 2020 рок каранавірусаў ад чалавека да чалавека перадаюцца прынамсі 7 відаў. Асноўны спосаб перадачы — паветрана-кропельным шляхам пры непасрэдным кантакце з асобай, якая кашляе ці чыхае.

Заражэньне каранавірусам прадухіляюць рэгулярнае мыцьцё рук, адмова ад ужываньня недагатаванага мяса, нашэньне мэдычнай маскі ў грамадзкім месцы, пазьбяганьне застуджаных людзей і ўстрыманьне ад наведваньня людных месцаў. Нашэньне маскі не абараняе ад заражэньня напоўніцу.

Таксаномія

Каранавірусы (Orthocoronavirinae) — падсямейства сямейства Coronaviridae парадку Nidovirales.

  • Род: Альфакаранавірус
    • Віды:
      • Кажанавы каранавірус CDPHE15(species)
      • Кажанавы каранавірус HKU10(species)
      • Альфакаранавірус вялікага падкованоса HuB-2013(d)
      • Чалавечы каранавірус 229E(species)
      • Пацуковы каранавірус Лючэнь Рн(d)
      • Тхаровы каранавірус(d)
      • Норкавы каранавірус 1(species)
      • Каранавірус кажаноў Miniopterus 1(species)
      • Каранавірус кажаноў Miniopterus HKU8(species)
      • Альфакаранавірус начніцы Рыкета Sax-2011(d)
      • Альфакаранавірус Nyctalus velutinus SC-2013(d)
      • Вірус эпідэмічнай дыярэі сьвіней(species)
      • Каранавірус кажаноў Scotophilus 512(species)
      • Каранавірус кажаноў Rhinolophus HKU2(species)
      • Чалавечы каранавірус NL63(species)
      • Штам кажанавага каранавірусу BtKYNL63-9b, зьвязаны з NL63(d)
      • Альфакаранавірус 1(species)
  • Род: Бэтакаранавірус
    • Віды:
      • Бэтакаранавірус 1(species)
      • Каранавірус кітайскіх пацукоў HKU24(d)
      • Чалавечы каранавірус HKU1(species)
      • Мышыны каранавірус(species)
      • Кажанавы Hp-бэтакаранавірус Чжэцьзян2013(d)
      • Вожыкавы каранавірус 1(species)
      • Каранавірус блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому(species)
      • Каранавірус кажаноў Pipistrellus HKU5(species)
      • Каранавірус кажаноў Tylonycteris HKU4(species)
      • Каранавірус кажаноў Rousettus GCCDC1(d)
      • Каранавірус кажаноў Rousettus HKU9(species)
      • Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому(species)
  • Род: Гамакаранавірус
    • Віды:
      • Каранавірус бялухаў SW1(species)
      • Птушыны каранавірус(species)
  • Род: Дэльтакаранавірус
    • Віды:
      • Сьвістуновы каранавірус HKU20(species)
      • Бюль-бюлевы каранавірус HKU11(species)
      • Каранавірус HKU15(species)
      • Муніевы каранавірус HKU13(species)
      • Белавочкавы каранавірус HKU16(species)
      • Кваквавы каранавірус HKU19(species)
      • Зялёнаножкавы каранавірус HKU21(species)

Эвалюцыя

Найбліжэйшы агульны продак (НАП) усіх каранавірусаў датаваны прыкладна 8000 да Н. Хр. НАП альфакаранавірусаў зьявіліся каля 2400 да Н. Хр., бэтакаранавірусаў — каля 3300 да Н. Хр., гамакаранавірусаў — каля 2800 да Н. Хр., дэльтакаранавірусаў — каля 3000 да Н. Хр. Ідэальнымі гаспадарамі для эвалюцыянаваньня і пераносу каранавірусных генаў лічацца кажаны і птушкі як цеплакроўныя крылатыя хрыбетныя.

У канцы XVIII стагодзьдзя з конскіх каранавірусаў вылучыўся каранавірус буйной рагатай скаціны (бэтакаранавірус 1). У 1950-х роках аддзяліліся каранавірус буйной рагатай скаціны, сабачыя каранавірусы і чалавечы каранавірус OC43.

Чалавечы каранавірус NL63 і кажанавыя каранавірусы мелі НАП 5—9 стагодзьдзяў таму. Каранавірус БУРС, хоць і блізкі да некалькіх відаў каранавірусаў кажаноў, аддзяліўся ад іх некалькі стагодзьдзяў таму. Найбліжэйшы каранавірус кажаноў і каранавірус ЦВРС разьдзяліліся ў 1986 року.

