Даўгелішкі

Даўгелішкі (лет.

Senasis Daugėliškis) — вёска ў Летуве, на возеры Віркшце. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 31 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на ўсход ад Ігналіны.

Даўгелішкі
лац. Daŭgieliški / Daŭhieliški
лет. Senasis Daugėliškis
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Насельніцтва: 31 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°20′31″ пн. ш. 26°16′52″ у. д. / 55.34194° пн. ш. 26.28111° у. д. / 55.34194; 26.28111 26°16′52″ у. д. / 55.34194° пн. ш. 26.28111° у. д. / 55.34194; 26.28111
Даўгелішкі на мапе Летувы
Даўгелішкі
Даўгелішкі
Даўгелішкі
Даўгелішкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Даўгелішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Даўгіла (Даўгела, Даўгяла) ёсьць вытворным ад старажытнага германскага імя Daugo. Адзначалася старажытнае германскае імя Dagila (Dahilo).

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі», пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія». Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі».

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Даўгелішкі ўпамінаюцца ў XIV як уладаньне Гаштольдаў. У 1511 годзе канцлер Альбэрт Гаштольд збудаваў тут замак, а ў 1526 годзе — першы драўляны касьцёл.

У 1542 годзе Даўгелішкі сталі цэнтрам староства. У 1603 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Даўгелішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Даўгелішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. яны перайшлі ў валоданьне Плятэраў.

У 1831 годзе ў Даўгелішках збудавалі новы драўляны касьцёл.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Даўгелішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1920 годзе Даўгелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Даўгелішкі Летуве.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 370 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 31 чал.

Турыстычная інфармацыя

Даўгелішкі 
Капліца

Славутасьці

  • Капліца
  • Могілкі: татарскія, юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Касьцёл (1831)

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Даўгелішкі НазваДаўгелішкі ГісторыяДаўгелішкі НасельніцтваДаўгелішкі Турыстычная інфармацыяДаўгелішкі ЗаўвагіДаўгелішкі КрыніцыДаўгелішкі Вонкавыя спасылкіДаўгелішкіІгналінаІгналінскі раёнВёскаЛетуваЛетувіская моваУцянскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БерасьцеАзбука МорзэMelbetПошасьцьНовы ЗапаветВоршаРатушаЮравічыБел-чырвона-белы сьцягГімн Беларускай ССРПаўднёвая КарэяШатан2007МураўёўкіАляксандар БрукнэрЖанчына з жанчынайСмаленскМукачава.nuПошукавая аптымізацыяСлавамір АдамовічАндрэй ДынькоСпадчына (часопіс)ШмоняЧасаў ЯрГабрэі@ГамэрТоні БлэрВікіВэб-сайтАлесь КлышкаСяброўстваМюнхэнКарлес ПудждэмонЛязьбійская парнаграфіяУладзімер Зяленскі2024Вольныя матэрыялыHTMLПацукКраязнаўчая газетаГімн МагілёваРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)БлогГалюцынацыяПрыметнікБеларуская Народная Рэспубліка2019Канстытуцыйны суд СлаваччыныАсочнікіУкраінцыСкалістыя горыЦмокТыльзытВольга ЧамаданаваБеларусыФранцішак БагушэвічГорадВацлаў ЛастоўскіАпавядальны сказЧорная ночЧарнобыльская АЭСБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаГердаБеларуская МарсэльезаПрапойскі раёнАмонімЗянон ПазьнякГімн ВялікабрытанііПаўднёвыя славяне🡆 More