Людвік Нарбут

Лю́двік Тэадо́равіч Нарбут гербу «Трубы» (7 верасьня 1832, в.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Нарбут.

ст. 26 жніўня] 1832, в. Шаўры, Лідзкі павет, Расейская імпэрыя — 4 траўня 1863, в. Дубічы) — вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—64 гадоў на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.

Людвік Нарбут
Людвік Нарбут
Людвік Нарбут
Людвік Нарбут
герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 верасьня 1832
в. Шаўры, Лідзкі павет, Расейская імпэрыя
Памёр 4 траўня 1863
в. Дубічы
Пахаваны Ракавіцкія могілкі
Род Нарбуты
Бацькі Тэадор Нарбут
Крысціна з Садоўскіх[d]
Дзейнасьць афіцэр

Біяграфія

Людвік Нарбут нарадзіўся 7 верасьня 1832 году ў вёсцы Шаўрах (сёньня Вярэнаўскі раён Гарадзенскай вобласьці Беларусі) у сям’і архітэктара, інжынэра і вядомага гісторыка Літвы Тэадора Нарбута і Хрысьціны-Кацярыны з роду Садоўскіх. Меў яшчэ братоў Аляксандра, Францішка, Баляслава, Станіслава і сёстраў Яну, Амелію і Тэадору.

Людвік Нарбут 
Сьмерць Л. Нарбута ў Дубічах. Літаграфія М. Э. Андрыёлі, 1864-65 гг.

Вучыўся ў Лідзкай павятовай вучэльні, потым у Віленскай губэрнскай гімназіі (1846—1850), дзе ў канцы 1850 году быў арыштаваны за спробу стварыць «общество патриотов с целью произвести восстание». 17 сакавіка 1851 году публічна пакараны розгамі і аддадзены ў жаўнеры.

Служыў на Каўказе, удзельнік Крымскай і Каўкаскай войнаў. 8 верасьня 1855 году за гераізм у бітве з туркамі каля Курук-Дара атрымаў чын унтэр-афіцэра. 29 верасьня 1857 году за баявыя заслугі яму надаюць афіцэрскі чын прапаршчыка. Праз год за «выдатную мужнасьць» у паходзе на форт Купрыс-Шаво адзначаны ордэнам Сьвятой Ганны IV ступені і памятным мэдалём Сьвятога Георгія з надпісам «За мужнасьць».

З 1859 году ў адстаўцы. Вярнуўся на радзіму ў пачатку красавіка 1860 году. Жыў у бацькі, вёў гаспадарку. Калі ажаніўся, пасяліўся ў маёнтку Сербянішкі непадалёк ад Шаўроў. Меў жонку Амэлію.

У пэрыяд падрыхтоўкі паўстаньня прыхільнік партыі «чырвоных», зьвязаўся з К. Каліноўскім, бываў на кансьпіратыўных сходах. У падпольнай арганізацыі выконваў абавязкі акруговага арганізатара. Адным зь першых арганізаваў партызанскі атрад на Беларусі, зь якім 3 месяцы (люты — красавік 1863) пасьпяхова вёў барацьбу супраць карнікаў. 13 лютага загадам Віленскага рэвалюцыйнага камітэту быў прызначаны вайсковым начальнікам Лідзкага павету. Абвясьціў маніфэст аб спыненьні павіннасьцяў і надзеле сялянаў зямлёй. Ад паўстанцкіх уладаў меў званьне палкоўніка. Загінуў у баі ў Дубіцкім лесе над ракой Котраю (цяпер на тэрыторыі Летувы).

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Людвік Нарбут  Людвік Нарбутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Людвік Нарбут БіяграфіяЛюдвік Нарбут КрыніцыЛюдвік Нарбут ЛітаратураЛюдвік Нарбут Вонкавыя спасылкіЛюдвік НарбутВялікае Княства ЛітоўскаеДубічыЛідзкі паветПаўстаньне 1863—1864 гадоўРасейская імпэрыяТрубы (герб)ШаўрыЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БайкаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)КітайМаскваГрыбыЛітаратурныя жанрыМрояПорнгабВольныя матэрыялыГлеб ЛабадзенкаФранцішак СкарынаВілятМікола ЕрмаловічХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуВалошкаВялікабрытаніяЛюдміла СільноваАнатоль СербантовічСьпіс гарадоў БеларусіМаршы недармаедаўНямеччына1530ЖыровічыГільГрамадзянінАльгерд БахарэвічМіхал Клеафас АгінскіМікола МятліцкіАрктычны акіянАляксандар ЛукашэнкаАлесь АркушБудынакУкраінская лацінкаМядзьведзевыяБялуха (гара)Zuzana (зброя)Жанна Некрашэвіч-КароткаяБіткойнПастава 69Крама (гурт)Плошча1992Страхаваньне1751Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)EBayСтаніслаў Булак-БалаховічПлоцевы акт22 красавікаІнтымная лірыкаАнтонімыКанадаВольга КараткевічІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьКірыла ТураўскіАфарызмРусіфікацыя БеларусіНаваполацакМасачусэцкі тэхналягічны інстытутРод (біялёгія)Ядзерная зброя1200ГаўдКубак Ангельшчыны па футболеБярозка (часопіс)АрмянеПагоня🡆 More