Бэніта Мусаліні: італьянскі палітык, фашысцкі дыктатар

Бэніта Амількарэ Андрэа Мусаліні (па-італьянску: Benito Amilcare Andrea Mussolini, 29 ліпеня 1883 — 28 красавіка 1945) — італьянскі дыктатар (дучэ), палітык, лідэр Нацыянальнай фашысцкай партыі, прэм’ер-міністар Італіі ад 1922 да 1943 гадоў.

Адзін з найбольш вядомых дыктатараў XX стагодзьдзя. Вынаходнік тэрміну «фашызм».

Бэніта Мусаліні
Бэніта Мусаліні: італьянскі палітык, фашысцкі дыктатар
Сьцяг Італіі 40-ы прэм’ер-міністар Італіі
31 кастрычніка 1922 — 24 сьнежня 1925
Папярэднік: Люіджы Факто
Наступнік: сам, як прэм’ер-міністар
Сьцяг Італіі Першы кіраўнік ураду каралеўства Італіі
24 сьнежня 1925 — 26 ліпеня 1943
Папярэднік: сам, як прэм’ер-міністар
Наступнік: Пэтра Бадольліё
Сьцяг Італіі Кіраўнік Італьянскай сацыялістычнай рэспублікі
25 верасьня 1943 — 25 красавіка 1945
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 ліпеня 1883(1883-07-29)[…]
Прэдапіё
Памёр: 28 красавіка 1945(1945-04-28)[…] (61 год)
Джуліна-дзі-Мэдзагра
Партыя: Італьянская сацыялістычная партыя,
Нацыянальная фашысцкая партыя
Сужэнец: Ракель Мусаліні
Дзеці: Бэніта Альбіна Мусаліні
Эда Мусаліні
Ганна Марыя Мусаліні
Віторыё Мусаліні
Бруна Мусаліні
Рамана Мусаліні
Бацька: Алясандра Мусаліні
Маці: Роза Мальтоні
Адукацыя:
Узнагароды:
Бэніта Мусаліні: італьянскі палітык, фашысцкі дыктатар

Жыцьцяпіс

Мусаліні нарадзіўся 29 ліпеня 1883 году ў вёсцы Прэдапіё ў рэгіёне Эмілія-Раманьня. Мусаліні захапіўся сацыялістычнымі ідэямі й рэдагаваў некалькі пэрыядычных выданьняў. Ён стаў даволі вядомым журналістам, аднак хутка ўвайшоў у канфлікт з кіраўніцтвам Сацыялістычнай партыі. З пачаткам Першай сусьветнай вайны Італія засталася нэўтральнай, і сацыялісты заклікалі ўрад весьці мірную палітыку. Аднак Мусаліні, які быў галоўным рэдактарам газэты «Avanti!» (Наперад!), актыўна выказваўся за ўваход Італіі ў вайну. З-за гэтага ён быў выключаны з партыі. Бэніта пачынае друкаваць газэту «Del poppolo d’Italia» (Народ Італіі). У 1915 годзе Мусаліні прызваны ў армію.

У 1919 годзе Бэніта стварае Італьянскі зьвяз барацьбы («Fasci italiani di combattimento»), які ў 1921 годзе пераўтвараецца ў Нацыянальную фашысцкую партыю. У кастрычніку 1922 году ва ўмовах крызы дзяржаўных інстытутаў улады НФП ажыцьцяўляе «марш на Рым», і кароль Віктар Эмануіл III прызначае Мусаліні на пасаду прэм’ер-міністра. У той жа час, толькі з канца 1920-х, калі быў усталяваны таталітарны рэжым, магчыма называць Мусаліні дыктатарам.

У 1924 годзе выйшлі пастановы па абмежаваньню свабоды прэсы. У 1926 годзе Мусаліні атрымаў права выдаваць законы без кансультацыяў з парлямэнтам. Вельмі хутка Бэніта становіцца фактычна адзіным чалавекам, адказным за выканаўчую і заканадаўчую ўладу. У 1929 годзе прайшлі выбары па новым заканадаўстве, і ўсе месцы ў парлямэньце атрымалі фашысцкія функцыянэры.

Падчас ягонай дыктатуры праводзіліся пераўтварэньні ў розных сфэрах жыцьця. Курс італьянскай ліры быў паменшаны на карысьць кампаніяў-экспарцёраў, прафзьвязы падпарадкоўваліся дзяржаве, адбываліся спробы індустрыялізацыі поўдня Італіі. Мусаліні бачыў сябе спадчыньнікам старажытнарымскіх імпэратараў і актыўна выкарыстоўваў старажытнарымскую тэрміналёгію й вобразы дзеля падкрэсьленьня гэтага. Таксама Бэніта захапляўся спортам і прапагандаваў здаровы лад жыцьця.

