Мажэла

Мажэла (Мажэль, Мазель, Майзэла), Мазала (Мазуль, Масіль), Мяжала (Мезуль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Mazela
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mazo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мазала, Мазель, Мажэль, Майзэла, Мазуль, Масіль, Мяжала, Мезуль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мажэла»

Паходжаньне

Мазела, Мазала або Масіла (Mazela, Mazola, Massila) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэйка, Мазан, Мазгіль; германскія імёны Mazecha, Massana, Mesgilo) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун', стараверхненямецкага maz 'ежа' (беларускае мажны 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты').

У Польшчы ў 1602 годзе і ў XVIII ст. адзначалася прозьвішча Mazela.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Инвенътар двора Бирштанского… под Можелем (1503 год); у Лесницъкомъ селе осмънадцат служоб людеи, на имя… Можель Великович (23 траўня 1539 году); z Janulem Moyzelowiczem (4 сьнежня 1554 году); Maciey Mazulewicz (27 ліпеня 1553 году); siolo Lyntupy… Stas Mazalo (26 лютага 1619 году); Ławryn Mazelewicz (1621 год); Woyciech Mazało (1641 год); Васко Мазиленко (1649 год); Stanisław y Jan Mazułowie (1 сакавіка 1655 году); Jakub Mazoło… Piotr Mazało… Daniło Mazało… Aleksander Mazało… Sczasny Mazało (6 студзеня 1700 году); Wieś Dansk. Jonisz Mieżała (1765 год).

Носьбіты

  • Мажэль Пятровіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
  • Мажэлі Юр’евіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
  • Станіслаў Стэфанавіч Мажаловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе
  • Войцех і Станіслаў Шчаснавічы Мажаловічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1596 годзе
  • Адам Венцлававіч Мажаловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 і 1599 гадох
  • Якім Масілевіч — жыхар Чашнікаў, які ўпамінаецца ў 1632 і 1633 гадох
  • Марцін Мазала — жыхар вёскі Ясяловічаў (Барцянскае староства), які ўпамінаецца ў 1765 годзе
  • Фёдар Мазаловіч — жыхар маёнтку Крупніцы (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1785 годзе

Мазалы (Mazało) — прыгонныя зь мястэчка Лаздунаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

Мезулевічы (Miezulewicz) — літоўскі шляхецкі род.

Масілевічы (Masilewicz) гербу Самсон — літоўскі шляхецкі род.

Масулевічы (Massulewicz, Masulewicz) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род.

Мазулевічы (Mazulewicz) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род.

На 1906 год існавала вёска Мазілава ў Себескім павеце Віцебскай губэрні.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Мажэла ПаходжаньнеМажэла НосьбітыМажэла Глядзіце таксамаМажэла ЗаўвагіМажэла КрыніцыМажэла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сошненскі сельсаветСмаргоньЛязо ОкамаТом ЎэйтсВікіцытатнік1998Рэжым ЛукашэнкіЧэслаў НемэнСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіГербДабравесьцеГіпэртаніяДжэймз ГардэнБеларусыЯнаўДжулі ЭндрусСымпсаныІсус ХрыстосСэрбская моваХойнаўскі сельсаветПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)Якуб КоласАрамунская ВікіпэдыяЭтнічная тэрыторыя беларусаўГрэгар МэндэльISO 3166-1Імёны ліцьвінаўВіна (імя)УйгурыТурандотРусіныЮлія ЦімашэнкаВайнаЗбаражЖабінкаўскі раёнГаналулуМужчынская зборная Швэцыі па хакеіАліваГрыб-парасон пярэстыНікаляс ван ВэйкЛіцка-Сенская жупаніяMicrosoft WindowsАўганістанІркуцкая вобласьцьЛіга нацыяў УЭФАСьцепаніда СьцепанюкАляксандар фон ГумбальтНаваградакАнабаптызмАндрэй КандрацюкМалакроўеКанстанцкі саборМурманскСтаніслаў Вільгельм РадзівілЖорсткая парнаграфіяФэрмэнты1616Рыбалка20 лютага1949Іван МележЛетуваАлена СкірмунтПрыназоўнікКрамбамбуля (напой)Георгі НедзьведзьХронікі НарнііGoogle ChromeВялікае Княства ЛітоўскаеЧыгункаŁФранцуская рэвалюцыя🡆 More