Жызэль

«Жызэль, або Вілы» (ням.

Geisel — закладніца) — францускі балет 1841 году ў 2 дзеях аб заляцаньні заручонага сылескага князя Альбэрта да сялянкі ў Турынгіі. 28 чэрвеня 1841 г. у парыскім тэатры Каралеўскай акадэміі музыкі адбылася прэм’ера балета на музыку Адольфа Адана. Да канца году адбылося 26 паказаў, у тым ліку ў Вялікім тэатры Бардо (Францыя). За 18 гадоў балет вытрымаў 150 паказаў. У 1842 г. адбыліся першыя паказы ў Марсэлі і 4 сталіцах Эўропы: Турын (Сардынскае каралеўства; цяпер Італія), Лёндан (Вялікабрытанія), Брусэль (Бэльгія), Вена (Аўстрыйская імпэрыя) і Пецярбург (Расейская імпэрыя). 12 сакавіка 1842 г. прэм’ера балета адбылася ў ангельскім Тэатры яе вялікасьці (Ўэстмінстэр, графства Мідлсэкс; цяпер Вялікі Лёндан). 18 сьнежня 1842 г. — у Вялікім тэатры ў Пецярбургу (Расейская імпэрыя). Цягам 1843 г. прэм’ера прайшла ў Ліёне (Францыя), Міляне (Лямбарда-Вэнэцыянскае каралеўства, Аўстрыйская імпэрыя; цяпер Італія) і Вэнэцыі, Бэрліне (Каралеўства Прусія; цяпер Нямеччына) і Маскве (Расейская імпэрыя). 17 студзеня 1843 г. адбыўся першы паказ у мілянскім тэатры «Ля Скаля». 25 лістапада 1843 г. — у Вялікім тэатры ў Маскве. У 1844 г. паказы прайшлі ў Гаазе (Нідэрлянды), Флярэнцыі (Вялікае княства Тасканскае; цяпер Італія) і Генуі (Сардынскае каралеўства; цяпер Італія). За 1845 г. прэм’ера адбылася ў Стакгольме (Швэцыя), Рыме (Папская вобласьць), Дубліне (Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі; цяпер Ірляндыя) і Лісабоне (Партугалія). У 1846 г. прайшлі паказы ў 4 гарадах ЗША: Бостан (штат Масачусэтс), Філадэлфія (штат Пэнсыльванія), Чарлзтан (штат Заходняя Вірджынія) і Нью-Ёрк. 1 студзеня 1846 г. паказ адбыўся ў бостанскім тэатры «Говардзкі атэнэюм». 13 красавіка 1846 г. — у Паркавым тэатры ў Нью-Ёрку. У 1847 г. прэм’ера адбылася ў Каралеўскім тэатры Даніі (Капэнгагэн) і Вялікім тэатры ў Варшаве (Царства Польскае, Расейская імпэрыя; цяпер Польшча). Паказ у Варшаве прайшоў 20 студзеня. У 1953 г. Дзяржаўны Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі ўпершыню паставіў балет «Жызэль, або Вілы» ў Менску.

Жызэль
франц. Giselle, ou les Wilis
Л.Пэтыпа і К.Грызі на нотнай вокладцы «Улюбёны вальс Жызэлі» (1841 г.)
Л.Пэтыпа і К.Грызі на нотнай вокладцы «Улюбёны вальс Жызэлі» (1841 г.)
ЖанрБалет
ПаводлеПаэма «Прывіды» (1829 г., Віктор Юго), кніга «Аб Нямеччыне» (1835 г., Гайнрых Гайнэ)
АўтарыЖуль-Анры Вэрнуа дэ Сэн-Жорж(fr), Тэафіль Гат’е
Мастак-пастаноўнікП'ер Сісэры(fr)
КампазытарАдольф Адан(be)
ХарэографЖан Каралі(fr), Жуль Пэро(fr)
АкторыЛюсьян Пэтыпа(fr), Карлёта Грызі(it)
Працягласьць2 гадзіны і 10 хвілінаў
КраінаФранцыя
Мовафранцуская
Год прэм’еры28 чэрвеня 1841 (182 гады таму)
Жызэль
Дэкарацыі 1-й дзеі балета «Жызэль, або Вілы» ў Опэры Парыжа (1949 г., Аляксандар Бэнуа)

Дзеі

Жызэль 
Вацлаў Ніжынскі ў ролі Альбэрта (1910 г.)

