Лі Куан Ю (16 верасьня 1923 — 23 сакавіка 2015) — сынгапурскі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Сынгапур, адзін з бацькоў сынгапурскага «эканамічнага цуда».
Лі Куан Ю | |
прэм’ер-міністар Рэспублікі Сынгапур | |
---|---|
1959 — 1990 | |
Наступнік: | Го Чок Тонг |
старэйшы міністар Рэспублікі Сынгапур | |
1990 — 2004 | |
Прэм’ер-міністар: | Го Чок Тонг |
Сябра Парлямэнту Рэспублікі Сынгапур | |
1955 — 2015 | |
Міністар-мэнтар (настаўнік) | |
жнівень 2004 — 2011 | |
Прэм’ер-міністар: | Лі Сяньлун |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 16 верасьня 1923[…] |
Памёр: | 23 сакавіка 2015[…] (91 год) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Kwa Geok Choo[d] |
Дзеці: | Лі Сяньлун[d], Lee Hsien Yang[d] і Lee Wei Ling[d] |
Бацька: | Lee Chin Koon[d] |
Маці: | Chua Jim Neo[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | Ігнобелеўская прэмія[d] ганаровы доктар Ганконгскага ўніверсітэта[d] honorary doctor of the Fudan University[d] (2005) ганаровы доктар Кітайскага ўнівэрсытэту Ганконгу[d] Кітайскі медаль Дружбы рэформ[d] (2018) ганаровы доктар Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў[d] Global Citizen Awards[d] (2014) |
Лі Куан Ю нарадзіўся 16 верасьня 1923 году ў Сынгапуры ў сям’і кітайскага паходжаньня. Вучыўся спачатку ў сынгапурскіх установах — у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным Унівэрсітэце Сынгапура («Рафлз-Каледж»), затым у брытанскім Кембрыджы (1945—1949).
У 1949 годзе вярнуўся на радзіму. З 1950 годзе займаўся адвакацкай практыкай у Сынгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 годзе абраны генэральным сакратаром партыі «Народнае дзеяньне», якая прыйшла да ўлады ў 1959 годзе. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду прэм’ер-міністра. У 1990—2004 г. быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-мэнтара (настаўніка) ва ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.
Пад кіраўніцтвам Лі Куан Ю Сынгапур з беднай краіны «трэцяга сьвету» ператварыўся ў адну з самых багатых дзяржаў.
Памёр 22 сакавіка 2015 году.
Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так:
«Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: ангельскую мову, юрыдычную сыстэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасьцяў. Мы старанна пазьбягалі выкарыстаньня мэтадаў, уласьцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны».
Пасьля Лі Куан Ю выказваў захапленьне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што
«калісьці Сынгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а цяпер мы вучымся ў Сынгапура».
Лі Куан Ю — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Лі Куан Ю, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.