Мікола Равенскі: беларускі кампазытар, дырыгент

Міко́ла Я́каўлевіч Раве́нскі (5 сьнежня 1886, маёнтак Капланцы, Ігуменскі павет, цяпер Бярэзінскі раён Менскай вобласьці — 9 сакавіка 1953, Лёвэн, Бэльгія) — беларускі кампазытар, дырыгент, музычны крытык.

Мікола Равенскі
Нарадзіўся 5 сьнежня 1886(1886-12-05)
маёнтак Капланцы, Расейская імпэрыя
Памёр 9 сакавіка 1953(1953-03-09) (66 гадоў)
Лёвэн, Бэльгія
Гады творчасьці 1903—1953

Напісаў музыку да шэрагу вершаў беларускіх паэтаў, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа», кампанаваў рэлігійную музыку.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 5 сьнежня 1886 г. у маёнтку Капланцы Ігуменскага павету (цяпер Бярэзінскі раён). Бацька — садоўнік.

Зь пяці гадоў сьпяваў у царкоўным хоры, навучаўся ў вясковай школе. У 1895 прыняты на поўнае ўтрыманьне ў Менскі архірэйскі хор, дзе атрымаў пачатковую музычную адукацыю. У 1903 г. быў накіраваны ў Менскі мужчынскі манастыр як дырыгент тамтэйшага хору.

У 1905 г. атрымаў ад архірэя накіраваньне ў Наваградак, дзе працаваў дырыгентам царкоўнага хору й выкладаў музыку ў школах. У 1912—1914 гг. прайшоў курсы рэгента царкоўнага хору ў Маскве. З пачаткам Першай сусьветнай вайны эвакуяваны з Наваградку, працаваў канторшчыкам, загадчыкам складамі ў вайсковым будаўніцтве. З 1917 — выкладчык сьпеваў і музыкі ў Ігумене.

У 1919 пераехаў у Менск, працаваў дырыгентам царкоўнага хору, школьным выкладчыкам. У 1920 г. пачаў працаваць кіраўніком хору пры Беларускім работніцкім клюбе (эсэраўскім) у Менску. У гэты час зьяўляюцца ягоныя першыя кампазыцыі — песьні на вершы Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло, уступ да паэмы «Гапон» Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, песьня «Ах ты, Нёман-рака» на словы Цішкі Гартнага. У 1922 г. у Менску выйшаў друкам амаль увесь тагачасны песьневы рэпэртуар М. Равенскага — «Зборнік песьняў з нотамі». Пасьля забароны дзейнасьці эсэраў арыштаваны, па вызваленьні пэўны час працаваў хормайстрам у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры (1923).

У 1923 г. выехаў у Маскву працягваць сваю музычную адукацыю, дзе жыў сем гадоў, закончыўшы ў 1927 годзе музычны тэхнікум імя Стасава і ў 1930 годзе кампазытарскі аддзел кансэрваторыі. Адначасна ў 1924—1930 быў сябрам-карэспандэнтам Беларускай Акадэміі навук. У Маскве Мікола Равенскі піша песенныя кампазыцыі на словы Ўладзімера Дубоўкі і Янкі Купалы. Пад уплывам У. Дубоўкі зьвярнуўся да музычнае крытыкі й напісаў два крытычныя артыкулы ва «Ўзвышша».

3 1930 выкладаў у музычным тэхнікуме, Беларускай кансэрваторыі. У 1938 выключаны з Саюзу кампазытараў як брат расстралянага Антона Равенскага. У 1940 пераехаў у Магілёў, але праз год вярнуўся ў Менск, дзе і застаў акупацыю. Тут 23 чэрвеня згінулі ў пажары ўсе ягоныя рукапісы і друкі.

З 1943 — рэгент царкоўнага хору ў г. Ігумене, у 1944 вярнуўся ў Менск. 3 надыходам савецкіх войскаў эміграваў у Нямеччыну, жонка зь дзецьмі засталася ў БССР. Працаваў рабочым на тартаку пад Мюнхэнам, выкладаў у беларускіх гімназіях у Рэгенсбургу і Остэргофэне. Быў сябрам Рады БНР у выгнаньні.

