Аляксандар Шыдлоўскі

Алякса́ндар Канстанці́навіч Шыдло́ўскі (1911, в.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шыдлоўскі.

Мінкі, цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 2002, Горадня, Беларусь) — беларускі кампазытар.

Аляксандар Шыдлоўскі
Дата нараджэньня 18 чэрвеня 1911
Месца нараджэньня вёска Мінкі, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 26 верасьня 2002 (91 год)
Месца сьмерці Горадня, Беларусь
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія дасьледнік, выкладнік
Месца працы
Гады дзейнасьці 1940—1971
Жанры вальс, гімн, раманс
Гурты Беларускі дзяржаўны ансамбль песьні і танцу
Узнагароды Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1960)

Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1960). Ганаровы грамадзянін Горадні і Смаргоні. Аўтар звыш 200 песьняў, сярод якіх найбольшую славу атрымала песьня «Колькі ў небе зор».

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, дзе было 5 дзяцей. З пачаткам Першай сусьветнай вайны разам з родзічамі выехаў у Сімбірск. У 1921 годзе вярнуўся зь сям’ёй у родную вёску, што патрапіла ў склад Сярэдняй Літвы. Навучаўся ў школе ў Смаргоні (Віленская зямля). Працягваў навучаньне ў Віленскай і Клецкай беларускіх гімназіях (Нясьвіскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Заходняя Беларусь). У сьнежні 1927 году ў Вільні ўступіў у рабоча-сялянскі камітэт «Змаганьне», які Камуністычная партыя Заходняй Беларусі стварыла для выбарчай кампаніі ў Сойм Польскай Рэспублікі. З 1928 году працаваў інструктарам Віленскага акруговага камітэту камсамолу Заходняй Беларусі. У 1930 годзе абраўся дэлегатам ад сялянскай моладзі на Кангрэс у Бэрлін (Нямеччына).

У 1930—1936 і 1937 гадох быў зьняволены ўладамі Польскай Рэспублікі за ўдзел у народна-вызвольным руху Заходняй Беларусі. З 1940 году артыст Беларускага дзяржаўнага ансамблю песьні і танцу, якім кіраваў Рыгор Шырма. У 1950 годзе скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт (Расейская СФСР) па спэцыяльнасьці навуковы работнік у галіне гістарычных навук. З 1951 году выкладаў у школе ў Горадні (Беларуская ССР). У 1960—1971 гадах быў кіраўніком Дому народнай творчасьці Гарадзенскай вобласьці. У 1964 годзе выдаў зборнік «Песьні».

Пры канцы 1960-х гадоў напісаў песьню «Колькі ў небе зор», якую прысьвяціў сваёй жонцы Варвары Яфімаўне. Песьня атрымала шырокую славу, бо першым яе выканаўцам стаў хор Палаца культуры Менскага трактарнага заводу. Пагатоў Аляксандар Шыдлоўскі двойчы замяняў словы 2-й страфы песьні для больш сучаснага гучаньня. Агулам напісаў звыш 200 песьняў, сярод якіх найбольшую вядомасьць атрымалі «Песьня пра Гродна», «Ой, ты, Нёман родны», «Там, пад гаем», «Ой, зайграйце музыкі» і «Гродзенскі вальс».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Смаргонскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Глінішча (Гомельская вобласьць)Тэзэ (Сона і Люара)ТаксіЧэрвеньГлеб ЛабадзенкаРамэнКаскадныя табліцы стыляўБаскетболБайтКлеапатраАўстраліяПрыназоўнікМіл (імя)БеларусьВіленскае барокаСакрат ЯновічБаркэмпАнальны сэксРужанецСпакусьнікіПанкрэатытЗагрэбПабуджальны сказПарнаграфія ў ЧэхііСымболіка БеларусіУзброеныя сілыЖаночая эякуляцыяВіленскі крайБеларуская дзіцячая літаратураПаўночная АмэрыкаРобін ЎільямзФранкісцкая ГішпаніяРэч ПаспалітаяЛязо ОкамаОтаСоліБразыліяГайла (імя)Жорсткая парнаграфіяНікарагуаТэсалёнікіБеларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаўКарлес ПудждэмонНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)Злаві мяне, калі зможашКарльскірхэБеларуская моваСувязь (тэхніка)Bet36526 сакавікаБерасьцеГадзіньнікВікізьвесткіКаласы пад сярпом тваімАндрэй МукавозчыкГроўлінгКопны судНазоўнікЗянон ПазьнякТрэйнчэ КээвэрМаніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду БеларусіЭйтаGoogleЯчмень звычайны🡆 More