Першая

Малады сылескі князь Альбэрт пераапранаецца ў кашулю вяскоўца ў сельскай хаце ў Турынгіі. Затым Альбэрт знаёміцца зь сялянкай Жызэляй пад выглядам юнака Люа з суседняй вёскі. Лясьнік знаходзіць шпагу з гербам у хаце, дзе Альбэрт пераапранаўся. Курляндзкі князь прыяжджае з дачкой Батыльдай у вёску пасьля паляваньня. Заручоная з Альбэртам нявеста Батыльда дорыць Жызэлі свае каралі. На сялянскім сьвяце лясьнік паказвае Альбэрту знойдзеную шпагу і трубіць у рог. Перад Альбэртам паўстае яго нявеста Батыльда. Жызэль траціць розум і памірае пад уражаньнем ад падману Альбэрта.

Другая

Апоўначы лясьнік прыходзіць на магілу Жызэлі. Тры вілы[прыбраць шаблён] Мірта, Зюльма і Муана падымаюцца з магілаў побач. Лясьнік адразу кідаецца на ўцёкі. Валадарка вілаў Мірта выклікае з магілы прывід Жызэлі, якую робіць вілай. Альбэрт раскайваецца ў падмане на магіле Жызэлі. Тым часам вілы наганяюць лясьніка, якога кідаюць у возера. Жызэль просіць вілаў адпусьціць Альбэрта. На досьвітку вілы зьнікаюць разам з Жызэляй.

Ролі

Жызэль 
К.Грызі ў ролі Жызэлі ў 1-й дзеі балета (1842 г.)
  • Альбэрт, князь Сылезіі(pl) — Люсьян Пэтыпа
  • Ўільфрыд, збраяносец Альбрэхта — Адзіс
  • Жызэль, сялянка — Карлёта Грызі
  • Бэрта, маці Жызэлі — Алін
  • Князь Курляндыі — Жэрмэн Кер'ё(fr)
  • Батыльда, дачка князя Курляндыі — Марке
  • Ілярыён, лясьнік — Жан Каралі
  • Стары селянін — Лё Пёты
  • Мірта, каралева вілаў — Адэля Дзюмілятр(fr)
  • Зюльма і Муана, вілы

Беларусь

У 1953 г. Дзяржаўны Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі ўпершыню паставіў балет «Жызэль, або Вілы» ў Менску. За часам Беларускай ССР ролю Жызэлі выконвалі Людміла Беразоўская(be), Тацяна Ягорава, Нані Дадзішкіліяні і Інэса Душкевіч. У 1987 г. балетмайстарка Ірына Калпакова(ru) ўзнавіла на памостках Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі 4-ю па ліку пастаноўку балету «Жызэль», якая працягвала ставіцца цягам 25 гадоў да сакавіка 2012 году.

22 кастрычніка 1998 г. балетмайстарка Ніна Дзьячэнка ўпершыню паставіла балет «Жызэль» на памостках Дзяржаўнага тэатру музычнай камэдыі Беларусі (цяпер БДАМТ) ў Менску. 14 ліпеня 2010 г. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар (БДАМТ) зрабіў прэм’еру спэктакля ў Горадні. Цана квітка склала 25 000 рублёў ($8,35). На 2016 г. у пастаноўцы працягвалі ўдзельнічаць дырыгент Мікалай Макарэвіч і мастачка Вольга Жалонкіна. Ролі выконвалі: Уладзіслаў Жураў (Альбэрт), Рырыка Іта (Жызэль), Цімафей Вайткевіч (лясьнік), Уладзімер Крупскі (князь Курляндыі), Вольга Яновіч (Батыльда), Вольга Сярко (Бэрта), Сяргей Глух (Ўільфрыд), Тацяна Ермалаева (Мірта), Ірына Вайтэкунас (Зюльма) і Віялета Герасімовіч (Муана).

