Джорджа Мэлёні (па-італьянску: Giorgia Meloni; нар.
15 студзеня 1977 году) — італьянская палітыкіня, якая займае пасаду прэм’ер-міністаркі Італіі з 22 кастрычніка 2022 году, зьяўляючыся першай жанчынай на гэтае пасадзе. Сяброўка Палаты дэпутатаў з 2006 году. Ачольвае партыю Браты Італіі з 2014 году і ёсьць прэзыдэнткай партыі эўрапейскіх кансэрватараў і рэфарматараў з 2020 году.
Джорджа Мэлёні | |
з 22 кастрычніка 2022 | |
Папярэднік | Марыё Драгі |
12 сакавіка 2018 — 12 кастрычніка 2022 | |
5 сакавіка 2013 — 22 сакавіка 2018 | |
22 красавіка 2008 — 14 сакавіка 2013 | |
13 чэрвеня 2008 — 16 лістапада 2011 | |
8 траўня 2008 — 13 чэрвеня 2008 | |
28 красавіка 2006 — 28 красавіка 2008 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: | 15 студзеня 1977 (47 гадоў) |
Партыя: | |
Бацька: | Франчэска Мелоні[d] |
Узнагароды: | |
У 1992 годзе Мэлёні далучылася да моладзевага фронту аддзелу Італьянскага сацыяльнага руху (ІСР), то бок нэафашыстоўскай палітычнай партыі, заснаванай у 1946 годзе былымі пасьлядоўнікамі італьянскага фашыстоўскага дыктатара Бэніта Мусаліні. Пазьней далучылася да спадкаемцы ІСР, якая была скіраваная на нацыянальны кансэрватызм. Займала пасаду радніцы правінцыі Рым з 1998 па 2002 гады, пасьля чаго стала прэзыдэнткай у справах моладзі. У 2008 годзе была прызначаная міністрам моладзевай палітыкі ў кабінеце Сыльвіё Бэрлюсконі. Працавала на гэтай пасадзе да 2011 году. У 2012 годзе стада сузаснавальніцай партыі Братоў Італіі, якую ачоліла ў 2014 годзе. Беспасьпяхова брала ўдзел на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт 2014 году і муніцыпальных выбарах у Рыме 2016 году. Мэлёні і ейная партыя здабыла папулярнасьць на тле пандэміі каранавірусу. Пасьля сыходу ў адстаўку кабінэта Марыё Драгі партыя здабыла перамогу на выбарах 2022 году.
Мэлёні характарызуе сябе як каталіцкай хрысьціянкай і кансэрватаркай, і сьцьвярджае, што абараняе «Бога, Айчану і сям’ю». Выступае супраць абортаў, эўтаназіі, аднаплоцевых шлюбаў і ЛГБТ-выхаваньня. Ейны дыскурс улучае крытыку глябалізму і фэманацыяналістычнай рыторыкі. Палітыкіня выступае супраць прыёму нехрысьціянскіх мігрантаў і мультыкультуралізму, падтрымліваючы ідэю аб вайскова-марской блякады ЭЗ, каб спыніць іміграцыю. У той жа час, ёсьць зацятай прыхільніцай Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і ёсьць эўрарэалісткай. Яна выступала за паляпшэньне стасункаў з Расеяй да расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 2022 году, апасьля паабяцала, што Італія ўсьцяж працягне надаваць Украіне зброю.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Джорджа Мэлёні, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.