Жыровіцкі Манастыр

Помнік сакральнай архітэктуры
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Краіна Беларусь
Вёска Жыровічы
Каардынаты 53°0′51.69″ пн. ш. 25°20′39.97″ у. д. / 53.0143583° пн. ш. 25.3444361° у. д. / 53.0143583; 25.3444361 25°20′39.97″ у. д. / 53.0143583° пн. ш. 25.3444361° у. д. / 53.0143583; 25.3444361
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Тып стаўрапігіяльны
Першае згадваньне 1587
Дата заснаваньня XVI стагодзьдзе
Будынкі:
Усьпенскі сабор • Яўленская царква • Крыжаўзьвіжанская царква • Георгіеўская царква • Мікольская царква
Прыбудоўкі 3 крыніцы: Божай Маці, Блізкая і Сьвятая
Вядомыя насельнікі Ян (Бембель)
Рэліквіі і сьвятыні Жыровіцкі абраз Маці Божай
Апошні плябан Веньямін (Тупека)
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Сайт zhirovichi-monastery.by
Жыровіцкі манастыр на мапе Беларусі
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі Манастыр Жыровіцкі манастыр на Вікісховішчы

Манасты́р Прачы́стай Багаро́дзіцы — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Жыровічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на Саборнай вуліцы. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, пазьней Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, віленскага барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Жыровіцкага Прачысьценскага манастыра складаецца з Богаяўленскай, Крыжаўзьвіжанскай, Прачысьценскай саборнай і драўлянай Юраўскай цэркваў, званіцы, сэмінарыі, жылых карпусоў і гаспадарчых пабудоваў з садам. Галоўная сьвятыня — цудоўны абраз Маці Божай, яе сьвята адзначаецца ў дзень зьяўленьня абраза — 7/20 траўня. Да XIX ст. у манастыры захоўвалася Жыровіцкае Эвангельле, рукапісны помнік XV ст.

Гісторыя

Жыровіцкі Манастыр 
Абраз Маці Божай Жыровіцкай

Вялікае Княства Літоўскае

Манастыр ў Жыровічах заснавалі ў XVI стагодзьдзі на месцы, дзе, паводле паданьня, у 1470 годзе цудоўным чынам зьявіўся абраз Маці Божай, названы Жыровіцкім. На месцы зьяўленьня абраза ўладальнік Жыровічаў падскарбі Аляксандар Солтан збудаваў драўляную царкву, а каля 1560 году адзін зь яго нашчадкаў пачаў будаваць мураваную царкву. Пад 1587 годам ўпершыню ўпамінаецца мужчынскі манастыр.

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя адбыўся пажар, пасьля якога Жыровіцкі абраз Багародзіцы знайшлі на камені. На гэтым месцы ўзьвялі царкву Нараджэньня Багародзіцы, што стала вядомай як Яўленская. Сам камень стаў асновай прастола ў гэтай царкве. У разьмешчанай у ёй пахавальні знаходзіліся пахаваньні 77 чалавек, у тым ліку мошчы менскага архіяпіскапа Міхаіла Галубовіча. Астатніх 76 спачылых пазьней перапахавалі на манастырскіх могілках. Жыровіцкія могілкі месьціліся на ўзгорку побач з драўляным зялёным храмам Георгія Пераможца, дзе служылі па суботах. Зь XVII стагодзьдзя пасьля пошасьці халеры, у гэтым храме сталі пасьля кожнага набажэнства ладзіць паніхіду па спачылых. У час той пошасьці ў храме застаўся ераманах Мікалай Акуневіч, які прычасьціў і адпеў звыш 600 ахвяраў халеры.

У 1609 годзе манастыр прыняў Унію. У 1613 годзе ён перайшоў да базылянаў, першым ігуменам у гэты пэрыяд стаў Язафат Кунцэвіч. Намаганьнямі базылянаў тут збудавалі вялікі манастырскі комплекс з мураваных цэркваў барокавай архітэктуры. У XVII—XVIII стагодзьдзях манастыр быў духоўным і адміністрацыйным цэнтрам літоўскіх уніятаў. У 1730 годзе пры дзясятках тысячаў каталікоў бізантыйскага і лацінскага абраду, а таксама іншых вернікаў цудоўны абраз Маці Божай з Жыровіцкага манастыра ўрачыста каранавалі залатымі папскімі каронамі, а Маці Божую Жыровіцкую абвясьцілі апякункай і заступніцай Вялікага Княства Літоўскага.

Пры канцы XVIII стагодзьдзя ўзьвялі Крыжаўзьвіжанскі храм зь лесьвіцай амаль на ўсю шырыню сабора, якая была копіяй лесьвіцы з палаца Понція Пілата, па якой Ісус Хрыстос падымаўся на суд па 28 прыступках. На лесьвіцы зрабілі квадратныя выемкі, дзе да ХІХ стагодзьдзя знаходзіліся каўчэгі з мошчамі ўгоднікаў. Пазьней часьцінкі мошчаў зьмясьцілі ў крыж-машчавік у галоўным саборы па правы бок ад царскай брамы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзейнічаць як уніяцкі. У 1810—1828 гадох манастыр быў рэзыдэнцыяй Берасьцейскай уніяцкай япархіі, у 1828—1839 гадох — Літоўскай уніяцкай япархіі. У 1828 годзе пры манастыры адкрылася Літоўская духоўная сэмінарыя, пераўтвораная ў 1845 годзе ў духоўную вучэльню.

Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынкі манастыра ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Манахаў, якія адмовіліся перайсьці пад юрысдыкцыю Масквы, мітрапаліт Ёсіф Сямашка выслаў у адмыслова прызначаныя манастыры, у тым ліку па-за межамі беларускіх земляў.

