Менск Вуліца Леніна

Ву́ліца Ле́ніна, гістарычная Францішканская — магістральная вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая зьвязвае Высокі Рынак з Аранамі праз Новае Места і Ляхаўку.

Існуе з XVI ст. Гістарычная назва ўтварылася ад кляштару францішканаў, што разьмяшчаўся на рагу з колішняй Юраўскай вуліцай. Цяперашняя афіцыйная назва ўжываецца з савецкіх часоў, калі вуліцу перайменавалі ў гонар Леніна, расейскага рэвалюцыянэра і савецкага дзяржаўнага дзеяча.

Леніна
Менск Вуліца Леніна
Менск Вуліца Леніна
Вуліца Леніна ад скрыжаваньня з праспэктам Незалежнасьці
Агульная інфармацыя
Раёны гораду
Былыя назвы Францішканская, Губэрнатарская, Карла Маркса, Ленінская
Бліжэйшыя станцыі мэтро Няміга, Купалаўская, Кастрычніцкая
На мапе
Google · Яндекс
Вуліца Леніна ў Вікісховішчы

Дамінантай вуліцы быў збудаваны ў стылі клясыцызму комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія Падуанскага, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі і савецкімі ўладамі. У наш час на вуліцы месьціцца Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, 3-я гарадзкая клінічная лякарня.

Гісторыя

Узьнікла ў XVI ст. Пачаткова мела назву Францішканская. 19 кастрычніка 1680 году падкаморы менскі Тэадор Караль Горскі ахвяраваў манахам-францішканам пляц пад будаваньне касьцёла і кляштару. Да 1940-х гадоў на няцотным баку, на рагу з колішняй вуліцай Юраўскай знаходзіўся комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія Падуанскага.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар францішканаў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады канфіскавалі кляштарныя будынкі ў каталікоў і перайменавалі вуліцу ў Губэрнатарскую.

Па ўсталяваньні савецкай улады вуліцу ў 1919 годзе перайменавалі ў Карла Маркса, потым у 1922 годзе — у Ленінскую, потым у 1945 годзе зноў перайменавалі ў Леніна. У 1948—1950 гадах у цэнтральнай частцы вуліцы ўладкавалі бульвар.

Агульныя зьвесткі

Праходзіць ад плошчы Свабоды як працяг праспэкту Пераможцаў на паўднёвы ўсход. Перасякае Рэвалюцыйную і Інтэрнацыянальную вуліцы на плошчы Свабоды, потым — праспэкт Незалежнасьці, вуліцу Карла Маркса, вуліцу Кірава, вуліцу Ўльянаўскую, вуліцу Смаленскую, і сканчваецца разьвязкай з Партызанскім праспэктам і вуліцай Аранскай. Працяг — вуліца Трасьцянецкая.

Даўжыня каля 2,5 км, раней — 950 мэтраў (да вуліцы Ўльянаўскай). Нумарацыя дамоў — ад Плошчы Свабоды. Забудоўвалася з XVI стагодзьдзя, але практычна ўсе сучасныя будынкі — першых паваенных гадоў.

На розных адцінках вуліца мае ад адной да трох палос у кожны бок. Да 1980-х гадоў вуліца завяршалася скрыжаваньнем з вуліцай Ульянаўскай, потым збудавалі мост церазь Сьвіслач і працяг вуліцы, што дазволіла зьвязаць цэнтар места з Партызанскім праспэктам. Да пачатку 2000-х гадоў у канцы вуліцы дзейнічалі аднаўзроўневы чыгуначны пераезд з ажыўленым Аршанскім (Маскоўскім) кірункам беларускай чыгункі і скрыжаваньне з Партызанскім праспэктам. У наш час пабудаваны чыгуначны мост і двухузроўневая аўтамабільная разьвязка.

Забудова вуліцы паваенная, з выняткам карпусоў 3-й гарадзкой лякарні. Дамы 4, 5, 6 і 8 будаваліся ў 1952—1956 гадах (арх. Г. Заборскі), дом 18 у 1949—1951 гадах (арх. А. Брэгман, М. Драздоў, Г. Заборскі, В. Кароль, В. Вараксін).

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Менск Вуліца Леніна ГісторыяМенск Вуліца Леніна Агульныя зьвесткіМенск Вуліца Леніна ЗаўвагіМенск Вуліца Леніна КрыніцыМенск Вуліца ЛенінаАраны (прадмесьце)Высокі РынакКасьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск)Ляхаўка (Менск)МенскНовае МестаУладзімер Ленін

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Славамір АдамовічЛюдвік ЗьвяждоўскіУсебеларускі народны сходVPNПрамяністыя (таварыства)Юрась БарысевічЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіШвэцыяРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)ГабрэіБеларускі нацыяналізмГісторыя беларускай мовыПаляшукФранцішак БагушэвічПалешукіРодныя гоні (1927)Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага Курдыстану16 красавікаПУладзіслаў ГарбацкіЛекі-адпаведнікіЧалавекТэмпэратураКарл Фрыдрых ГаўсХарэйСтарабеларуская моваБеларусьГарбатаГідуныКруглянскі мостГомасэксуальнасьцьДарога Р43 (Беларусь)Марат МаркаўЯнка МаўрЛічэбнікАнатацыяБанкаўскі рахунакМіжнародны жаночы дзеньІталіяРоварУкраінскае ПалесьсеРэжым ЛукашэнкіJavaГрошыМікола МаляўкаЭротыкаЯгінтОкельКузьма ЧорныЖывапісЯўгенія ЯнішчыцБібліяДзікГенадзь Валер’евіч ШутаўДжулія ТэйларЗянон ПазьнякУкраінаЧэлесГісторыя МагілёваNokia 6233ГейтартЗлучнікТацяна СапачДрысьвяты (вёска)БДСМ🡆 More