Душа

Душа́ — асаблівая нематэрыяльная сутнасьць, што не залежыць ад цела й вызначае жыцьцё, здольнасьці й асобу чалавека.

Вера ў душу, якая складае сутнасьць анімізму, зазнала зьмены ў працэсе рэлігійнага разьвіцьця чалавецтва. У сучасных рэлігіях душа разглядаецца ня як вытанчаная копія чалавека, а як нешта нематэрыяльнае й бесьцялеснае, як боскі дар, які чалавек атрымлівае пры нараджэньні й страчвае ў момант сьмерці. Большасьць рэлігіяў прызнае або бесьсьмяротнае існаваньне душы ў замагільным сьвеце, як то хрысьціянства, іслам і іншыя, або бясконцае перасяленьне яе з аднаго цела ў іншае, як то будызм. Згодна з многімі ідэалістычнымі, дуалістычнымі філязофскім напрамкамі й рэлігійнымі плыням, душа ёсьць несьмяротная субстанцыя, нематэрыяльная сутнасьць, у якой выказана боская прырода чалавека, якая дае пачатак і абумоўліваецца жыцьцём, здольнасьцю адчуваньня, мысьленьня, сьвядомасьці, пачуцьцяў і волі, што супрацьпастаўляецца целу.

Душа
Сымбаль душы — птушка, на бізантыйскай мазаіцы

Каталіцкі сьвятар і мысьляр Тамаш Аквінскі прыпісваў наяўнасьць душы ўсім арганізмам, але сьцьвярджаў, што толькі чалавечыя душы ёсьць несьмяротнымі. Згодна зь сьветапоглядам іншых рэлігіяў, у першую чаргу індуізму й джайнізму, усе жывыя істоты ад самай маленькай бактэрыі да самога буйнога з сысуноў маюць цела й душу. Сапраўдным абліччам істотаў зьяўляецца душа, у той час як цела ёсьць толькі мэханізмам, каб выпрабаваць карму гэтага жыцьця. Паводле анімізму, душу маюць яшчэ й не біялягічныя аб’екты, як то рэкі й горы.

Грэцкія філёзафы, як то Сакрат, Плятон і Арыстотэль, меркавалі, што душа ёсьць лягічнай здольнасьцю, увасабленьне якой павінна быць самым чароўным учынкам чалавека. На сваім судовым працэсе Сакрат нават абагульніў сваё вучэньне, заахвочваючы сваіх сяброў атэнянаў дамагчыся посьпеху ў пытаньнях псыхікі, паколькі ўсё цялеснае залежаць ад духоўнае дасканаласьці. Кансэнсус сучаснае навукі палягае ў тым, што няма аніякіх доказаў, якія пацьвярджаюць існаваньне душы, калі як традыцыйна яе вызначаюць як духоўнае дыханьне цела. У мэтафізыцы панятак «душа» ёсьць тоесным панятку «розум», каб абазначыць сьвядомасьць і інтэлект чалавека.

Рэлігійныя ўяўленьні

Старажытны Блізкі Ўсход

Паводле вызнаваньню ў Старажытным Эгіпце, лічылася, што чалавек складаецца з розных элемэнтаў, фізычных і духоўных. Падобныя ідэі сустракліцца ў старажытных асырыйскай і бабілёнскай рэлігіях. Кутамува, каралеўскі чыноўнік VIII стагодзьдзя да н. э. з Самалу, загадаў надпісаць стэлу, усталяваную пасьля ягонай сьмерці. Паводле надпісу, ягоныя жалобы распавядалі ягонае жыцьцё і замагільнае жыцьцё словамі для маёй душы, якая знаходзіцца ў гэтай стэле. Гэта адна з самых раньніх спасылак на душу як на асобную сутнасьць ад цела.

Хрысьціянства

Душа 
Душа, якую нясуць на неба на карціне мастака Вільяма-Адольфа Бугро.

Згодна з распаўсюджанай хрысьціянскай эсхаталёгіяй, калі людзі паміраюць, іхныя душы прыйдуць да Бога, які па жыцьцёвым учынкам чалавека будзе вырашаць, дзе душа ў выніку апынецца, у раі ці ў пекле. Іншыя хрысьціяне, якія прытрымліваюцца ідэяў хрысьціянскага кандыцыяналізму, разумеюць душу як жыцьцё й лічаць, што памерлыя сьпяць. Гэтая вера традыцыйна суправаджаецца верай у тое, што няправедная душа перастане існаваць, а не будзе пакутаваць адвечна. Вернікі атрымаюць у спадчыну вечнае жыцьцё альбо на небе, альбо ў Царстве Божым на зямлі, і будуць атрымліваць асалоду ад адвечных зносінаў з Богам.

