Менск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Францішканаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Шпіль касьцёла францішканаў. Б. Лявэрнь, 1840
Шпіль касьцёла францішканаў. Б. Лявэрнь, 1840
Краіна Беларусь
Места Менск
Канфэсія Лацінская Царква
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Заснавальнік Тэадор Караль Друцкі-Горскі[d]
Дата заснаваньня XVII ст.

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў  — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіўся на паўднёвым баку Высокага Рынку, на рагу вуліцаў Францішканскай і Юраўскай. Твор архітэктуры клясыцызму.

Комплекс складаўся касьцёла, кляштарных карпусоў і гаспадарчых пабудоваў, аточаных мурам зь некалькімі брамамі. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл, у канцы 1940-х рокаў савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі кляштарныя пабудовы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Менск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Францішканаў 
Агульны выгляд кляштару, XIX ст.

19 кастрычніка 1680 року падкаморы менскі Тэадор Караль Горскі ахвяраваў манахам-францішканам пляц пад будаваньне касьцёла і кляштару. У 1681 року стольнік і падстароста менскі Тэадор Антоні Ваньковіч падараваў кляштару пляц на Татарскай вуліцы і запісаў 2 тыс. злотых. У 1689 року Юры Кастравіцкі ахвяраваў францішканам пляц на Лошыцкай вуліцы, а Станіслаў Заблоцкі — пляц на вуліцы Няміскай.

У XVIII ст. мэцэнатамі кляштару былі Антоні Прушынскі, Самуіл і Клара Камоцкія, Юры Сьвіты-Іліч.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Менск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Францішканаў 
Кляштар францішканаў па перабудове пад мескую ўправу

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У канцы XVIII ст. у рэзыдэнцыі было 5 манахаў. У 1798 року кляштар францішканаў перавялі ў будынкі былога кляштару кармэлітаў. У 1801 року на месцы старога драўлянага касьцёла заклалі новы мураваны.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 року расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Па пераводзе францішканаў у кляштарных будынках разьмясьцілася каталіцкая духоўная сэмінарыя. У 1843 року сэмінарыю перавялі ў будынкі зачыненага дамініканскага кляштару, а ў колішніх францішканскіх мурах разьмясьцілі каталіцкую кансысторыю. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 рокаў расейскія ўлады канфіскавалі будынкі ў каталікоў і перабудавалі іх пад мескую ўправу.

Найноўшы час

Менск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Францішканаў 
Будынак колішняга кляштару (мескай управы), 1920-я

За часамі Другой Сусьветнай вайны кляштарныя будынкі атрымалі пашкоджаньні, а ў канцы 1940-х рокаў іх разбурылі пры рэканструкцыі гістарычнай Францішканскай вуліцы.

Архітэктура

Касьцёл

Драўляны касьцёл — крыжападобны ў пляне 2-вежавы аб'ём, арыентаваны галоўны фасадам на Францішканскую вуліцу. У паўночна-заходняй вежы знаходзілася 3 званы.

Інтэр’ер касьцёла ўпрыгожвалі 4 драўляныя алтары. У галоўным алтары, які аздаблялі 12 мэталічных ліхтароў, знаходзіўся абраз Сьвятога Антонія. Астатнія алтары мелі абразы Сьвятога Францішка, Сьвятога Яна і Найсьвяцейшай Панны Марыі. Падлога ў касьцёле была цаглянай.

Кляштар

Драўляны кляштарны корпус — будынак, які стаяў паміж драўляным касьцёлам і вуліцай Юраўскай.

Мураваны кляштарны корпус — Г-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад двухсхільным дахам (матэрыял пакрыцьця — дахоўка), які аддзяляўся ад сьцяны магутным прафіляваным гмызам. У паўднёва-заходняй частцы тарэц даху закрываўся трыкутным франтонам, аздобленым скульптурамі двух анёлаў і рэльефнай выявай сонца з праменямі ў тымпане. Рытм фасадаў стваралі прастакутныя аконныя праёмы бязь ліштваў. Плян калідорны.

На тэрыторыі кляштарнага комплексу знаходзіўся гарод, а таксама фруктовы дэкаратыўны сад.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Францішканаў ГісторыяМенск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Францішканаў АрхітэктураМенск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Францішканаў ЗаўвагіМенск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Францішканаў КрыніцыМенск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Францішканаў ЛітаратураМенск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Францішканаў Вонкавыя спасылкіМенск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Францішканаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мы выйдзем шчыльнымі радамі1874ЭйкаЛетувісыВольныя матэрыялыБелазарКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Назоўны склонСтрахСьцяг КанадыГеральдыкаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуVPNМакс ШчурБеларуская граматыка для школ (1918)Берасьцейская вобласьцьАнгельская моваВаенная апэрацыяБайструкМіхась БашлакоўМастацкі творРыгор БарадулінАлаіза ПашкевічПарнаграфія для жанчынВялікі выбухВікіманіяМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніIBM1589ГоСяргей СматрычэнкаТэракт у «Крокус Сіці Холе»Зямля пад белымі крыламіЗьміцер Бартосік2020-яДаўгодІнструкцыя па трансьлітарацыі15 красавікаВострая брамаШашкіРаман СкірмунтТрыялетМіхась БаразнаВасіль БыкаўАнатоль ЗэкаўСпадчына (верш)2022Віктар ГардзейПорнафільмы дарослых з падлеткаміВольга КараткевічТутэйшыя (літаб’яднаньне)УрліхЛявон ВашкоЯгайла (імя)ЗлучнікШчучынГарнастайВіцебская вобласьцьЛісьце каштанаўЭротыкаУрыкаАндрэй ХадановічЛіцэнзіі Creative CommonsМурза (страва)Беларускі нацыянальны строй1991Фізычная падрыхтаванасьцьЮлі ТаўбінПрастытуцыяМарыя АнтуанэтаСельская гаспадарка БеларусіСтарыя Дарогі🡆 More