Грамафон

Грамафо́н (грэц.

γράμμα — запіс, φωνή — гук) — прылада для запісваньня і прайграваньня гука з грамафоннай кружэлкі.

Грамафон
Грамафон

Грамафон зьяўляецца перайначваньнем фанографу, незалежна вынайдзенага ў 1877 годзе Шарлем Кро і Томасам Эдысанам. Эміль Бэрлінэр, азнаёміўшыся з працамі Кро, вырашыў замест цыліндраў для запісваньня і прайграваньня гукаў выкарыстоўваць дыскі. Новае вынаходніцтва, названае грамафонам, было запатэнтаванае Бэрлінэрам 26 верасьня 1887 году.

Грамафонныя кружэлкі першапачаткова вырабляліся з эбаніту, затым з шэляку. Першая ў сьвеце грамафонная кружэлка была цынкавай. Разец прымацоўваўся праз ланцужок да мэмбраны, якая ўспрымала гукі і вібравала. Потым разец наносіў на лякавым дыску (першапачаткова — на пласьце сажы, затым воску) мадуляваны сьпіральны сьлед, які пры тыражаваньні пераносіўся на кружэлку. Пры кручэньні кружэлкі з дапамогай спружыннага мэханізму грамафону грамафонная іголка рухалася па сьпіралі дыску і выклікала адпаведныя ваганьні вібруючай кружэлкі.

Грамафон

Асноўная перавага грамафону над фанографам — папярочны запіс, які забясьпечвае зьніжэньне скажэньняў у дзясяткі разоў, а таксама больш гучны гук (ужо ў першых мадэлях — у 16 разоў, або на 24 дб). Разам зь лёгкасьцю тыражаваньня запісаў гэта забясьпечыла хуткую перамогу грамафону.

У 1940—1960-х удасканаленьне грамафону дазволіла дасягнуць досыць чыстай перадачы музычнага гучаньня п'есаў, як вакальных, так і інструмэнтальных. Выраб грамафонаў зрабіўся магутнай самастойнай галіной у ЗША і Эўропе. У 1907 г. фірма «Патэ» прадстаўляе патэфон, у 1925 г. Бэрлінэр сумесна з RCA стварае першы сэрыйны электрафон. Выраб кружэлак (дыскаў) разнастайнага рэпэртуару (п'есы ў выкананьні музычных віртуозаў і выдатных сьпевакоў) выдзеліўся ў адмысловую галіну прамысловасьці.

Пазней грамафоны саступілі месца электрафонам і прайгравальнікам (электрапрайгравальная прылада) у складзе аўдыёсыстэмаў.

Глядзіце таксама

  • Патэфон

Грамафон  Грамафонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Грэцкая моваГук

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

15 красавікаМікола ПракаповічСяргей ШупаАляксандар ТарасевічМікола МятліцкіАндрэй ХадановічБеларускі студэнт (1923)АборВалер ДайнэкаПарнаграфія ў ЗШАЛюдміла РублеўскаяСям’яБаркэмпIP-адрасНастаўнікДэміюрг16 красавіка.uzВетразьБеларуская ПалічкаСусьветнае павуціньне120-я зэнітна-ракетная брыгадаМужчына зьверхуПэтынгНіна МацяшБабёрДыялекты беларускай мовыУладзімер Арлоў (гісторык)Смаргонская мядзьведжая акадэміяГеаграфічныя каардынатыМаксім БагдановічДразды (гурт)Складаныя словыTor BandГайВіртуальная рэальнасьцьПарнаграфія ў БеларусіРамантызмБундэсьліга1891Новая зямляВалеры ГапееўВінтоўка1877УкраінцыМалінаВінцэсь МудроўГражына (неадназначнасьць)HTMLЛексычнае значэньнеБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтМагілёўІндаэўрапейскія мовыБісэксуальная парнаграфіяНадвор’еАндрэй ЛявончыкІнтэрнэтБудаўніцтваАлесь КажадубУправа КДБ па Гарадзенскай вобласьціРодная моваКінаконгБойсэФутболДабраномЛёнданАндрэй ДынькоБірэйкаРасеяАрцём АрашонакТленМаланка (часопіс)🡆 More