Беларуская Гімназія Ў Клецку

Беларуская гімназія ў Клецку — навучальная ўстанова ў Клецку, якая дзейнічала ў 1924—1931 гг.

за часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі.

Беларуская гімназія ў Клецку
Gimnazjum Białoruskie w Klecku
Беларуская Гімназія Ў Клецку
Настаўнікі Клецкай гімназіі ў 1931 годзе. Зьлева направа — Рыгор Якубёнак, Мікола Чарнецкі, Вячаслаў Арэнь, Мікола Рудакевіч
Заснаваная 1924
Зачыненая 1931
Дырэктар Рыгор Якубёнак
Навучэнцаў 200
Адрас Другая Рэч ПаспалітаяКлецак, вул. Татарская, 4 (1926—1931)
Геаграфічныя каардынаты 53°03′44.82″ пн. ш. 26°38′11.16″ у. д. / 53.06245° пн. ш. 26.6364333° у. д. / 53.06245; 26.6364333 26°38′11.16″ у. д. / 53.06245° пн. ш. 26.6364333° у. д. / 53.06245; 26.6364333
Беларуская гімназія ў Клецку на мапе Польшчы (1918—1939)
Беларуская гімназія ў Клецку
Беларуская гімназія ў Клецку
Беларуская гімназія ў Клецку

Гісторыя

Беларуская Гімназія Ў Клецку 
Клецак, Татарская, Беларуская гімназія (1924-31)
Беларуская Гімназія Ў Клецку 
Навучэнцы Клецкай беларускай гімназіі. Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Гімназія Ў Клецку 
Беларуская гімназія ў Клецку. «Родныя гоні» 1927 г. № 2, с. 11.

Заснаваная (спачатку 1—4 клясы) ў 1924 годзе пад ціскам беларускай грамадзкасьці, пасьля заступніцтва паслоў Сейму, у тым ліку Браніслава Тарашкевіча, а таксама дзякуючы самаахвярным дзеяньням Язэпа Шнаркевіча.

Месьцілася па адрасе: вул. Татарская, 4. Існавала на ахвяраваньні і аптаце вучняў. Дырэктарам усесь час быў Рыгор Якубёнак.

У розны час тут працавалі выкладчыкамі: Вячаслаў Арэнь, Антон Валынчык, Я. Драчан, А. Кішкель, Ю. Мушкат, Мікола Рудакевіч, В. Русак, В. Сініцына, Мікола Чарнецкі, Рыгор Якубёнак і інш. Пры гімназіі існаваў літаратурны гурток, які пасьля пераўтварыўся ў літаратурна-мастацкі, а таксама хор i аркестар, ставіліся спэктаклі па творах Голубка.

У 1926 быў арганізаваны інтэрнат для гімназістаў.

У 1927 мела 8 асноўных клясаў і адну падрыхтоўчую, дзе навучалася каля 200 гімназістаў.

У 1930/1931 навучальным годзе налічвала 160 вучняў.

У 1931 школа была ліквідаваная польскімі ўладамі на хвалі барацьбы зь беларускім рухам. За тры выпускі гімназіі яе скончыла 46 навучэнцаў.

Вядомыя навучэнцы

  • Міхал Вітушка — беларускі палітычны дзяяч, кіраўнік беларускага антысавецкага руху.
  • Анатоль Іверс — беларускі паэт.
  • Міхаіл Мінкевіч — беларускі грамадзкі і дзяржаўны дзеяч, міністар асьветы БССР у 1968–1985 гадах.
  • Аляксандар Шыдлоўскі — беларускі кампазытар.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Беларуская Гімназія Ў Клецку ГісторыяБеларуская Гімназія Ў Клецку Вядомыя навучэнцыБеларуская Гімназія Ў Клецку КрыніцыБеларуская Гімназія Ў Клецку ЛітаратураБеларуская Гімназія Ў КлецкуКлецакПольская Рэспубліка (1918—1939)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.tvГендрутаНікалё Мак’явэльлі.ma1942Спадар.fkПрацэдурнае праграмаваньнеНёман.tc1941.twЭльфійскі сьпеўВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняРэжым ЛукашэнкіМокша (народ).fiГайлімонт.gw7.azБеларусь у асобах і падзеяхВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.ccІнтэрабангМіхал ФедароўскіПалянізацыяЖнівеньскі путч1884Выцек дакумэнтаў ЗША пра расейскае ўварваньне ва ЎкраінуАМАПЛяндвароваТравень.bd.gi.awМарк Шагал93Адраджэньне мовы1878Францішак Багушэвіч2014Землятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь.pl.naМікалай Чаргінец2012Францішак Аляхновіч8Расейская мова ў Беларусі.rwІван Шамякін.dk56.md.la.gtOnliner.by60Рымскія лічбыСьвянцянскі раёнВерхнялужыцкая моваБеларусьТралейбус.bhСлова пра паход ІгараўМарыя Дзямковіч🡆 More