Валерыя О’конар-Вілінская

Валéрыя О’Ко́нар-Вíлінская (па-ўкраінску: Валерія (Лора) О’Коннор-Вілінська; 9 сьнежня 1866, в.

Мікалаіўка, Кабяляцкі павет, Палтаўская губэрня, Расейская імпэрыя — 19 сьнежня 1930, Подэбрады, Чэхаславацкая Рэспубліка) — украінская грамадзкая дзяячка, пісьменьніца, драматургіня, перакладніца.

Валерыя О’Конар-Вілінская
Валерыя О’конар-Вілінская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 9 сьнежня 1866(1866-12-09)
Памерла 19 сьнежня 1930(1930-12-19) (64 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, перакладніца
Гады творчасьці 1890-1930
Мова украінская мова і француская мова
Дэбют 1910
Значныя творы Скарб (1924), На еміграції (пасьмяротна, 2005)

Жыцьцяпіс

Бацька Валерыі — А. Дэ Конар — быў багатым землеўладальнікам ірляндзкага паходжаньня. Маці належала да сям’і Лысенкаў. Адукацыю атрымала ў прыватнай гімназіі ў Кіеве. Працавала ў эпархіяльнай навучальні, выдавецкім камітэце Харкаўскага таварыства пісьменьнасці, была супрацоўніцай «Харьковских ведомостей», дзе друкавала артыкулы і тэатральныя агляды. У 1890-я гады разам з мужам, інжынэрам Аляксандрам Вілінскім брала актыўны ўдзел ва ўкраінскім нацыянальна-культурным руху ў Харкаве, пазьней у Кіеве.

З 1905 г. — актыўная чаліца Кіеўскага літаратурна-мастацкага таварыства, Кіеўскага таварыства «Просвіта» імя Тараса Шаўчэнкі, Украінскага клюбу. Разам з Людмілай Старыцкай-Чарняхоўскай і Аляксандрам Алесем яна напісала шэраг аднаактовых п’есаў і атрымала шырокае прызнаньне як драматургіня. У 1913 годзе разам з мужам Аляксандрам Вілінскім увайшла ў рэдакцыю часопіса «Сяйво».

Была адной з заснавальнікаў Украінскай цэнтральнай рады (УЦР); у 1917-18 узначальвала літаратурны адзьдзел пры Міністэрстве культуры УЦР і адзьдзел Генэральнага сакратарыяту асьветы УЦР. У лістападзе 1918 г. разам з мужам, які быў прызначаны Дырэкторыяй УЦР консулам у Цюрых, выехала у Швайцарыю і з таго часу жыла ў эміграцыі ў Вене, потым з 1919 г. — у Чэхаславаччыне.

У Вене ўзначальвала замежную ўкраінскую сэкцыю «Ліги миру і свободи».

Апошнія гады жыцьця працавала ў тэрміналягічнай камісіі Ўкраінскай гаспадарчай акадэміі ў Подэбрадах.

Цяжка перажывала заўчасную сьмерць мужа. Памерла ад самагубства, кінуўшыся пад цягнік 19 сьнежня 1930 г. у м. Подэбрады (Чэхаславацкая Рэспубліка). Пахаваная ў Празе.

Творчасьць

Аўтарка п’есаў (у суаўтарстве зь Людмілай Старыцкай-Чарняхоўскай і Аляксандрам Алесем) «Сніговий бал», «Візит» (1910); драмаў «Інститутка» (1911), «Сторінки минулого» (1912); аповесьці «Скарб» (1924), рамана-хронікі «На еміграції»; твораў для дзяцей; успамінаў «Лисенки й Старицькі» (1936).

У 2003 годзе ў Нацыянальным інстытуце імя Асалінскіх ва Ўроцлаве быў знойдзены рукапіс рамана «На еміграції» пра жыццё першых украінскіх дыпляматаў і пачатак фармаваньня ўкраінскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў у Эўропе. Упершыню раман быў апублікаваны ў львоўскім выдавецтве «Світ».

Перакладала на ўкраінскую мову замежных пісьменьнікаў. Яшчэ знаходзячыся ва Ўкраіне, О’Конар-Вілінская апублікавала некалькі сваіх перакладаў з Бэранжэ і Анатоля Франса, але асноўная частка ейнай перакладніцкай працы адносіцца да пазьнейшага пэрыяду, 1920-х гадоў, калі яна была ў эміграцыі.

Друкавалася ў «Літературно-науковому віснику», «Воля» (Вена), «Нова Україна» (Прага). Ейныя творы друкаваліся таксама ў часопісах «Жіноча доля» (Каламыя), «Світ дитини» (Львоў), «Пчілка» (Ужгарад), «Тризуб» (Парыж).

Творы

• «Сніговий баль» — п'єса (1910)

• «Візит» — п'єса (1910)

•"Інститутка" — імпресіоністська драма (1911)

• «Сторінка минулого» імпресіоністська драма (1912)

• Валерія О’Коннор-Вілінська. З розгону: водевіль на 1 дію; по Масфельду-Ленському. Вінніпег: 1921. 31 с.

• «Скарб» повість (1924)

• Валерія О’Коннор-Вілінська. Лисенки й Старицькі: спогади. Львів: З друкарні Видавничої спілки «Діло», 1936. 82 с.

• (пасьмяротна) Валерія О’Коннор-Вілінська. На еміграції: роман-хроніка. Львів: Світ, 2005. 232 с — ISBN 966-603-383-6

Крыніцы


Tags:

Валерыя О’конар-Вілінская ЖыцьцяпісВалерыя О’конар-Вілінская ТворчасьцьВалерыя О’конар-Вілінская ТворыВалерыя О’конар-Вілінская КрыніцыВалерыя О’конар-ВілінскаяДраматургПеракладніцаПодэбрадыПісьменьніцаРасейская імпэрыяУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2005Пратакол перадачы гіпэртэкстуБраніслаў ТарашкевічГайла (імя)АнтонімыВітаўтЧасМенск (кампутарная гульня)Урад Беларускай Народнай РэспублікіМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.comМачанкаВаеннапалонныАмафонЛявон ВашкоЧалавекМаксім БагдановічЗянон ПазьнякСямейства (біялёгія)Віктар ШніпПапова ГараХроніка БыхаўцаҐСабакаУладзіслаў СыракомляІзраільЕўняСельская гаспадаркаАркаСпадарожнікі СатурнаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ПарыжАлесь ПісьмянкоўАзіяАральны сэксЛінія КэрзанаВусаўЛошаЧСмаленскі паветПарнаграфія для жанчынМажэлаАлесь СавіцкіСакПорнасайтПрымакі (п’еса)Вусаў (вёска)Ямаўт2020-яРэклямаКобрыньМажэйка (імя)ЗямляЛязьбійская парнаграфіяСьвятлана АлексіевічКругаварот рэчываў у біясфэрыВацлаў ЛастоўскіМікола ПапекаОйча нашМэтэароідСірэйка8 сакавіка (кліп)Уладзімер СьцяпанІван ЧыгрынаўВольная Беларусь (рух)Руская моваЗьвязда (Менская вобласьць)Генадзь Валер’евіч ШутаўДзейнікМенск🡆 More