Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сёмкаў Гарадок |
Каардынаты | 54°0′25.43″ пн. ш. 27°27′53.93″ у. д. / 54.0070639° пн. ш. 27.4649806° у. д. 27°27′53.93″ у. д. / 54.0070639° пн. ш. 27.4649806° у. д. |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава на Вікісховішчы |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава — помнік архітэктуры XVIII ст. у Сёмкавым Гарадку. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на могілках. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барокавага клясыцызму, часткова зруйнаваны Маскоўскім патрыярхатам.
У наш час у будынку касьцёла дзейнічае царква Раства Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Мураваны парафіяльны касьцёл у Сёмкавым Гарадку збудавалі па 1791 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку Адама Хмары.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сёмкаў Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У час Другой сусьветнай вайны царква зноў адкрылася і дзейнічала да 1959 году.
На пачатак 1990-х гадоў помнік стаяў без даху, калі яго перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2000-я гады ў выніку рэканструкцыі цалкам зьнішчылі фігурны франтон і дэкаратыўнае аздабленьне сьценаў. Над будынкам паставілі вялізны пазалочаны купал.
Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму. Гэта 1-нэфавая прастакутная ў пляне базыліка пад 2-схільным дахам, вышынёй амаль роўным нэфу, з магутнымі франтонамі на абодвух тарцах. Ніжняя частка галоўнага фасаду вэртыкальна падзялялася шырокімі руставанымі лапаткамі, якія працягваліся вышэй на фігурным франтоне і завяршаліся драўлянымі вазамі-пінаклямі. Цэнтральную частку фасаду вылучаў накладны трыкутны франтон, над якім у цэнтры тымпана асноўнага франтона знаходзілася гарэльефная кампазыцыя «Ўсебачнае вока».
Усярэдзіне ў межах строга прастакутнага пэрымэтру вылучаліся тры асноўныя часткі: нартэкс, каталікон і алтар. 3 усходняга боку каталікон скругляўся мураванай перагародкай, па-за якой утваралася прастакутная ў пляне алтарная прастора і сымэтрычныя няроўнабаковыя закрысьціі. У бакавых падугах мураванай перагародкі былі нішы-табэрнакулы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава (Сёмкаў Гарадок), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.