Вярэ́наўскі раён (афіцыйная назва — Во́ранаўскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Гарадзенскай вобласьці Беларусі.
Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 24 911 чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць — 21 чалавек на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вярэнаў.
Вярэнаўскі раён | |
(Воранаўскі раён) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Вярэнаў |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Дзмітрый Захарчук[d] |
Насельніцтва (2018) | 24 911 |
Шчыльнасьць | 17,6 чал./км² |
Плошча | 1418,39 км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 215 м 177 м |
Месцазнаходжаньне Вярэнаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-94 |
Паштовыя індэксы | 231 3хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Вярэнаўскі раён мяжуе зь Іўеўскім, Лідзкім і Шчучынскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Летувой на поўначы.
Паверхня пераважна раўнінная, разьмяшчаецца ў межах Лідзкай раўніны. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максымальная — 215 м (каля в. Тракелі).
Карысныя выкапні: торф, цагляныя гліны, пяскова-жвіровы матэрыял.
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5,8 °С, ліпеня 17,4 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 193 дні.
Лясы пераважаюць іглічныя і яловыя, у далінах рэчак дзялянкі з насаджэньнямі бярозы і алешыны. Лясы займаюць 26% тэрыторыі раёну.
Тэрыторыя раёну зь яго рэкамі належыць Нёманскаму басэйну. Асноўнымі прытокамі ракі Нёман зьяўляюцца рэкі Дзітва і Жыжма.
У 2007 року ў раёне нарадзілася 342 чалавекі (у 2006 року — 317), памерла — 565 чалавек (у 2006 року — 660). У раёне зарэгістраваныя 229 шлюбаў (у 2006 року — 202), разводаў — 38 (у 2006 року — 54).
У раёне пражываюць людзі 23 нацыянальнасьцяў. Зь іх:
У Вараноўскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 16 рэлігійных абшчынаў 3-х канфэсіяў:
Набажэнствы, рэлігійныя абрады і цырымоніі праводзяцца ў 13 касьцёлах, 1 праваслаўнай царкве, 3 капліцах і 1 малітоўным доме.
Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 86,3 тыс. га, зь іх асушаных 23,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы.
Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Вільня — Ліда; аўтамабільныя дарогі Вільня — Ліда, Вільня — Радунь — Горадня. На мяжы зь Летувай — дзяржаўныя памежныя пункты пропуску Беняконі — Салечнікі, Беняконі — Стасілы, Доцішкі — Эйшышкі.
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (пач. ХХ ст.) у в. Беняконі, сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (XVIII—XIX стст.) у в. Бальценікі, касьцёл Сьвятога Юр’я (пач. ХХ ст.) у в. Восава, дом-фартэцыя Нонхартаў (1611—1613) і капліца (XVII ст.) у в. Гайцюнішкі, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.) у в. Германішкі, парк пры былой сядзібе Тышкевічаў і касьцёл (1750) у в. Гародна, касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1789) у в. Жырмуны, касьцёл сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (1803—1812) ў в. Забалаць, касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (пач. ХХ ст.) у в. Канвелішкі, касьцёл Беззаганага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХХ ст.) і каталіцкая капліца (пач. ХХ ст.) у в. Нача, касьцёл Сьвятога Лінуса (пач. ХХ ст.) у в. Пеляса, касьцёл Маці Божай Ружанцовой (пач. ХХ ст.) у мястэчку Радунь, касьцёл Зьвеставаньня Паньны Марыі (1809) у в. Тракелі.
У складзе раёну гарадзкі пасёлак Радунь, 336 сельскіх населеных пунктаў і 12 сельсаветаў: Бастунскі, Беняконскі, Больціскі, Гіркаўскі, Доціскі, Жырмунскі, Забалацкі, Канвеліскі, Місявіцкі, Пагародзенскі, Пераганцаўскі, Радунскі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вярэнаўскі раён, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.