Італьянская Сацыяльная Рэспубліка

Італьянская сацыяльная рэспубліка (італ.: Repubblica Sociale Italiana), неафіцыйна вядомая па назве сваёй сталіцы як Рэспубліка Сало́ (італ.: Repubblica di Salò) — марыянетачная дзяржава, утвораная ў верасні 1943 года на акупаванай Германіяй тэрыторыі паўночнай (і часткова цэнтральнай) Італіі.

Створана пасля вызвалення нямецкім спецпрызнам з-пад арышту італьянскага дыктатара Беніта Мусаліні, які і ўзначаліў новы ўрад, а зноў створаная Рэспубліканская фашысцкая партыя (пераемнік Нацыянальнай фашысцкай партыі) стала кіруючай і адзінай законнай у краіне. Фармальна ІСР была незалежнай дзяржавай, фактычна падтрымлівалася дзякуючы знаходжанню ў гэтым рэгіёне нямецкіх войскаў.

Рэспубліка
Італьянская сацыяльная рэспубліка
Repubblica Sociale Italiana
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: «Giovinezza»
Тэрыторыя ІСР у 1943 годзе. Зялёным колерам вылучаны германскія «аперацыйныя зоны», дэ-факта анексаваныя Трэцім рэйхам
Тэрыторыя ІСР у 1943 годзе. Зялёным колерам вылучаны германскія «аперацыйныя зоны», дэ-факта анексаваныя Трэцім рэйхам
< Італьянская Сацыяльная Рэспубліка
Італьянская Сацыяльная Рэспубліка >

Сталіца Рым (дэ-юрэ)
Мова(ы) Італьянская
Афіцыйная мова італьянская мова
Рэлігія Каталіцтва
Грашовая адзінка Італьянская ліра
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка (дэ-юрэ)
Аднапартыйная рэспубліка (дэ-факта)
Кіраўнікі дзяржавы
Кіраўнік дзяржавы і ўрада
 • 1943—1945 Беніта Мусаліні
Генеральны сакратар РФП
 • 1943—1945 Алесандра Паваліні
Гісторыя
 • 12 верасня 1943 Аперацыя «Дуб»
 • 23 верасня 1943 Стварэнне ўрада
 • 29 красавіка — 2 мая 1945 Спыненне існавання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Урад рэспублікі абвясціў сябе адзіным законным італьянскім урадам і не прызнаваў заключанага новым італьянскім урадам у верасні 1943 года перамір'я з саюзнікамі, абвясціўшы караля Віктара Эмануіла III здраднікам.

Да чэрвеня 1944 рэспубліка валодала адноснай самастойнасцю ва ўнутранай палітыцы і нават змагла ажыццявіць шэраг праектаў (напрыклад сацыялізацыю эканомікі), але паступовы распад рэспублікі пад націскам войскаў саюзнікаў і італьянскага супраціўлення ўзмацняў яе залежнасць ад германскага ўрада.

Дзяржава спыніла сваё існаванне ў апошніх чыслах красавіка 1945 года, калі капітулявалі рэшткі нямецкіх войскаў на тэрыторыі Італіі. Шматлікія былыя лідары рэспублікі былі захоплены і пакараны смерцю італьянскімі партызанамі, уключаючы Мусаліні.

Перадгісторыя

Пасля таго, як войска саюзнікаў уварвалася на Сіцылію, Вялікая фашыская рада ў ліпені 1943 пад старшынствам Дзіна Грандзі пры падтрымцы караля Віктара Эмануіла III зрынуў і арыштаваў Беніта Мусаліні. Новы ўрад маршала П’етра Бадолья пачаў перамовы з уладамі саюзных дзяржаў.

У падзеі хутка ўмяшалася Германія, якая акупавала поўнач Італіі. Мусаліні быў вызвалены нямецкімі парашутнікамі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні і дастаўленыя ў зону акупацыі. 23 верасня 1943 годзе Мусаліні абвясціў, што пераварот, накіраваны супраць яго, патрываў няўдачу, і што яго рэжым працягваецца ўжо ў выглядзе рэспублікі.

