Гісторыя Клецку

Паводле археалягічных зьвестак, паселішча на месцы сучаснага места Клецку зьявілася ўжо ў сярэдзіне ХІ стагодзьдзя.

Аднак першы пісьмовы ўспамін пра Клецак датуецца 1127 годам, калі ён зьяўляўся сталіцай удзельнага княства.

У ХIV стагодзьдзі Клецкае княства ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Сам Клецак зьяўляўся ўладаньнем вялікіх князёў.

  • 1398: згадваецца клецкі князь Ямант Тулунтавіч.
  • 1401: вялікі князь Вітаўт перадаў Клецак свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу.
  • 1442: валоданьне сына вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча Міхала Мазавецкага, які пасьля сьмерці свайго бацькі, забітага палітычнымі супернікамі, прэтэндаваў на вялікакняжацкі пасад.
  • 1452: перайшоў у валоданьне вялікага князя літоўскага Казімера.
  • 1492: вялікі князь Казімер перадаў места і княства Івану Васільевічу Яраславічу.
  • 1503: крымскія татары спалілі Клецак.
  • 5 жніўня 1506: Клецкая бітва, у выніку якой войскі Вялікага Княства Літоўскага разьбілі татараў.
  • 15221556: у валоданьні каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны Сфорцы.
  • 1550: Андрэй Маствілоўскі фундаваў Клецкі фарны касьцёл.
  • 1552: у Клецку было 137 двароў, дзейнічалі 4 царквы, манастыр і касьцёл.
  • 1553: у месьце збудавалі адзін зь першых на Беларусі кальвінскіх збораў.
  • 15601563: у Клецкім кальвінскім зборы служыў прапаведнікам Сымон Будны.
  • 1558: перайшоў да Радзівілаў.
  • 1586: утварэньне Клецкай ардынацыі Радзівілаў.
  • 1626: у Клецку было 448 двароў.
  • 1641: згадваецца Клецкая бібліятэка Радзівілаў.
  • 27 жніўня 1652: атрымаў Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі княжацкая карона, пад якой паляўнічы рог».
  • 2-я пал. ХVII ст.: у вайну Расеі з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі зруйнавалі Клецак, насельніцтва скарацілася ўдвая.
  • 1683: у месьце было 217 двароў.
  • ХVIIХVIII стст.: у Клецку былі 3 рамесныя цэхі.
  • ХVIIХIХ стст.: у месьце існавалі вуніяцкія драўляныя цэрквы Ўшэсьця і Ўваскрасеньня.
  • 1683: С. К. Радзівіл заснаваў Клецкі дамініканскі кляштар.
  • 1706: у Паўночную вайну швэдзкі атрад разьбіў пад Клецкам расейскае войска.
  • 1713: у Клецку засталося толькі 152 двары.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Клецак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

IKEAFTPСэкс-турызмПолацакСтанаМаксім ГарэцкіГарнастайБелазарВадзім Болбас1919МэдыяВікі2024Гарадзішча Замэчак (Заслаўе)Ігнат КанчэўскіУладзімер КараткевічПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуНор (імя)Нацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАПрэзыдэнт БеларусіАпэрацыйная сыстэмаБітва пад ВоршайПрыназоўнікІўеСтолінНефцекамскПортуГабрэйская аўтаномная вобласьцьМіл (імя)ЖыдыЛФішынгПрыбытак2015МачанкаМураўёўкіNokia 2600Алесь ПетрашкевічСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРБеларускі альфабэтВіктар МарціновічВітаўт ЧаропкаМужчына зьверхуВіцебскІліядаАнтонімыПатрымпасПошукавая аптымізацыяМаёнтакПрыслоўеРысь эўрапейскаяУ гушчарахЛюдміла СільноваСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаАлесь АркушДругая сусьветная вайнаСудаМужыцкая праўдаЛошаПарнаграфія ў ВугоршчынеЯкасныя прыметнікіЭлектронікаЦівалі (неадназначнасьць)Сандра БулакМілянКуба2022Панцеляймон ПанамарэнкаБеларускі нацыянальны стройОўручЗьвяздаПастава на каленяхЯнка КупалаУкраіна (неадназначнасьць)🡆 More