13 сьнежня 2011 г. у Магілёве адчынілі філіял Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі. Пастаноўкай адкрыцьця на памостках Магілёўскага абласнога палаца культуры стаўся балет «Жызэль», квіткі на які каштавалі 50 000 рублёў ($5,93). 30 сакавіка 2012 г. балетмайстар Мікіта Далгушын(ru) (1938—2012) прадставіў на памостках Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі прэм’еру 5-й пастаноўкі «Жызэль, або Вілы». У пастаноўцы таксама ўдзельнічалі дырыгент Мікалай Калядка і мастак Вячаслаў Окунеў. У балет вярнулі пантаміму першай парыскай пастаноўкі. Касьцюмы аднавілі паводле гравюраў аднаго зь першых спэктакляў. На 2 вядучыя ролі ўвялі 6 складаў актораў. Партыю Альбэрта таньчылі Антон Краўчанка, Ігар Артамонаў, Алег Яромкін, Аляксандар Бутрымовіч, Канстанцін Кузьняцоў і Ігар Аношка. У ролі Жызэлі выступалі Вольга Гайко, Людміла Кудраўцава, Ірына Яромкіна, Ганна Фокіна, Кацярына Алейнік і Марына Вежнавец. Ролю лесьніка выконвалі Дзяніс Клімук, Антон Краўчанка, Іван Савянкоў і Ягор Азаркевіч. З 28 лістапада па 6 сьнежня 2015 г. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі зладзіў гастрольныя паказы балету «Жызэль» у 5 гарадах Гішпаніі: Мурсія, Алікантэ (аўт.суп. Валенсія), Памплёна (аўт.суп. Навара), Лягроньнё (аўт.суп. Рыёха) і Тэраса (аўт.суп. Каталёнія). 26 верасьня 2016 г. прэм’ера балета «Жызэль» адбылася ў Віцебску на памостках Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа.

Экранізацыя

  • «Жызэль, або Вілы» (1956) — відэазапіс балета трупы Вялікага тэатра Масквы падчас гастроляў у Лёндане (Ангельшчына). Ролю Жызэлі выконвала Галіна Ўланава (1910—1998).
  • «Жызэль» (1969) — фільм амэрыканскага рэжысэра Х’юга Ніблінга (1931—2016) паводле пастаноўкі балетмайстра Дэвіда Блэра ў Амэрыканскім тэатры балету (Нью-Ёрк).
  • «Жызэль» (1974) — экранізацыя балета Вялікага тэатра Масквы паводле пастаноўкі балетмайстра Леаніда Лаўроўскага (1905—1967).
  • «Жызэль» (1982) — фільм швэдзкага рэжысэра Матса Эка (нар. 1945).

Славутыя выканаўцы

Жызэль 
Ганна Паўлава ў ролі Жызэлі

Ролю Жызэлі выконвалі: расейкі Ганна Паўлава (1881—1931), Тамара Карсавіна (1885—1978), Вольга Сьпясіўцава (1895—1991) і Натальля Макарава (нар. 1940); ангелькі Алісія Маркава (1910—2004) і Марго Фантэйн (1919—1991), кубінка Алісія Алёнса (нар. 1921), полька Вольга Савіцкая (1932—2015) і італьянка Карля Фрачы (нар. 1936).

Крыніцы

Вонкавыя крыніцы

Tags:

Жызэль ДзеіЖызэль РоліЖызэль БеларусьЖызэль ЭкранізацыяЖызэль Славутыя выканаўцыЖызэль КрыніцыЖызэль Вонкавыя крыніцыЖызэльІрляндыяЎэстмінстэрАўстрыйская імпэрыяБалетБардоБостанВэнэцыяГаагаГенуяДублінЗаходняя ВірджыніяЛя СкаляЛісабонЛіёнМарсэльМілянНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балетуНью-ЁркНямецкая моваНямеччынаПарыжРасейская імпэрыяТурынТурынгіяФлярэнцыяФіладэлфіяЦарства Польскае

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Праская вяснаСяргей НавумчыкМісіс ДаўтфайрАбраз Маці Божай БарунскайУльтрафіялетавае выпраменьваньнеРасейскі фашызмКлеапатраБаер ЛевэркузэнAC/DCРаніца (Бэрлін)ІксвідэаЛегкавы аўтамабільКонкурс песьні ЭўрабачаньнеМікіта ХрушчоўВэб-сайтГестарДрынВагінальны сэкс1831Анальны сэксРамяство.itМастурбацыяЭймантАўстраліяМікалай Сьлюнькоў26 красавікаСаўгутВетразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуПадлетакАбцугі1945Беларуская мова1999ПасадобльЛюдміла РублеўскаяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЭтнічная тэрыторыя беларусаў13 чэрвеняПрыназоўнікАндрэй ДынькоЭтнацыдСусьветная служба Бі-Бі-СіКотПростыя сказыБлогДзьвінскМаксім ЛужанінНасельніцтва БеларусіБраніслаў ТарашкевічАзбука МорзэНіна МацяшДзед ТалашВадзім СаранчукоўПошасьцьРугаКрыстыян ГюйгэнсЛёнданВіцебскЯпоніяЧапялаПацукBet365Родная моваВільняКейданыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікІван ШамякінЗямля пад белымі крыламі🡆 More