Засьвір

За́сьвір — вёска ў Беларусі, на ўсходнім беразе возера Сьвіру.

Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2011 год — 80 чалавек. Знаходзіцца за 40 км на захад ад Мядзелу, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы (лінія Лынтупы — Каралеўшчына); на аўтамабільнай дарозе Альшэва — Занарач.

Засьвір
лац. Zaśvir
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сьвірскі
Насельніцтва: 80 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222387
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°50′40.99″ пн. ш. 26°27′47.02″ у. д. / 54.8447194° пн. ш. 26.4630611° у. д. / 54.8447194; 26.4630611 26°27′47.02″ у. д. / 54.8447194° пн. ш. 26.4630611° у. д. / 54.8447194; 26.4630611
Засьвір на мапе Беларусі ±
Засьвір
Засьвір
Засьвір
Засьвір
Засьвір
Засьвір
Засьвір Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Засьвір — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі сармацкага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню ўпамінаецца ў першай палове XVII ст. як маёнтак Сырмеж (Сірмеж, Сермеж) шляхцічаў Сасіных, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1660-я гады яго набыў М. У. Празьдзецкі, кашталян наваградзкі. У 1683 годзе маёнтак перайшоў да яго зяця К. Зяновіча, пісара вялікага літоўскага. Першы пісьмовы ўпамін пад назвай Засьвір датуецца 1678 годам. У 1690 годзе фальварак знаходзіўся ў Сьвірскай парафіі.

У 1701 і 1703 гадох К. Зяновіч выпісаў 2 фундацыйныя прывілеі на маёнтак Засьвір і фальварак Памошаа манахам-кармэлітам. У 1713—1714 гадох тут збудавалі мураваныя касьцёл і кляштар кармэлітаў. У свой час ён лічыўся адным з найбольшых кляштараў кармэлітаў старой абсэрвацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім (колькасьць манахаў даходзіла да 20).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Засьвір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі кляштар кармэлітаў. На 1861 год у Засьвіры было 14 двароў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). На 1865 год у мястэчку існавалі царква і школа. Пазьней статус Засьвіру панізілі да сяла. У 1885 годзе тут дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня (у 1892/93 навучальным годзе было 40 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі) і карчма. З 1893 году працавала 2-клясная царкоўнапрыходзкая школа, у якой у 1896/97 навучальным годзе было 38 хлопчыкаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Засьвіры быў 21 двор, дзейнічала царква. У 1905 годзе расейскія ўлады скіравалі ў Засьвір салдатаў дзеля здушэньня народных хваляваньняў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў верасьні 1915 году Засьвір занялі войскі Нямецкай імпэрыі, непадалёк праходзіла лінія фронту. У будынку кляштару знаходзіўся вайсковы шпіталь. Каля кляштару спачылі нямецкія салдаты.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Засьвір абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. У кастрычніку 1920 году Засьвір апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сьвірскай гміне Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1919 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. У лютым 1921 году ў Засьвіры дзейнічала беларуская школа, пазьней зачыненая польскімі ўладамі. На 1931 год ў вёсцы было 25 будынкаў.

У 1939 годзе Засьвір увайшоў у БССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў Шэметаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году Менскай вобласьці). На 1940 год тут было 35 двароў. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

31 жніўня 1959 году Шэметаўскі сельсавет увайшоў у склад Мядзельскага раёну. 20 траўня 1960 году Засьвір перадалі ў Сьвірскі пасялковы савет. 12 лістапада 1966 году да вёскі далучылі хутары Алешкі, Унукі і Собінава.

На 1995 год у Засьвіры было 59 двароў, на 1997 год — 53. У 2013 годзе ў зьвязку зь ліквідацыяй Сьвірскага пассавету вёску перадалі ў склад Сьвірскага сельсавету.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 96 чал.; 1865 год — 53 муж.; 1897 год — 149 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 87 чал.; 1907 год — 140 чал.; 1921 год — 128 чал.; 1940 год — 169 чал.; 1960 год — 105 чал.; 1970 год — 222 чал.; 1995 год — 109 чал.; 1997 год — 94 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 80 чал.

Інфрастурктура

У Засьвіры працуюць клюб, бібліятэка, крама, жывёлагадоўчая фэрма.

Забудова

У Засьвіры існуюць вуліцы Цэнтральная, Унукаўская і Азёрная, а таксама завулак Собінава.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

За 1,5 км на захад ад цэнтру Засьвіру знаходзіцца селішча другой паловы 1-га тысячагодзьдзя, за 1 км на поўдзень — курганны могільнік VI—XII стагодзьдзяў (69 насыпаў).

Галерэя

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Засьвір ГісторыяЗасьвір НасельніцтваЗасьвір ЗабудоваЗасьвір Турыстычная інфармацыяЗасьвір ГалерэяЗасьвір ЗаўвагіЗасьвір КрыніцыЗасьвір ЛітаратураЗасьвір Вонкавыя спасылкіЗасьвірБеларусьВёскаЗанарачКаралеўшчына (Віцебская вобласьць)ЛынтупыМенская вобласьцьМядзелМядзельскі раёнСьвір (возера)Сьвірскі сельсавет (Мядзельскі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГорадняРаман Тармола-МірскіВысакосны годСкладРыгор СкаварадаМаксім БагдановічПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)ВікісховішчаРайт (браты)Сьнярдвы1884АгіБітва на НёманеРада Беларускай Народнай РэспублікіСэвільля (футбольны клюб)Грамадзкі набытакМузыкаБраніслаў КамароўскіБанан (плод)ТрояНікола ТэслаЭйтаАглядЛітваГенэалёгіяWilliam HillГайла (імя)ISSNВіленскае барокаПартыя рэгіёнаў (неадназначнасьць)Андрэй Павук (актывіст)Вольныя матэрыялыПарыжКупал-цыбулінаМіхал БаброўскіСтудэнцкая думка (ЗБС).toФундацыя «Вікімэдыя»Антон ЛуцкевічЭлектронная поштаПабуджальны сказВедыАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаАўкштайтыСавушкін прадуктМілян (футбольны клюб)543Далас Мэвэрыкс.atПалятухаГаляктыка АндрамэдыМогілкіГадзьЗнак плюс-мінусПрыдатак (мовазнаўства)ГабрэіX (сацыяльная сетка)Драма (аповесьць)Глінішча (Гомельская вобласьць)Бэнэдыкт I (папа рымскі)ЛібіяРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)РадэзіяМастацтваVerbumХімэраГодІван ЧыгрынаўЖыгімонт🡆 More