Зьвяз Эўрапейскіх Футбольных Асацыяцыяў

Зьвя́з эўрапе́йскіх футбо́льных асацыя́цыяў (анг.

UEFA — трансьліт. УЭФА) — арганізацыя, якая кіруе футболам у Эўропе. Яна аб’ядноўвае нацыянальныя футбольныя асацыяцыі эўрапейскіх краін, а таксама Ізраілю, Казахстану і Кіпру. УЭФА займаецца арганізацыяй усіх эўрапейскіх спаборніцтваў клюбаў і зборных, разьмяркоўвае прыбыткі ад рэклямы й трансьляцыяў паміж клюбамі й нацыянальнымі асацыяцыямі, якія ўваходзяць у яе склад.

Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў
анг. Union of European Football Associations
Зьвяз Эўрапейскіх Футбольных Асацыяцыяў
Галаўная сядзіба ў Ніёне (2011 год)
Зьвяз Эўрапейскіх Футбольных Асацыяцыяў
Сінім краіны-ўдзельніцы (2019 год)
Абрэвіятура ЗЭФА
Дата ўтварэньня 15 чэрвеня 1954 (69 гадоў таму)
Штаб-кватэра кантон Во, Ніён, Жэнэўскі праезд, д. 46
Месцазнаходжаньне Швайцарыя
Сяброўства 55 краёвых аб'яднаньняў
Генэральны сакратар Тэадор Тэадарыдыс
Старшыня Аляксандар Чэферын
Кіроўны орган Выканаўчы камітэт
Колькасьць супрацоўнікаў 622 (2019 год)
Сайт uefa.com

УЭФА зьяўляецца адной з шасьці кантынэнтальных канфэдэрацыяў, якія ўваходзяць у ФІФА. Амаль усе наймацнейшыя футбалісты сьвету гуляюць у Эўропе з-за таго, што менавіта ў ёй самыя вялікія зарплаты, асабліва ў Ангельшчыне, Італіі, Гішпаніі й Нямеччыне. Таксама УЭФА прадстаўляюць шматлікія моцныя зборныя сьвету, што прадвызначае вялікае прадстаўніцтва краін гэтай канфэдэрацыі на сусьветных першынствах: так, з 32 камандаў на чэмпіянаце сьвету 2006 году УЭФА прадстаўлялі 14.

УЭФА была заснаваная 15 чэрвеня 1954 году ў Базэлі (Швайцарыя) пасьля кансультацыяў, пачатых фэдэрацыямі футболу Францыі, Італіі й Бэльгіі. Першапачаткова ва УЭФА уваходзілі 25 краін, цяпер гэтая лічба дасягнула 55. Штаб-кватэра УЭФА разьмяшчалася ў Парыжы да 1959 году, калі яна пераехала ў Бэрн. З 1995 году яна грунтуецца ў швайцарскім Ньёне. Першым генэральным сакратаром УЭФА быў Анры Дэлянэ, а прэзыдэнтам — Эбэ Шварц.

УЭФА часта меў канфлікты з Эўракамісіяй, прадстаўляючы інтарэсы нацыянальных асацыяцыяў. У 1990-х гадах рознагалосьсі тычыліся правоў на тэлетрансьляцыі й асабліва міжнародных трансфэраў (справа Босмана).

Мінуўшчына

У чэрвені 1954 году Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (ЗЭФА) заснавалі ў Парыжы (Францыя). У 1959 годзе ЗЭФА перамясьціўся ў Бэрн (Швайцарыя), адкуль у 1995 годзе пераехаў у Ніён (кантон Во).

Старшыні

  • Эбэ Шварц (1954—1962)
  • Густаў Відэркер (1962—1972)
  • Артэміё Франкі (1972—1983)
  • Жак Жорж (1983—1990)
  • Ленарт Югансан (1990—2007)
  • Мішэль Плятыні (2007—2015)
  • Аляксандар Чэфэрын (з 2016 году)

Генэральныя сакратары

У 1999—2009 гадах пасада звалася «выканаўчы дырэктар».

  • Анры Дэлянэ (1954—1955)
  • П’ер Дэлянэ (1955—1960)
  • Ганс Бангертэр (1960—1989)
  • Гергард Айгнэр (1989—2003)
  • Лярс-Крыстэр Ольсан (2003—2007)
  • Джаньні Інфантына (2007)
  • Дэйвід Тэйлар (2007—2009)
  • Джаньні Інфантына (2009—2016)

Спаборніцтвы

Зборныя каманды

Галоўнае спаборніцтва зборных, якое праводзіць УЭФА — чэмпіянат Эўропы, які вядзе сваю гісторыю з 1958 году (першы фінальны турнір прайшоў у 1960), і да 1964 году зваўся «Кубак эўрапейскіх нацыяў». Таксама пад эгідай УЭФА праходзяць моладзевы чэмпіянат Эўропы й юніёрскія чэмпіянаты для гульцоў да 19 і да 17 гадоў. Для жанчын таксама праводзяцца чэмпіянат Эўропы й чэмпіянат да 19 гадоў.

УЭФА таксама арганізуе УЭФА / КАФ «Мэрыдыян» Кубак з АКР для моладзевых камандаў.

Таксама праводзіцца чэмпіянат Эўропы па футзале.

Клюбныя

Пад эгідай УЭФА праводзяцца тры клюбныя спаборніцтвы:

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Зьвяз Эўрапейскіх Футбольных Асацыяцыяў  Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Зьвяз Эўрапейскіх Футбольных Асацыяцыяў МінуўшчынаЗьвяз Эўрапейскіх Футбольных Асацыяцыяў СпаборніцтвыЗьвяз Эўрапейскіх Футбольных Асацыяцыяў Глядзіце таксамаЗьвяз Эўрапейскіх Футбольных Асацыяцыяў КрыніцыЗьвяз Эўрапейскіх Футбольных Асацыяцыяў Вонкавыя спасылкіЗьвяз Эўрапейскіх Футбольных АсацыяцыяўІзраільАрганізацыяКазахстанКіпрТрансьлітарацыяФутболФутбольны клюбЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РасеяТаўкачМанчэстэр СіціСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаЯнка КупалаМіхась СтральцоўАўтарскае праваІнтэрнэтРычманд-ГілСьпіс гарадоў БеларусіМайкл ДжорданБеларускі клясычны правапісМастаўтЧорная ночMozilla FirefoxГерб БеларусіФундацыя «Вікімэдыя»Карл XIV Юган2010Bet365ЗлучнікПортуЁган КройфАляксандар ВішнеўскіКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Беларуская ВікіпэдыяНапалеон IIРаман Тармола-МірскіСандэМарыё ЛемінаАрцём ДоўбікХрапунскі сельсаветБаркэмпЧэлесРаўнаньнеЖамойцьХарукі Муракамі2004Тутэйшыя (п’еса)1 красавіка1957Мілян (футбольны клюб)Міхась ЧаротНор (імя)Жаночая эякуляцыяАнры СальвадорISSNРыгор Скаварада1655Напалеон IIIВагінальны сэксРадэзіяБраўзэрЭякуляцыяЛібіяПрыметнікАркадзь КуляшоўВольныя матэрыялыКампанееўскі раёнКарльскірхэМікалай Казак (мастак)Канфлікт у Паўночнай ІрляндыіФеафан ПракаповічВікіНямецкая Дэмакратычная РэспублікаВарняныБеларуская (тарашкевіца)Полацкае ваяводзтваРэфэрэндум у Беларусі 2004 годуСыд БарэтКайлян КёртысСэнэгалКасьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)🡆 More