Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча

Дзяржа́ўная вышэ́йшая гімна́зія імя́ Ада́ма Міцке́віча (па-польску: Wyższe Gimnazjum Państwowe im.

A. Mickiewicza) — 8-клясная адукацыйная ўстанова Пружаны ў міжваеннай Польшчы. Дзейнічала ў 1922—1939 роках, выкладаньне вялося па-польску.

Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Адама Міцкевіча
Wyższe Gimnazjum Państwowe im. A. Mickiewicza
Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча
Выпускная кляса гімназіі (1936)
Дэвіз «Айчына, навука, дабрадзейнасьць»
Заснаваная 3 кастрычніка 1922
Зачыненая 1939
Дырэктар Зьбігнэў Нячай-Хрузевіч (1922—1924)
Уладыслаў Ціхоцкі (1924—1928)
Канстанты Касінскі (1934 — ?)
Тып гімназія
Адрас ПольшчаПружана, вул. Стражацкая, 10
Геаграфічныя каардынаты 52°33′30.7″ пн. ш. 24°27′23.6″ у. д. / 52.558528° пн. ш. 24.456556° у. д. / 52.558528; 24.456556 24°27′23.6″ у. д. / 52.558528° пн. ш. 24.456556° у. д. / 52.558528; 24.456556
Патрон Адам Міцкевіч
Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Адама Міцкевіча на мапе Польшчы (1918—1939)
Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Адама Міцкевіча
Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Адама Міцкевіча
Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Адама Міцкевіча

Мінуўшчына

Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча 
Пячатка Пружанскай гімназіі

Пасьля сканчэньня Першай сусьветнай вайны і заняцьця Заходняе Беларусі Польшчай сярэднія школы пачалі зьяўляцца і на гэтай тэрыторыі. Аднак бліжэйшыя ўстановы, якія б давалі магчымасьць па іх сканчэньні паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, знаходзіліся толькі ў Кобрыню ды Берасьці. Таму мясцовыя шляхцічы, заможныя жыхары, жыды ды чыноўнікі пачалі ўздымаць пытаньне пра стварэньне падобнае ўстановы і ў Пружане. Канчатковае рашэньне было прынятае пасьля бурнае дыскусіі. Вырашылі ствараць тут гімназію матэматычна-прыродазнаўчага тыпу за кошт сродкаў места.

21 верасьня 1922 року магістрат атрымаў дазвол ад кураторыюму Палескай школьнай акругі. Гімназія разьмясьцілася ў выкупленым драўляным будынку па вул. Стражацкай, 9 (польск. Strażacka, за савецкім часам Пажарная; не захавалася), дзе дагэтуль знаходзілася рэзыдэнцыя мескага вайсковага камэнданта. Дырэктарам прызначаны інжынэр-тэхноляг Зьбігнэў Нячай-Хрузевіч, створаныя тры клясы (IV, V, VI). 3 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыцьцё гімназіі.

1 кастрычніка 1923 пастановаю Міністэрства веравызнаньняў і публічнай асьветы (польск. Ministerstwo Wyznań Religijnych i Oświecenia Publicznego) пераўтвораная ў вышэйшую матэматычна-прыродазнаўчую гімназію.

6 лістапада 1923 гімназія атрымала назву «Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Адама Міцкевіча ў Пружане» (польск. Państwowe Wyższe Gimnazjum im. A. Mickiewicza w Prużanie). У 1923—24 навучальным року ў гімназіі навучаліся 74 вучні і 75 вучаніц; існавалі 5 вышэйшых клясаў (ад IV да VIII) і адна паралельная. У 1924—1925 займаліся 93 вучні і 90 вучаніц.

Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча 
Будынак гімназіі імя Адама Міцкевіча ў Пружане. 1925 р.

З 2 кастрычніка 1924 тып гімназіі зьменены на гуманітарны. Напрыканцы таго ж року дырэктарам гімназіі быў прызначаны Ўладыслаў Ціхоцкі (польск. Władysław Cichocki), прафэсар II дзяржаўнай гімназіі ў Жэшаве.

Напачатку гімназія месьцілася ў адным драўляным будынку, аднак жадаючых вучыцца было столькі, што неўзабаве спатрэбіліся дадатковыя памяшканьні. Пружанскі магістрат адрамантаваў і перадаў у выкарыстаньне гімназіі цагляны будынак, а землеўласьнік з маёнтку Букрабаўшчына (польск. Bukrabowszczyzna, ля вёскі Мікалаевічы; не захаваўся) дапамог піламатэрыяламі, зь якіх былі пабудаваныя два аднапавярховыя будынкі; арганізаванае футбольнае поле, якое ўзімку выкарыстоўвалася як коўзанка.