З 1950 у Бэльгіі, у Лювэнскім унівэрсытэце стварыў студэнцкі ансамбль беларускай музыкі. У апошнія гады захварэў на рак. Пахаваны ў Лёвэне.

Творчасьць

Аўтар апрацовак беларускіх народных песень і песень на вершы М. Багдановіча («Пагоня», «Слуцкія ткачыхі» і інш.), Я. Купалы, Я. Коласа («Мой родны кут», «Край наш бедны» і інш.), К. Буйло («Люблю наш край», гістарычная сюіта «Курган» паводле аднайменнага верша), Ц. Гартнага, З. Бядулі, якія часткова ўвайшлі ў яго «Зборнік песень з нотамі» (1922), У. Дубоўкі («О Беларусь, мая шыпшына»); беларускай опэры «Браніслава» (лібрэта У. Дубоўкі; не завершанае); беларускай апэрэты «Залёты» (паводле В. Дунін-Марцінкевіча); музыкі на тэксты царкоўных малітваў, у тым ліку «Магутны Божа» (на словы Н. Арсеньневай).

Кампанаваў рэлігійную музыку. Падрыхтаваў працу «Характэрныя рысы беларускай народнай песні» (засталася ў рукапісе).

У канцы жыцьця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бэльгіі, зь ім даў шмат канцэртаў у краінах Заходняй Эўропы, запісаў грамафонныя кружэлкі зь беларускімі сьвецкімі і рэлігійнымі песьнямі. Па сьмерці на гэтай пасадзе яго зьмяніў Канстанцін Кіслы(be).

Сям’я

Меў братоў Аляксандра (расстраляны нацыстамі ў пачатку нямецка-савецкай вайны) і Антона (расстраляны сталіністамі ў 1937).

Зь першай жонкай меў дачок. Адна зь іх, Лёля, была сувязной Ісаі Казінца і расстраляная гестапа пасьля ягонага арышту. Яшчэ адна, Вольга (у замужжы Аляксеенка) — салістка хору Беларускага радыё і тэлебачаньня.

Пляменьнік Міколы Равенскага Аляксандар Аляксандравіч Равінскі жыве ў Жодзіне.

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Мікола Равенскі ЖыцьцяпісМікола Равенскі ТворчасьцьМікола Равенскі Сям’яМікола Равенскі БібліяграфіяМікола Равенскі КрыніцыМікола Равенскі ЛітаратураМікола РавенскіІгуменскі паветБэльгіяБярэзінскі раёнКапланцыЛёвэнМенская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алег ЖданВікікрыніцыМарыя МартысевічБелазарВікіпэдыяГоБялыніцкі абраз Маці БожайЭКузьма ЧорныМ’янмаГарбатаРэжым ЛукашэнкіКарлес ПудждэмонМікола МятліцкіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуАдзёрМарыянскі жолабГама (літара)Bayraktar TB2Дарога Р6 (Беларусь)Красны Бераг (Гомельская вобласьць)1493ЗлучнікМенская вобласьць.bbДзень ЗямліКіраў (Кіраўская вобласьць)Нямецка-савецкая вайнаЛетуваПрыматыПарнафільм у ФранцыіБуйвідСалігорскЛацінкаВінцэсь МудроўЗнакі прыпынкуБайструкКалдуныВялікі выбухБеларускі клясычны правапіс2005ГайлімінНазоўны склонДжозэф Рабінэт БайдэнАлесь АркушПарнаграфія ў сецівеУладзімер СьцяпанСловаДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьІван ПташнікаўЭтнічная тэрыторыя беларусаўЯгайла (імя)ПернікПятрусь БроўкаЛіцьвіныMelbetСалатная цыкорыяАнготЭйкаБагоўкаДабрыняМустафа Кемаль АтатуркІзбутТранснацыянальная карпарацыяМіжнародны стандартны кніжны нумарПарнакапытныяВялікае Княства ЛітоўскаеЖанчына зьверхуАс (імя)🡆 More