Італья́нская сацыя́льная рэспу́бліка (па-італьянску: Repubblica Sociale Italiana), неафіцыйна вядомая па назьве сваёй сталіцы як Рэспу́бліка Салё (па-італьянску: Repubblica di Salo) — дзяржава на акупаванай нацыскаю Нямеччынаю тэрыторыі паўночнае Італіі.
Праіснавала з 1943 году па 1945 год.
Італьянская сацыяльная рэспубліка па-італьянску: скарочана Repubblica Sociale Italiana | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Giovinezza» | |||||
мапа акупаванай Італіі | |||||
Афіцыйная мова | італьянская | ||||
Сталіца | Салё (дэ-факта); Рым (дэ-юрэ) | ||||
Форма кіраваньня | Дыктатура |
Пасьля таго, як войска саюзьнікаў уварвалася на Сыцылію, Вялікая фашыская рада ў ліпені 1943 году пад старшынствам Дына Гранды пры падтрымцы караля Віктара Эмануіла III зрынула і арыштавала Бэніта Мусаліні. Новы ўрад маршала П’етра Бадолья пачаў перамовы з уладамі саюзных дзяржаваў.
У падзеі хутка ўмяшалася Нямеччына, якая акупавала поўнач Італіі. Мусаліні быў вызвалены нямецкімі парашутнікамі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні і дастаўленыя ў зону акупацыі. 23 верасьня 1943 году Мусаліні абвясьціў, што пераварот, накіраваны супраць яго, патрываў няўдачу, і што яго рэжым працягваецца ўжо ў выглядзе рэспублікі.
Афіцыйнаю сталіцаю рэспублікі быў Рым, неўзабаве пасьля абвяшчэньня рэспублікі ўзяты войскамі саюзьнікаў. Звычайна фактычнаю сталіцаю рэспублікі завуць Салё, маленькае мястэчка ў Лямбардыі (правінцыя Брэшыя) на возеры Гарда, аднак гэта не зусім дакладна, паколькі штаб-кватэры і філіялы міністэрстваў, кіраваньняў узброенымі сіламі, дзяржаўных СМІ і іншых істытуцыянальных органаў былі разьмешчаны па ўсёй Паўночнай Італіі. Так, у Вэнэцыі была разьмешчана Палата фасцыяў і карпарацыяў і італьянская дзяржаўная радыёвяшчальная карпарацыя EIAR, у Вэроне Міністэрства камунікацыяў, у Крэмоне Міністэрства юстыцыі і гэтак далей. У самім Салё знаходзілася Міністэрства замежных справаў, Міністэрства народнае культуры, Цэнтральнае тэлеграфнае прэс-аґенцтва і журналісцкі пул, штаб-кватэры Нацыянальнае рэспубліканскае гвардыі, Рэспубліканскае паліцыі, Аўтаномнага мабільнага легіёна імя Эторэ Муці, Дзясятае флятыліі MAS і гарнізон Чорных брыгадаў. Рада міністраў знаходзіўся ў Гарньяна, а рэзыдэнцыя Дучэ ў Міляне. Мусаліні сфармаваў урад, які ўключаў некаторых чальцоў яго апошняга кабінэта пры каралі (у прыватнасьці, вайсковага міністра маршала Грацыяні).
Неўзабаве пасьля стварэньня, новая дзяржава была змушана, фактычна, саступіць Трыест, Істрыю і паўднёвы Тыроль (гэта значыць італьянскія тэрыторыі, да 1918 году якія ўваходзілі ў Аўстра-Вугоршчыну) немцам (яны былі раней уключаны ў альпійскую і адрыятычную «апэрацыйныя зоны» Трэцяга райху і толькі фармальна належалі Італіі).
Пасьля таго, як саюзьнікі і байцы Супрацівы выцеснілі немцаў з Італіі, рэспубліка Салё спыніла існаваньне, а дучэ быў расстраляны партызанамі пад Мілянам; асобна ад яго былі пакараны два дзясяткі іншых дзеячаў фашыскага рэжыму (Стараче, Буфарыні-Гвіды, Фарыначы і іншыя).
Часовы кіраўнік дзяржавы — 09.1943-1945 Мусаліні
Кіраўнік ўраду і міністар замежных справаў — 09.1943-1945 — Мусаліні
Унтар-сакратар ведамства прэзыдэнта — 1943—1945 Франчэска Марыя Бараку
Унтар-сакратар па замежных справах — 1943—1945 граф Сэрафіма Мацаліні
Міністр Унутраных справаў — 1943-12.02.1945 Гвіда Буфарыні Гвіды; 1945 Валерыя Цэрбінэ
Міністар абароны (з 1944 г. міністар узброеных сілаў) — 1943—1945 маршал Грацыяні
Унтар-сакратар МО (кам. сухапутных войскаў) — 1944—1945 Карла Эмануэле Базыле
Унтар-сакратар МО (кам. ВМФ) — 1943 Антоніа Леньяні; 1943—1944 Фэруча Фэрыні; 1944—1945 Джузэпэ Спарцані; 1945 Бруна Гэмэлі
Унтар-сакратар МО (кам. ВПС) — 1943—1944 Эрнэста Бота; 1944 Ариыжа Тжсары; 1944 Маніла Мольфэзэ; 1944—1945 Руджэра Баномі
Міністар юстыцыі і ўзнагародаў (з 1943 — міністар юстыцыі) — 1943 Антоніа Трынгалі-Казанова; 02.11.1943-1945 Пьетра Пізэнты
Міністар гандлю і валюты (з 1943 — міністар фінансаў) — 1943—1945 Дамэніка Пэлегрыні
Міністар карпаратыўнае эканомікі (з 1945 — міністар прамысловай вытворчасьці) — 1943-1.1.1945 Сільвіа Ган; 2.1.1945-1945 Анджэла Тарчы
Міністар грамадзкіх працаў — 1943—1945 Ружэра Рамана
Міністар транспарту — 1943—1945 Аўгуста Лівэрані
Міністар працы — 1945 Джузэпэ Спынэлі
Міністар нацыянальнай адукацыі — 1943—1945 Карла Альберта Бэгіні
Міністар народнае культуры — 1943—1945 Фэрнанда Мэцасома
Міністар сельскай гаспадаркі — 1943—1945 Эдуарда Мароні
Генэральны сакратар
15.09.1943-28.04.1945 Алесандра Паваліні
Начальнік штабу Нацыянальнае рэспубліканскае гвардыі
10.10.1943-1944 ген. Рэната Рычы
Нацыянальнае рэспубліканскае войска
1943—1945 ген. Гастонэ Гамбара
Рэспубліка Салё вядомая як месца дзеяньня скандальнага мастацкага фільму П’ера Паўла Пазаліні «Салё, ці 120 дзён Садома» (1975).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Італьянская сацыяльная рэспубліка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.