З пачаткам 1925—1926 навучальнага року былі адчыненыя тры ніжэйшыя клясы. Колькасьць вучняў вырасла да 297, зь іх 140 хлопцаў і 157 дзяўчат. З прычыны недахопу памяшканьняў для ўзрослай колькасьці гімназістаў навучаньне адбывалася ў дзьве зьмены. Аднак дзякуючы захадам бацькоўскага камітэту непадалёк было знойдзенае дадатковае памяшканьне, і ўжо ў наступным року навучаньне вернутае на ранейшую схему.

У 1932 року бацькоўскі камітэт збудаваў побач новы двухпавярховы будынак, які мог зьмясьціць усе клясы, прасторную залю і калідор. Агульная плошча гімназіі склала 967 м².

Уладыслаў Ціхоцкі займаў пасаду дырэктара да пераводу ў берасьцейскую гімназію імя Рамуальда Траўгута ў 1928 року. З 1934 і прынамсі да 1938 року дырэктарам пружанскай гімназіі зьяўляўся Канстанты Касінскі.

Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча 
Навучэнцы і выкладчыкі беларускай народнай школы. Новы 1944 рок

З прыходам Саветаў гімназія была пераўтвораная ў сярэднюю школу. Частка пэдкалектыву гімназіі ў 1940 року па абвінавачаньні ў контрарэвалюцыйнай дзейнасьці была сасланая на пасяленьне ў Калпашава Томскай вобласьці і Казахстан.

Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча 
У цяперашні час на месцы будынку гімназіі плошча

З прыходам нацыстаў на тэрыторыі школы быў створаны фільтрацыйны пункт для ваеннапалонных, а ў 1943 року ў гэтым будынку пачала дзейнічаць беларуская школа, дырэктарам якой стаў Янка Жэдзік з Шакуноў. Аднак ужо праз рок яна спыніла сваё існаваньне ў сувязі з надыходам Чырвонай арміі.

Па сканчэньні вайны будынак быў аддадзены першай беларускай сярэдняй школе Пружанаў, створанай у 1941 року. Пазьней у ім разьмяшчаўся Дом піянэраў. На пачатку 1990-х рокаў падчас узьвядзеньня новага Палацу культуры будынак быў зруйнаваны.

Выкладчыкі і выпускнікі гімназіі, якія пражываюць у Польшчы, зьбіраліся на шторочныя агульныя сустрэчы ў Дарлуўку(pl) на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.

Навучаньне

Навучаньне было платным, 22 000 злотых у рок; аплата ўносілася дзьвюма часткамі — за першае і другое паўгодзьдзе. Аднак для дзяцей дзяржаўных службоўцаў і настаўнікаў існавала шмат ільготаў, ажно да поўнага вызваленьня ад аплаты. Таму такіх дзяцей у гімназіі было найбольш, а найменш — сялянскіх, якія ня мелі сродкаў для аплаты навучаньня. Частка жыдоўскіх дзяцей займалася ў жыдоўскай школе ля плошчы, бо там яны мелі магчымасьць вывучаць старажытна-габрэйскую і сучасныя замежныя мовы (у тым ліку ангельскую), якія ў гімназіі не выкладаліся.

Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча 
Гімназісты

Заняткі пачыналіся 1 верасьня, сканчаліся напрыканцы чэрвеня. Паводле праграмы дзяржаўных установаў матэматычна-прыродазнаўчага тыпу выкладаліся:

Усе гімназісты абавязаныя былі насіць школьную форму ўсталяванага ўзору: хлопцы — мундзірыкі цёмна-сіняга колеру з баваўнянай тканіны, дзяўчаты — спаднічкі ў складачку і блузкі з доўгімі рукавамі. На левым рукаве была нашыўка са знакам гімназіі, на сьпінжаках — пазнакі клясы. На галовах хлапцы насілі капелюшы са значкамі з намаляванай лямпадкай на тле кнігі; дзяўчаты — такія самыя бярэты.

У выпадку хваробы або іншае прычыны неабходна было ў 24-гадзінавы тэрмін паведаміць пра немагчымасьць прысутнічаць на занятках. Калі вучань адсутнічаў на занятках болей за 8 дзён без тлумачэньняў, яго выключалі з гімназіі. Пасьля 8-й гадзіны вечара гімназістам забаранялася выходзіць на вуліцу.

На заднім двары гімназіі была разьмешчаная спартовая пляцоўка, дзе ладзіліся гімнастычныя заняткі, гульні ў валейбол, рэгбі, баскетбол, футбол, трэніроўкі ў кіданьні кап’я, ядра.