Даволі цесныя сувязі зьвязвалі Мусаліні з Адольфам Гітлерам, аднак Бэніта не захапляўся расавымі ідэямі й антысэмітызмам нацыянал-сацыялістаў і першапачаткова лічыў менавіта сябе лідэрам у параўнаньні з Гітлерам. Мусаліні, аднак, крытычна ставіўся да аншлюса Аўстрыі Нямеччынай, таму што Аўстрыя служыла буфэрам паміж Італіяй і Нямеччынай.

У 1935 годзе Мусаліні пачынае вайну ў Этыёпіі з мэтай зрабіць яе калёніяй Італіі . У час грамадзянскай вайны ў Гішпаніі Мусаліні дапамагае Франсіска Франка, адправіўшы шмат зброі й некалькі дывізій для барацьбы супраць рэспубліканцаў. 6 лістапада 1937 году Бэніта далучаецца да Антыкамінтэрнаўскага пакту, а 11 сьнежня Італія выходзіць зь Лігі народаў. 30 верасьня 1938 году Мусаліні падпісвае Мюнхэнскае пагадненьне аб перадачы Судэцкай вобласьці ад Чэхаславаччыны да Нямеччыны. У 1939 годзе Бэніта захапіў Альбанію, а ў 1940 годзе пачаў інтэрвенцыю ў Грэцыю, падчас якой італьянская армія была спынена грэцкай арміяй, і толькі з дапамогай Нямеччыны ў 1941 годзе была дасягнута перамога. Італьянская армія няўдала дзейнічала і ў Афрыцы. 24 ліпеня 1943 году частка фашысцкіх лідэраў патрабавала ад Мусаліні скласьці паўнамоцтвы. Ён быў арыштаваны, аднак хутка яго вызвалілі ў выніку нямецкай спэцапэрацыі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні. Мусаліні быў пастаўлены на чале марыянэткавай Італьянскай Сацыяльнай Рэспублікі (так званая «Рэспубліка Сала»).

У красавіку 1945 году Бэніта быў схоплены італьянскімі партызанамі з Камітэту Нацыянальнага Вызваленьня і расстраляны 28 красавіка на загад камуністычнай фракцыі ў КНВ. Ягонае цела было павешана дагары нагамі, а потым закапана ў могільніку для бедных. У 1946 годзе нэафашысты выкапалі труп Мусаліні й перазахавалі яго ў Прэдапіё, побач зь сям’ёй.

Бэніта Мусаліні: італьянскі палітык, фашысцкі дыктатар 
Зьлева направа можна пабачыць безжыцьцёвыя целы былога камуністычнага палітыка Ніколё Бамбаччы, Бэніта Мусаліні, ягонай каханкі Клярэты Пэтаччы, міністра Алясандра Паваліні і вядомага фашысцкага палітыка Ахільле Старачэ, якія выстаўляліся на пляцу Лярэта ў Міляне у 1945 годзе.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Італьянская моваІталіяФашызм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская Народная РэспублікаЭратычнае мастацтваБерасьцеЗямляВольга ГапееваСамасейБэерЭканомікаЭротыкаАндрэй АлександровічЗлучаныя Штаты АмэрыкіСпакусьнікіСловаСяргей ДавідовічПернікСэксуальныя пазыцыіШашкіМустафа Кемаль АтатуркАмонімЗлучнікХатыньЖвір15 красавікаАКоргіТравеньВольная Беларусь (рух)Старыя ДарогіПэтэр ПэлегрыніЖанчына зьверхуГрамадзкі набытакСэксКанадаПацеіБейкаГорадняУладзімер КонанЕўняУсяслаў ЧарадзейЗянон ПазьнякДобрапісПагоняСавушкін прадуктПавецьАльгерд БахарэвічСэрцаБССРНазоўны склонВэб-дызайнАляксей ДудараўСказХацкель ДунецБеларускае нацыянальнае адраджэньнеРадаслаў АстроўскіПарнаграфія ў ЯпонііСмаргонскі раёнСанскрыт1493ШтрэйкбрэхерАркадзь МаўзонПлоцевы актРасізмПаўночная МакедоніяПаўлінка (п’еса)🡆 More