Адкрыцьцё каранавірусаў адбылося ў 1960-х роках. Сьпярша былі выяўленыя вірус інфэкцыйнага бранхіту ў курэй і яшчэ два ў людзей з застудай (пазьней яны стануць вядомыя пад назвамі чалавечы каранавірус 229E і чалавечы каранавірус OC43). У XXI стагодзьдзі былі ідэнтыфікаваныя новыя каранавірусы: ЦВРС (2003), NL63 (2004), HKU1 (2005), БУРС (2012), ЦВРС-2 (2019) — часьцей за ўсё праз масавыя ўспышкі вострых рэсьпіраторных інфэкцыяў.

Захворваньні

Фактары рызыкі розных каранавірусаў значна вагаюцца ад параўнальна бясшкодных (звычайная застуда) да 30%-ай сьмяротнасьці (каранавірус блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому). Каранавірусы выклікаюць застуды зь яўнымі сымптомамі: ліхаманкай, болем у горле ад набраклых адэноідаў — пераважна ўзімку і раньняй вясною. Могуць выклікаць пнэўманію і бранхіт. Выяўлены ў 2003 року каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому адрозьніваецца ўнікальным патагенэзам, паколькі выклікае запаленьні як верхніх(en), так і ніжніх дыхальных шляхоў(en).

Вядомыя сем штамаў чалавечых каранавірусаў:

  1. Чалавечы каранавірус 229E (ЧКаВ-229E)
  2. Чалавечы каранавірус OC43 (ЧКаВ-OC43)
  3. Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому (ЦВРС-КаВ)
  4. Чалавечы каранавірус NL63 (ЧКаВ-NL63, Нью-Гэйвэнскі каранавірус)
  5. Чалавечы каранавірус HKU1
  6. Каранавірус блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому (БУРС-КаВ)
  7. Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2 (ЦВРС-КаВ-2), раней называны 2019-нКаВ або «новы каранавірус-2019»

Каранавірусы ЧКаВ-229E, -NL63, -OC43 і -HKU1 цыркулююць па сьвеце пастаянна і выклікаюць рэсьпіраторныя інфэкцыі у дарослых і дзяцей.

Успышкі

Адбывалася некалькі ўспышак каранавірусных інфэкцыяў параўнальна высокай сьмяротнасьці:

Успышка Вірус Сьмерці
Успышка цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому 2003 году Каранавірус ЦВРС 774
Успышка блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому 2012 году Каранавірус БУРС Больш за 400
Успышка блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому 2015 году Каранавірус БУРС 36
Успышка блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому 2018 году Каранавірус БУРС 41
Пандэмія каранавіруснай інфэкцыі 2019—2020 гадоў Каранавірус ЦВРС-2 >468 000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ортакаранавірусы НазваОртакаранавірусы МарфалёгіяОртакаранавірусы РазмнажэньнеОртакаранавірусы ПерадачаОртакаранавірусы ТаксаноміяОртакаранавірусы ЭвалюцыяОртакаранавірусы ЗахворваньніОртакаранавірусы КрыніцыОртакаранавірусы Вонкавыя спасылкіОртакаранавірусыКаранавірусПарадак (біялёгія)Сямейства (біялёгія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

321Ульянаўская вобласьцьВыклічнікВінаградакветныяЯўген ШатохінКартузыГалаўны мозагБэрлінОйча нашКатынь (вёска)ЛубінGoogle Chrome1950ВайнаБеларуская Народная РэспублікаЛасіцкі сельсавет (Пінскі раён)Марат МаркаўMicrosoft WindowsУсяслаў ЧарадзейСтан (сацыяльная група)СымпсаныŁВалеры Жыскар д’ЭстэнВагонФранцуская рэвалюцыяЎільям Рандал КрымэрКарлес ПудждэмонАвантуры майго жыцьцяМаларытаАдрыяна Чэлентана1384Гіём АпалінэрЗалешчыкіГальшаныТэорыя мностваўДорсэтISO 3166-1ЧыгункаЗбаражЛатвіяАндрэй МукавозчыкСтарабеларуская моваСэксРаманскі стыльБеларуская моваСошненскі сельсаветГісторыя КітаюІсак Лур’еКантрабандаТрынідад і ТабагаДрам-н-басАнтоні ПадуанскіПінскі раёнРасейская ВікіпэдыяКомплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў ГайнаўцыПрыслоўеКрэменецкі раёнБарычавіцкі сельсаветШатляндыяКунілінгусГорнава (Берасьцейская вобласьць)ЧыліАкіянАдам НарушэвічВацлаў ІваноўскіHTMLРэспубліка СэрбскаяШавэрмаГорадняПалешукіРоварПарнафільм🡆 More