Марыё Драгі: італьянскі эканаміст і палітык

Ма́рыё Дра́гі (па-італьянску: Mario Draghi; нарадзіўся 3 верасьня 1947 году) — італьянскі палітык, эканаміст, банкір, былы прафэсар і дзяржаўны службоўца, які займае пасаду прэм’ер-міністра Італіі з 2021 году.

Да прызначэньня прэм’ер-міністрам займаў пасаду прэзыдэнта Эўрапейскага цэнтральнага банка з 2011 па 2019 гады. Драгі таксама быў старшынём Рады па фінансавай стабільнасьці з 2009 па 2011 гады і кіраўніком Банка Італіі з 2006 па 2011 гады.

Марыё Драгі
Марыё Драгі: італьянскі эканаміст і палітык
16 студзеня 2006 — 31 кастрычніка 2011
Папярэднік Антоніё Фацыё[d]
Наступнік Іньяца Віска[d]
1 лістапада 2011 — 31 кастрычніка 2019
Папярэднік Жан-Клёд Трышэ[d]
Наступнік Крыстын Лягард
13 лютага 2021 — 22 кастрычніка 2022
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 верасьня 1947(1947-09-03)[…] (76 гадоў)
Партыя:
Дзеці: Фэдэрыка Драгі[d] і Джакама Драгі[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Пасьля працяглай кар’еры акадэмічнага эканаміста ў Італіі Драгі працаваў у Сусьветным банку ў Вашынгтоне ў 1980-я гады. У 1991 годзе Драгі вярнуўся ў Рым, дзе заняў пасаду генэральнага дырэктара італьянскай скарбніцы. Гэтую пасаду эканаміст займаў дзесяць гадоў, пасьля чаго далучыцца да Голдман Сакс, дзе працаваў ажно да свайго прызначэньня кіраўніком Банка Італіі ў 2006 годзе. Менавіта ў гэты час на долю Драгі прыпала фінансавая крыза 2008 году. У 2011 годзе Драгі ачоліў Эўрапейскі цэнтральны банк. Ён кіраваў гэтай установай падчас крызы ў эўразоне, праславіўшыся на ўсю Эўропу тым, што сказаў, што будзе гатовы зрабіць усё, што трэба, каб прадухіліць крах эўра. У 2014 годзе Драгі ўвайшоў у сьпіс часопіса Forbes як восьмы паводле ўплыву чалавек у сьвеце. У 2015 годзе часопіс Fortune назваў яго другім найвыбітным лідэрам у сьвеце. У 2021 годзе выданьне Politico Europe абрала яго самым выбітнай асобай Эўропы. У 2019 годзе Пол Кругман нарок яго найвялікшым банкірам сучаснасьці. Больш за тое, дзякуючы ягонай грашова-крэдытнай палітыцы, Драгі шырока лічыцца выратавальнікам эўра падчас эўрапейскай пазыковай крызы. Такая слава прывяла да таго, што Драгі часам пачалі клічыць Супэр Марыё.

Па сканчэньні сваіх паўнамоцтваў у структурах Эўразьвязу, Драгі ўзяў на некаторы час адпачынак. 3 лютага 2021 году прэзыдэнт Італіі Сэрджа Матарэльля запрасіў Драгі сфармаваць урад нацыянальнага адзінства пасьля адстаўкі Джузэпэ Контэ. Пасьля пасьпяховых перамоваў з партыямі, з такімі, як то Ліга Поўначы, Рух пяці зорак, Дэмакратычную партыю і Форца Італія, 11 лютага Драгі прынёс прысягу ў якасьці прэм’ер-міністра, паабяцаўшы сачыць за эфэктыўнай рэалізацыяй эканамічных стымулаў па эпідэміі каранавірусу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Італьянская моваЭўрапейскі цэнтральны банк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуска-літоўскія летапісыКамаіГалерэя2005СлоўнікЧорны замак АльшанскіМарат МаркаўАфарызмПарнаграфія ў ЧэхііЛацкая моваПаўстаньне 1863—1864 гадоўЎРусіны (гістарычны этнонім)Унівэрсальны каардынаваны часМікола МятліцкіАляксей ПысінАндрусь ГорватВіцебскі сшытакГенадзь ПашкоўМіхаіл МураўёўДрысьвяты (вёска)Беларуская Народная РэспублікаСувязь (тэхніка)Зьміцер СанькоУладзімер КарватJavaПастава 69Андрэй Хадановіч1877ЯгмінFTPВячаслаў ЧамярыцкіВішнеў (Менская вобласьць)РэгіёнРаіса БаравіковаДаўмонт (імя)СлуцакСахалінская вобласьцьПолымя (часопіс)Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)НацыяналізацыяЛічэбнікВіктар МарціновічЖаночая эякуляцыяГеалёгіяВугоршчынаКазахстанХарвацкая моваЖанчына зьверхуБісэксуальная парнаграфіяЛюдміла СільноваІтальянская моваДжыліБортніцтваВіталь ВольскіГішпаніяРуская моваЗафіраАндрэй ДынькоЛіпеньЧарнобыльская катастрофаГорадняКітабыСуд Маскоўскага раёну (Менск)ГомасэксуальнасьцьАлесь ПетрашкевічКарэйская моваСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАлесь АркушГрамадзкі набытак🡆 More