Не зважаючы на тое, што ўсе асноўныя галіны хрысьціянства, як то каталіцкая царква, праваслаўныя цэрквы, старажытныя ўсходнія цэрквы, царква Ўсходу, эвангелісты й іншыя пратэстанты, вучаць, што Ісус Хрыстос гуляе вырашальную ролю ў працэсе хрысьціянскага выратаваньня, спэцыфіка гэтае ролі й ролі іншых рэлігійных асобаў альбо царкоўныя абрады й адносіны ёсьць пытаньнем шырокай разнастайнасьці ў афіцыйным царкоўным вучэньні хрысьціянскіх плыняў, тэалягічных спэкуляцыях і народнай практыцы.

Паходжаньне душы выклікае хвалюючае пытаньне ў хрысьціянстве. Асноўныя выкладзеныя тэорыі ўключаюць духоўны крэацыянізм, традуцыянізм і папярэдняе існаваньне. Згодна з крэацыянізмам душы, Бог непасрэдна стварае кожную індывідуальную душу, альбо ў момант засьнітку, альбо ў іншы позьні час. Паводле традуцыянізму, душа паходзіць ад бацькоў, ствараючыся натуральным чынам. Паводле тэорыі папярэдняга існаваньня, душа існуе да моманту засьнітку. Ёсьць шмат меркаваньняў наконт таго, ці ёсьць у чалавечых эмбрыёнаў душа ад засьнітку, ці ў які момант паміж засьніткам і нараджэньнем чалавек набывае душу, сьвядомасьць, становячыся асобай. Пазыцыі ў гэтым пытаньні могуць гуляць вырашальную ролю ў меркаваньнях аб маральнасьці абортаў.

Адзін з самых уплывовых раньніх хрысьціянскіх мысьляроў заходняга хрысьціянства, Аўгустын, назваў душу асаблівай субстанцыяй, надзеленай розумам і прыстасаванай кіраваць целам. Некаторыя хрысьціяне падтрымліваюць трыхатамічны погляд на людзей, які сьцьвярджае, што чалавек складаецца зь цела, душы й духу. Аднак большасьць сучасных тэолягаў адзначаюць, што паняткі «дух» і «душа» у многіх біблейскіх тэкстах ужываюцца ўзаемазаменна, і таму яны ёсьць тоеснымі. Такім чынам, тэолягі прытрымліваюцца тэорыі дыхатаміі, якое сьцьвярджае што чалавек складаецца зь цела й душы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Душа  Душасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Душа. Азбука веры (анг.).

Tags:

Душа Рэлігійныя ўяўленьніДуша КрыніцыДуша Вонкавыя спасылкіДушаІсламАнімізмБудызмЖыцьцёСьмерцьХрысьціянства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭлектронікаБлогHTTPSДзейнікАдвечным шляхамБудынакРод (біялёгія)ПрыметнікСям’яМарыя АнтуанэтаПінгвіныПанцеляймон ПанамарэнкаЦынкавыя хлопчыкіПолацкае княстваПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуДжоні ДэпПАкторы парнафільмаўДзярэйкаТумілаРусьцейкаПорнгабHTMLҐАлег ЖданВыказьнікЛінія КэрзанаЭтнічная тэрыторыя беларусаўСавушкін прадуктБорна СосаБлакітная валошкаДжымі ЎэйлзСельская гаспадаркаПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Вячаслаў АдамчыкВіцебская вобласьцьЎЗлучнікНазоўнікMemento moriЛексычнае значэньнеБел-чырвона-белы сьцягНідэрляндыУладзіслаўЮры ГумянюкКастусь КаліноўскіУшачыФабрыкацыя супраць труса РоджэраАзартная гульняКсэнафобіяСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаДзеяслоўМалайзіяКрывічыПарнаграфія ў ВугоршчынеКадышэвічыC++ДзяжаЛюбартГодСаньнікаўФранцыяМіс СусьветМарыя МартысевічСэксізмЭкасыстэмаАляксандар МарозОйча нашСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР🡆 More