Найноўшы час

Падчас Першай сусьветнай вайны Жыровіцкі абраз Багародзіцы вывезьлі ў маскоўскі сабор Васіля Шчаснага. У 1922 годзе жыровіцкі архімандрыт Ціхан (Шарапаў) вярнуў яго ў Жыровіцкі манастыр.

У міжваенны час манастыр працягваў дзейнічаць у юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, тым часам царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа знахозілася ў карыстаньні рыма-каталікоў. У 1934 годзе ўлады Польскай Рэспублікі разьмясьцілі ў частцы манастыра сельскагаспадарчую школу.

У жніўні 1941 году архімандрыт Серафім Жыровіцкі (Шахмуць), якога ўслаўляюць у ліку беларускіх сьвятых, выехаў у Менск для місіянэрства, куды вывозіў абраз з сабой.

У 1945 годзе ў манастыры пачалі дзейнічаць пастарскія курсы, пераўтвораныя ў 1947 годзе ў Менскую духоўную сэмінарыю. Першымі выпускнікамі сталі 6 чалавек. За Хрушчовым у 1963 годзе яе зачынілі.

У паваенны час менскі мітрапаліт Філарэт даў у Жыровіцкім манастыры прытулак манахіням з закрытых жаночых манастыроў Горадні і Полацка, якія працягвалі ў ім жыць на 2010-я гады.

У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х гадоў пачалося адраджэньне манастыра. У 1989 годзе, па 26-гадовым перапынку, аднавіла працу Менская духоўная сэмінарыя. У 1992 годзе тут атрымала статус вышэйшай навучальнай установы Менская духоўная акадэмія. У 1996 годзе адчынілі Рэгенцкую вучэльню, дзе дзяўчаты і хлопцы атрымлівалі ступеню рэгента царкоўнага хору і выкладніка Закону Божага.

У 2006 годзе ў манастыры спачыў архімандрыт Мітрафан (Ільлін), які пражыў тут 58 гадоў.

На 2014 год у Менскай духоўнай сэмінарыі пры манастыры навучалася каля 200 чалавек. На завочным аддзяленьні вучыліся пераважна сьвятары. На 1-м паверсе сэмінарыі ўзьвялі царкву трох сьвяціцеляў: Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуста. На 2-м паверсе разьмясьцілі канцылярыю, адміністрацыю і бібліятэку. На трэцім — навучальныя клясы для дзённых сэмінарыстаў і акадэмію. На 4-м — інтэрнат для завочнікаў. Таксама для сэмінарыстаў і студэнтаў акадэміі ўзьвялі новы інтэрнат з блёкамі на 4 чалавекі кожны. За пражываньне ў ім навучэнцы плацілі з атрыманай стыпэндыі. Навучаньне доўжылася 4 гады ў адпаведнасьці з Балёнскім працэсам. Пасьля бакаляўрыята ішло паступленьне ў магістратуру Менскай духоўнай акадэміі. Выкладалі замежныя мовы, гісторыю і філязофію. Малітвы ў сэмінарскім храме пачыналі а 8-й гадзіне раніцы. На 2014 год Жыровіцкі манастыр быў найбольшым у Беларусі. Сярод яго манахаў быў паэт Ян (Бембель), вядомы пад псэўданімам Зьніч. Прастол Усьпенскага сабору знаходзіўся на месцы зьяўленьня Жыровіцкага абраза Багародзіцы, дзе пры яго знаходжаньні ў XV стагодзьдзі расла дзікая груша. Пад алтаром месьціўся калодзеж, адкуль даўней біла крыніца з-пад грушы. Жыровіцкі абраз Багародзіцы захоўвалі ў саборы з красавіка па лістапад, пасьля чаго пакідалі яго копію. 4 лістапада на Казанскую яго пераносілі ў царкву сьвятога Мікалая. На 2014 год у манастыры налічвалася 40 манахаў і звыш 50 паслушнікаў. Гаспадарка манастыра ўлучала сажалкі з рыбай, агарод, сад і Дом паломніка. У Жыровіцах было 2 крыніцы. Старая крыніца месьцілася за 1,5 км ад манастыра і пры ёй узьвялі купальню Багародзіцы.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Жыровіцкі Манастыр  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000537

Tags:

Жыровіцкі Манастыр ГісторыяЖыровіцкі Манастыр ГалерэяЖыровіцкі Манастыр ЗаўвагіЖыровіцкі Манастыр КрыніцыЖыровіцкі Манастыр ЛітаратураЖыровіцкі Манастыр Вонкавыя спасылкіЖыровіцкі Манастыр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.afКітайГімн Беларусі.gg2008Карл V МудрыКіеўская РусьВіцебская вобласьцьПляц.mx.nlАтэныGoogle TranslateНаша думкаТрэцяя Ўстаўная грамата.myПінск.idВясна (цэнтар)Ядзерная энэргетыкаЧорны сьпіс Эўразьвязу.zaМіжнародны стандартны кніжны нумар.gwНовы Запавет.fi.ro1977Францішак БагушэвічБеласток.thВільбутМікола ЕрмаловічГрошыПрыназоўнікКацярына Сныціна.nz1982СарманПружаны1647Плоцевы акт.lkАнаплязмаНясьвіж.tc.kw.sv19942006Расейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьціСлавянскія мовы41.mk.dkБлэкджэк1981Адраджэньне мовыБрагінПарнаграфія для жанчынБогЧэхіяUNIXНевель1985ДзяржаваВіцебскМарат МаркаўЯн ПазьнякГрэцкая мова.ltБітва пад Воршай.by🡆 More