Магілёў, 2020 Марш За Свабоду

Марш за свабо́ду — найбуйнейшая акцыя пратэсту ў Магілёве за часам кіраваньня Лукашэнкі, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.

Марш за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Магілёў, 2020 Марш За Свабоду
Дата16 жніўня 14:00 — вечар
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Плошча Леніна, Першамайская вуліца й іншыя; Магілёў; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынґ
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Каля 7—10 тысячаў
Каля 15 тысячаў

Хада акцыі

Пратэстоўцы пачалі зь мітынґу на плошчы Леніна і традыцыйнага для чатырох дзён пратэсту «ланцуга» супраць ґвалту, які ўтварылі абапал праезнай часткі праспэкту Міру. Упершыню за час пратэсту сярод бел-чырвона-белых сьцягоў былі афіцыйныя. На мітынґу выступалі тутэйшыя лідэры апазыцыі. Ён праходзіў пад помнікам Леніну і каля аблвыканкаму. На пляцоўцы таксама заўважылі журналістаў зь дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Яны здымалі падзею на відэа.

На тым мітынґу пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі і вяртаньня ў краіну законнага, на іхную думку, прэзыдэнта — Сьвятланы Ціханоўскай. Мітынґоўцы, якія сабраліся пад помнікам Леніну, скандавалі «Жыве Беларусь!», «Сыходзь!», «Ганьба!», «Трыбунал!». На плошчы Леніна на той момант сабралося больш за 5 тысячаў чалавек.

Марш

Затым шматтысячная калёна рушыла цэнтральнай вуліцай гораду Першамайскай у Задняпроўе да Палацу вобласьці. Маршнікі прыйшлі да сквэру ля Палацу вобласьці і Лядовага палацу. Колькасьць удзельнікаў вагалася ўжо ад 7 да 10 тысячаў, паводле Радыё Свабоды. Частка ўдзельнікаў утварыла паабапал праезнай часткі праспэкту Пушкіна ланцуг і вітала самаходнікаў. Бальшыня разышлася па сквэры, адпачывала пасьля трохкілямэтровага маршу ад плошчы Леніна. Многія трымалі плякаты — за мірныя перамены, з патрабаваньнем справядлівых выбараў, з тэкстам «Лукашэнка ня наш прэзыдэнт». Нямала было палітычных шаржаў. Самаходнікі падвозілі людзям ваду. Панавала сьвяточная абстаноўка.

Інцыдэнтаў пад час акцыі не было. Час ад часу па праезнай частцы праяжджалі міліцыйныя самаходы. На самой акцыі міліцыі заўважана не было.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Магілёў, 2020 Марш За Свабоду  Марш за свабоду (Магілёў, 2020)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Магілёў, 2020 Марш За Свабоду Хада акцыіМагілёў, 2020 Марш За Свабоду КрыніцыМагілёў, 2020 Марш За Свабоду Вонкавыя спасылкіМагілёў, 2020 Марш За СвабодуАляксандар ЛукашэнкаМагілёў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь КлышкаБэрнатВадзім СаранчукоўСяргей СматрычэнкаАнготЗначэньнеВікіслоўнікАкварэльЧорная ночАлег ЖданПрацяглы будучы часКіраў (Кіраўская вобласьць)АльфаРаман СкірмунтЛацінская моваБеларуская граматыка для школ (1918)Сямейства (біялёгія)Вулька СіманавіцкаяДэмакратыяРадаўніцаСакуныКантмінПаўночна-Заходні крайАлесь ПісьмянкоўКузьма ЧорныПрагласНямецкая моваМаскваАдзёрПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)Парнаграфія ў ЯпонііПорнасайтЦеплавы рухавікАсадкаКрывічыСалігорскАнтонімыЧэрвеньLinuxПрыназоўнікСэксуальныя пазыцыіГрамадзкі набытакБазыліка Сьвятога ЭгідыяСтрахСадавіна25 красавікаБычкі (Віцебская вобласьць)Мастацкая літаратураАнальны сэксВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)ППоўдзеньДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)АрмэніяБэерПюі-дэ-Дом1863Радаслаў АстроўскіГайла (імя)Эліза АжэшкаАлаіза ПашкевічАльтэрнатыўная парнаграфіяПорнгабКоргіМарат КазейАлесь СавіцкіЛеанід ГалубовічГеральдыкаЛанеўскія-ВоўкТып (біялёгія).bb🡆 More