У гімназіі дзейнічала вучнёўская бібліятэка, якая напрыканцы 1927/1928 навучальнага року мела 1810 працаў, 2120 кніг. Настаўніцкая бібліятэка налічвала 819 працаў, 829 тамоў.

Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча 
Валейбольная каманда

Выхаваўчая праца таксама ладзілася праз гурткі і клюбы:

  • паляністычны
  • нямецкай мовы
  • матэматычны
  • гістарычны
  • драматычны
  • марыянскае братэрства
  • гуф вайсковай падрыхтоўкі
  • мужчынскі і жаночы хоры
  • зьмяшаны аркестар
  • хлапечая і дзявочая харцарскія дружыны імя Завішы Чорнага
  • шахматны
  • авіяканструктарскі

Выдавалася насьценгазэта «Наш шлях» (выйшла 13 нумароў).

Стаўленьне да беларускай мовы

Раіса Жук-Грышкевіч згадвала, што нягледзячы на родную беларускую мову, у школе яны размаўлялі па-польску:

Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча  У школе мы, дзеці, гаварылі па-польску, але як толькі высыпалі на вуліцу, усё зашчабятала па-свойму. Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча 

Раіса Жук-ГрышкевічНа адзін кароткі момант у Пружаны // «Раённыя будні». — 4 верасьня 1993. — С. 3.

Пасьля «вывядуўкі» (наведаньня школы) бацька аднаго з вучняў дзяліўся ўражаньнямі з дамашнімі: «Настаўнік польскай мовы сказаў, што калі мы ня будзем дома гаварыць па-польску, то дачка ня скончыць школу».

Падчас аднаго з апытаньняў вучням задавалі пытаньне пра родную мову. Усе адказвалі «родны ензык — польскі», толькі адна дзяўчынка назвала роднай беларускую мову. Пасьля таго, як пан прафэсар ня здолеў пераканаць вучаніцу, што яе родная мова не беларуская, а польская, прапанаваў назваць лепей роднай расейскую, «бо яна прыгажэйшая». На што дзяўчынка ня вытрымала і адказала: «Запішыце, што француская: яна, кажуць, найпрыгажэйшая!»

Штандар гімназіі

Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча 
Штандар з боку выявы Вастрабрамскай Божай Маці
Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча 
Штандар з выявай белага арла і словамі «Айчына, навука, дабрадзейнасьць»

На 17 рок існаваньня гімназіі было прынятае рашэньне стварыць для гімназіі штандар. У распрацоўцы малюнку прымалі ўдзел вучні гімназіі, а сшылі штандар мясцовыя манашкі ў канцы 1938 або пачатку 1939 року. Пасьля асьвячэньня ў касьцёле ён быў урачыста пранесены па вуліцах.

З аднаго боку на штандары была выяўленая Маці Божая Вастрабрамская, зь іншага — белы арол і словы зь верша заступніка гімназіі Адама Міцкевіча «Песьня філярэцкая» — «Ojczyzna, Nauka, Cnota» (бел. Айчына, навука, дабрадзейнасьць). Міцкевіч быў асабліва шанаваны ў павеце з прычыну цеснай сувязі рэгіёну зь Вільняй.

У верасьні 1939 року штандар захоўваўся ў працоўнай майстэрні. Па прыходзе Саветаў было вырашана схаваць штандар, бо існавала небясьпека ягонага зьнішчэньня з прычыны таго, што на ім была выяўленая Маці Божая Вастрабрамская. За часам нямецкай акупацыі штандар захоўваўся ў доме прафэсара гімназіі Базана, які пасьля пакінуў Пружану разам з адыходзячымі нямецкімі войскамі, выехаўшы ў Седльцэ. Тут штандар зьнік, і доўгі час пра яго нічога не было вядома.

Нечакана праз шмат рокаў ён знайшоўся ў Дзяржонюве, падкінуты сыну прафэсара Базана Веславу. Гэтую гісторыю прафэсар і распавёў на трэцім спатканьні выпускнікоў пружанскае гімназіі ў Дарлуўку ў 1987 року. Цяпер штандар захоўваецца ў сям’і Веслава.