Італьянская сацыяльная рэспубліка

Афіцыйнай сталіцай рэспублікі быў Рым, неўзабаве пасля абвяшчэння рэспублікі ўзяты войскамі саюзнікаў. Звычайна фактычнай сталіцай рэспублікі завуць Сало, маленькае мястэчка ў Ламбардыі (правінцыя Брэшыя) на возеры Гарда, аднак гэта не зусім дакладна, паколькі штаб-кватэры і філіялы міністэрстваў, кіраванняў узброенымі сіламі, дзяржаўных СМІ і іншых істытуцыянальных органаў былі размешчаны па ўсёй Паўночнай Італіі. Так, у Венецыі была размешчана Палата фасцыяў і карпарацый і італьянская дзяржаўная радыёвяшчальная карпарацыя EIAR, у Вероне Міністэрства Камунікацый, у Крэмоне Міністэрства Юстыцыі і гэтак далей. У самім Сало знаходзілася Міністэрства Замежных спраў, Міністэрства Народнай культуры, Цэнтральнае тэлеграфнае прэс-агенцтва і журналісцкі пул, штаб-кватэры Нацыянальнай рэспубліканскай гвардыі, Рэспубліканскай паліцыі, Аўтаномнага мабільнага легіёна імя Эторэ Муці, Дзясятай флатыліі MAS і гарнізон Чорных брыгад. Рада Міністраў знаходзіўся ў Гарньяна, а рэзідэнцыя Дучэ ў Мілане. Мусаліні сфарміраваў урад, які ўключаў некаторых членаў яго апошняга кабінета пры каралю (у прыватнасці, ваеннага міністра маршала Грацыяні).

Неўзабаве пасля стварэння, новая дзяржава была вымушана, фактычна, саступіць Трыест, Істрыю і Паўднёвы Ціроль (гэта значыць італьянскія тэрыторыі, да 1918 якія ўваходзілі ў Аўстра-Венгрыю) немцам (яны былі раней уключаны ў альпійскую і адрыятычную «аперацыйныя зоны» Трэцяга рэйха і толькі фармальна датычыліся да Італіі).

Пасля таго, як саюзнікі і байцы Супрацівы выцеснілі немцаў з Італіі, рэспубліка Сало спыніла існаванне, а дучэ быў расстраляны партызанамі пад Міланам; асобна ад яго былі пакараны два дзясятка іншых дзеячаў фашыскага рэжыму (Старачэ, Буфарыні-Гвідзі, Фарыначы і інш.).

Галерэя

Выяўленне часу ў мастацтве

Рэспубліка Сало вядомая як месца дзеяьння скандальнага мастацкага фільму П'ера Паўла Пазаліні «Сало, ці 120 дзён Садома» (1975).

Зноскі

Літаратура

  • Чиано Галеаццо, Дневник фашиста. 1939—1943. М.: Издательство «Плацъ», Серия «Первоисточники новейшей истории», 2010, 676 с. ISBN 978-5-903514-02-1

Дакументы

Спасылкі

Tags:

Італьянская Сацыяльная Рэспубліка ПерадгісторыяІтальянская Сацыяльная Рэспубліка Італьянская сацыяльная рэспублікаІтальянская Сацыяльная Рэспубліка ГалерэяІтальянская Сацыяльная Рэспубліка Выяўленне часу ў мастацтвеІтальянская Сацыяльная Рэспубліка ЛітаратураІтальянская Сацыяльная Рэспубліка СпасылкіІтальянская Сацыяльная Рэспубліка1943Італьянская моваІталіяБеніта МусалініМарыянетачная дзяржаваНацыянальная фашысцкая партыяРэспубліканская фашысцкая партыяТрэці рэйхЦэнтральная Італія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АтрыйСялянская рэформа ў Расійскай імперыіГасцінец (значэнні)Беларусь у складзе Расійскай імперыіiwde3byovqСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Уладзімір СцяпанТарашкевіцаПеніс чалавекаТадэвуш КасцюшкаСалігорскСтупені параўнанняYouTubeНапады на пасольства Лівіі ў МінскуГуканне вясныКлэпалыПрыназоўнікЧарнобыльская катастрофаНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Microsoft OfficeВіктар Францавіч КучынскіМікола ГусоўскіСекс без пранікненняГарбузБеларуская міфалогіяРэпартажУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіІрына Уладзіміраўна ДрыгаВікісховішчаЗянон Станіслававіч ПазнякАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіЯўхім Фёдаравіч КарскіСпіс памерлых у 2024 годзеВасіль ЦяпінскіІнстытут беларускай культурыБярнард БукаткаСент-Стывен (Нью-Брансуік)МастурбацыяЯн ТысевічРуская моваЮрась СвіркаФаціма Зайнулінаўна ГабітаваРасійская імперыяАлесь АдамовічKufar.byМаладосць (часопіс)Міхась СтральцоўАповесцьРаіса Андрэеўна БаравіковаЕва ВежнавецДругая сусветная вайнаЛісты з-пад шыбеніцыЛюдзі на балоце (фільм)Маскоўская вобласцьУладзімір ДубоўкаПрыслоўеПрывакзальная плошча (Мінск)Леанід Дранько-МайсюкРагнеда РагвалодаўнаІгар Міхайлавіч ПракаповічЗайменнікМар’ян ДуксаПлошча Свабоды (Мінск)Вісарыён Сцяпанавіч ГарбукАлесь КажадубКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўAP$ENTКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьГедзімінКастусь ЖукРудабелкаБеларуская вёскаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаАляксандр Мікалаевіч Косінец🡆 More