Беларускі Саюз Мастакоў: беларуская арганізацыя

27°35′24″ у. д. / 53.92444° пн. ш.

27.59° у. д. / 53.92444; 27.59

Белару́скі саю́з мастако́ў — грамадзкае аб’яднаньне мастакоў Беларусі, створанае ў сьнежні 1938 году.

Беларускі саюз мастакоў
Абрэвіятура БСМ
Дата ўтварэньня 9 сьнежня 1938 (85 гадоў таму)
Тып творчае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта распаўсюд твораў мастацтва
Штаб-кватэра Савецкі раён, вул. Якуба Коласа, д. 29а
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская
Старшыня Глеб Отчык
1-я намесьніца Натальля Шаранговіч
Намесьнік у арганізацыйна-творчых пытаньнях Андрэй Басалыга
Кіроўны орган Прэзыдыюм
Зьвязаныя кампаніі «Беларт», «Мастацтва-БСМ» (Гомель)
Колькасьць валянтэраў 1058 (2011)
Сайт belartunion.by
Колішняя назва Саюз мастакоў Беларусі (да 1992 году)

Пры заснаваньні ў яго складзе адсутнічалі этнічныя беларусы ды налічвалася толькі 8 чальцоў. БСМ ладзіць выставы твораў сваіх удзельнікаў, як і штогадовыя маладзёвыя выставы мастакоў-пачаткоўцаў. У валоданьні аб’яднаньня знаходзіцца 300 майстэрняў.

Задачы

Задачамі БСМ зьяўляюцца:

  • стварэньне ўмоваў для плённай творчасьці мастакоў;
  • спрыяньне працы мастацтвазнаўцаў;
  • паляпшэньне побытава-жыльлёвых умоваў сябраў саюза;
  • ахова аўтарскіх правоў сябраў саюза;
  • супраца з творчымі саюзамі, установамі культуры, урадавымі ведамствамі ды грамадзкімі аб’яднаньнямі дзеля распаўсюду твораў сябраў сярод насельніцтва краіны;
  • захаваньне маёмасьці саюза.

Кіраваньне

  • Зьезд. Склікаецца прынамсі аднойчы на тры гады. Правамоцны пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў абраных прадстаўнікоў. Ухваляе кірункі дзейнасьці ды Статут саюза, справаздачы Рады ды Рэвізійнае камісіі ды пастановы аб ператварэньні або самароспуску саюза. Абірае старшыню ды вызначае склад Рады й Рэвізійнае камісіі.
  • Рада. Зьбіраецца прынамсі двойчы на год. Вызначае выдаткі саюза ды памер сяброўскіх складак. Наглядае за выкананьнем пастановаў Зьезду ды ўхваляе прыём і выключэньне сябраў ды расцэнкі на іх творы, як і статуты падпарадкаваных установаў.
  • Прэзыдыюм. Зьбіраецца прынамсі штомесяц. Складаецца з старшыні, яго першага намесьніка, намесьніка па выставах ды кіраўнікоў падпарадкаваных установаў саюза. Ухваляе пастановы дзьвюма трацінамі галасоў ад поўнага складу. Прынамсі двойчы на год падае справаздачы ў Раду. Стварае, касуе ды ўхваляе статуты прадпрыемстваў саюза. Зацьвярджае кіраўнікоў прадпрыемстваў саюза ды вызначае памер выдаткаў на творчасьць сябраў і ўмовы іх узнагароджаньня.
  • Сакратарыят. Складаецца з старшыні, яго першага намесьніка ды намесьніка па выставах. Ладзіць узаеміны з урадам ды грамадзкімі аб’яднаньнямі. Рыхтуе парадак пасяджэньняў Зьезду, Рады й Прэзыдыюму.
  • Рэвізійная камісія. Зьбіраецца прынамсі штоквартал. Наглядае за выкананьнем статутаў ды пастановаў саюза, як і за адказамі выбраных установаў саюза на заявы ды скаргі сябраў. Паведамляе аб выніках праверак у Раду ды Прэзыдыюм і прапануе захады па выпраўленьні выяўленых парушэньняў.

Прадпрыемствы

БСМ валодае прадпрыемствамі: «Беларт», «Галерэя мастацтва», «Камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ім. А. М. Кішчанкі» (Барысаў, Менская вобласьць), «Мастацкі камбінат», «Мастацтва» (Берасьце, Віцебск ды Горадня), «Мастацтва-БСМ» (Гомель), «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ды «Скульптурны камбінат».

Сэкцыі

Старшыні

Крыніцы

Литаратура

  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Менск: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 664 с. — 3000 ас. — ISBN 985-6427-09-6
  • А. Річ. С'езд художников БССР. // Советское искусство : газэта. — 1938, 16 декабря. — № 167 (573). — С. 2.
  • Художники Советской Белоруссии / ред. кол.: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М. — Минск: Беларусь, 1976. — С. 357. — 400 с. — 1800 ас.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларускі Саюз Мастакоў ЗадачыБеларускі Саюз Мастакоў КіраваньнеБеларускі Саюз Мастакоў ПрадпрыемствыБеларускі Саюз Мастакоў СэкцыіБеларускі Саюз Мастакоў СтаршыніБеларускі Саюз Мастакоў КрыніцыБеларускі Саюз Мастакоў ЛитаратураБеларускі Саюз Мастакоў Вонкавыя спасылкіБеларускі Саюз МастакоўГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВалошкаКанюшынаВіктар ЖыбульРоварБітва пад ВоршайЯнка СіпакоўШвэдзкая моваРажаваМарыя МартысевічІгар СідарукЯўгенія ПфляўмбаўмПавал ДураўБеларуская літаратураРасейцыКойданаўФранцішак СкарынаХэльсынкіБабруйскЗямля пад белымі крыламіЖыве Беларусь!ІталіяУладзімер КарватМарына ВасілеўскаяАляксей БелыТып (біялёгія)ВільгельмДзьмухавецШыізмЯнка БрыльДзікПарнаграфія ў ЗШАЗлучаныя Штаты АмэрыкіБабёрЛюбарт (імя)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуКамянецПошукавая аптымізацыяGoogle@Прыдатак (мовазнаўства)Дарожная сеткаАлесь Кажадуб.aqГісторыя БеларусіГеакэшынгАборСубэтнасМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніПісьменнасьцьРусіфікацыяГісторыя беларускай мовыАркадзь СмолічЛікАрцём АрашонакВішымутЯгмінЗямля16 красавікаЗьмітрок БядуляГрамадзкі набытакМацьвей СьвідзінскіДзень ПерамогіЯгайлаУкраінскае ПалесьсеВіленскі ўнівэрсытэтМенская вобласьцьПарнаграфія для жанчын26 красавікаЎБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт1589ЛетуваКнігаВэб-дызайнДразды (гурт)🡆 More