Асобы

Настаўнікі

  • Тэадор Асевач — нямецкая мова
  • Эдвард Базан — праца
  • Уладыслаў Вайс — гісторыя, геаграфія
  • Марыя Вінарская — польская, француская мовы
  • Юлія Гейбовіч — хімія, фізыка, факультатыўна ангельская мова
  • Казімер Гечыс — рыма-каталіцтва
  • Канстантын Губараў — праваслаўе
  • Мойша Гутэнтаг — юдаізм
  • Зыгфрыд Дамброўскі — нямецкая мова
  • Аляксандар Дзьмітрук — рэлігія
  • Марыя Добкава — матэматыка, польская мова
  • Апалінары Дэсьпінуа — польская мова, філязофія; загаднік бібліятэкі
  • Уладзімер Імшэньнік — закон Божы
  • Камінскі — праца
  • Ян Круль — гімнастыка, сьпеў, вайсковая падрыхтоўка
  • Яна Кудлераўна — польская мова, геаграфія, гісторыя
  • Ян Лазоўскі — матэматыка, фізыка, лацінская мова
  • Ян Лех — польская мова, геаграфія, загаднік бібліятэк
  • Тэадосі Лявіцкі — фізыка
  • Станіслава Ляпкоўская — француская мова
  • Соф’я Мацкевіч — польская і француская мовы, пачаткі філязофіі
  • Казімер Мірэцкі — рысунак, матэматыка
  • Юзэф Мразевіч — рысунак, праца, каліграфія
  • Францішак Палка — польская мова
  • Тадэвуш Парноўскі — польская мова
  • Станіслаў Паслаўскі — каталіцтва, гісторыя
  • Караль Пацэвіч — гігіена, школьны лекар
  • Фабіян Пачобут-Адляніцкі — рыма-каталіцтва
  • Адольф Пішнат — лацінская мова
  • Леантына Планчынская — рысунак
  • Міхал Прэндкі — польская мова, філязофія
  • Балеслаў Руткоўскі — рыма-каталіцтва
  • Рэлюга — лацінская мова, харцары
  • Марыя Рыла — рысунак, ручная праца, пісьмо ў 1-й клясе
  • Міхал Салява — гісторыя, геаграфія
  • Тадэвуш Сікорскі — матэматыка, нямецкая і польская мова
  • Дыянізі Скарупскі — прыродазнаўчыя навукі
  • Францішак Тамака — гісторыя, геаграфія
  • Юзэф Тыркель — лацінская, польская і нямецкая мовы
  • Антоні Ўрубель — гімнастыка, сьпевы і музыка
  • Фельгель — нямецкая мова
  • Б. Францішак — рыма-каталіцтва; школьны лекар
  • Уладыслаў Харкавы — лацінская мова, гісторыя, філязофія
  • Уладыслаў Ціхоцкі — геаграфія, гісторыя; дырэктар (1924—1928)
  • Канстанты Цішкевіч — музыка; капэльмайстар дзіцячага аркестру
  • Юзэф Шыхоўскі — фізыка, хімія

Вучні

Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча 
Выпускнікі гімназіі перад матурай. Другая справа ў ніжнім шэрагу — Раіса Жук-Грышкевіч

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча  Гімназія імя Адама Міцкевіча (Пружаны)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Пружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча МінуўшчынаПружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча НавучаньнеПружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча Штандар гімназііПружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча АсобыПружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча Глядзіце таксамаПружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча ЗаўвагіПружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча КрыніцыПружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча ЛітаратураПружаны Гімназія Імя Адама Міцкевіча Вонкавыя спасылкіПружаны Гімназія Імя Адама МіцкевічаМіжваенны пэрыяд у ПольшчыПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вільня2007Сьпіс марак аўтамабіляўЛічэбнікВячаслаў КебічКандрат КрапіваПінскДвукосьсеСаюзная дзяржава Беларусі і РасеіMelbetПадвойнае пранікненьнеРэспубліка КарэяТэрарыстычны акт у менскім мэтроРамяствоВаймарскі клясыцызмІгар Сідарук2019Станіслаў Аўгуст ПанятоўскіМіхал Клеафас АгінскіРэвалюцыя гвазьдзікоўРаман СкірмунтАсіпавічыЛіцьвіныБанкруцтваСлуцкі збройны чынГімн БеларусіВершМенскАфарызмПрыдатак (мовазнаўства)Вацлаў ЛастоўскіЖамойтыЧэрыкаўКотМарына ВасілеўскаяРадзівілыВіцебскГісторыя ВугоршчыныГестарWordleАкалічнасьцьПольшчаТоні БлэрСьвятлана ЦіханоўскаяСыднэйВялікае Княства ЛітоўскаеЛідзкае піваМядзьведзічыЧэская моваДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Напалеон ОрдаПружаныІмёны ліцьвінаўВейшнорыяЭль НіньнёСябарЧорны замак АльшанскіАлесь РазанаўАнальны сэксРугаМікола КупрэеўТадзіяна КляшторнаяАнгеданіяВольга КараткевічІксвідэаПагоня (песьня)Моўная нормаЎэст Гэм Юнайтэд🡆 More