Павал Масьленікаў

Павал Масьленікаў (14 лютага 1914, вёска Нізкая вуліца, цяпер Магілёўскі раён — 6 верасьня 1995, в.

Княжыцы, Шклоўскі раён) — беларускі мастак, жывапісец, мастацтвазнаўца, пэдагог. Заслужаны дзеяч мастацтва БССР (1954). Народны мастак Беларусі (1994).

Павал Масьленікаў
Павал Масьленікаў
Імя пры нараджэньні Павал Васільевіч Масьленікаў
Дата нараджэньня 14 лютага 1914(1914-02-14)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 верасьня 1995(1995-09-06) (81 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Жанры пэйзаж
Працы «На ўскраіне Менскай» (1963), «На Вячы» (1971)
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР Народны мастак Беларусі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Масьленікаў.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 лютага 1914 ў вёсцы Нізкая вуліца (Магілёўскі павет), недалёка ад в. Княжыцы.

Адукацыя

Скончыў Віцебскую мастацкую вучэльню (1938) і Інстытут жывапісу, скульптуры, архітэктуры ім. В. Рэпіна ў Ленінградзе (1953). У 1953—1957 гадах навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі Навук БССР без адрыву ад вытворчасьці.

Праца і творчасьць

З 1938 году працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балету Беларусі. У 1941—1945 гадах удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 па 1960 гады працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Дзяржаўным тэатры опэры і балету. З 1960 па 1964 гады займаў пасаду рэктара Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. У 1965—1967 гг. кіраваў майстэрняй тэатральных мастакоў БДТМІ.

З 1967 па 1979 гг. — загадчык катэдры мастацкага афармленьня тканін і вырабаў зь іх. Займаўся афармленьнем спэктакляў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы. Аўтар пэйзажаў: «Жнівень» (1953), «Хвоі» (1956), «Перад цьвіценьнем» (1957), «Золата бярозы» (1959), «Пачатак вясны» (1961), «Беларускі пэйзаж» і «На ўскраіне Менскай» (1963), «Над возерам» і «Абуджэньне» (1969), «Азёрны край» (1970), «На Вячы» (1971), сэрыі «Па родным краі» і «Алтайскі цыкл» (1972), «На раўнінах Палесься» (1980) і іншыя.

Аўтар манаграфіі «Беларускі савецкі тэматычны жывапіс» (1962), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4-6, 1990—1994). У 1978 годзе выйшаў на пэнсію. Памёр 6 верасьня 1995 году ў вёсцы Княжыцы Гарадзецкага сельсавета (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць).

Ушанаваньне

У 1994 годзе ў Магілёўскім абласным мастацкім музэі адкрыта карцінная галерэя Масьленікава, а з 1997 году музэй носіць імя мастака, побач з музэем усталяваны яго бюст працы скульптара У. Лятуна.

31 студзеня 2014 году Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «Павал Масьленікаў. 100 гадоў». Іх адчаканілі срэбранымі наміналам 10 рублёў, пробай стопку 925, вагой 16,81 граму і прамерам 37 мм. Агулам на Летувіскім манэтным двары адчаканілі 3000 срэбраных манэтаў якасьцю «пруф».

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • История Могилёва: Мультимедийный проект// Беляева Г. Н., СШ № 34: Разработка и дизайн МГКУП «ЦГИС», 2006—2010. DVD

Вонкавыя спасылкі

Павал Масьленікаў  Павал Масьленікаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Павал Масьленікаў БіяграфіяПавал Масьленікаў АдукацыяПавал Масьленікаў Праца і творчасьцьПавал Масьленікаў УшанаваньнеПавал Масьленікаў ГалерэяПавал Масьленікаў КрыніцыПавал Масьленікаў ЛітаратураПавал Масьленікаў Вонкавыя спасылкіПавал МасьленікаўВёскаМагілёўскі раёнНародны мастак Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юры Крываручка1802ПінскMcDonald’sВысокаеБеларусьМы выйдзем шчыльнымі радаміМэдыяВікіСьвятлана АлексіевічАнгельшчынаГеоргі НедзьведзьФранцішак з АсізіЯн Казімер ПашкевічДрапежныяТарнопальская вобласьцьБостанЛенінградзкая вобласьцьЭвэр БанэгаПрэспанскае пагадненьнеБрус ЛіЧорны замак АльшанскіКаранавірусная інфэкцыя (2019)КіеўАўганістанЭўрапейскі ЗьвязЛатвіяСавігінЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуВінаградакветныя1950Рэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуСтарабеларуская моваКрама (гурт)Гіём АпалінэрЛеанід БрэжнеўВагінальны сэксВікіпэдыяПарнаграфія ў ЗШАДраўляныя цэрквы славацкіх КарпатаўThe DoorsКіліян МбапэЛязо ОкамаСаюзная рашучасьць-2022Саўтгэмптан (футбольны клюб)Усяслаў ЧарадзейГаўрыла ПрынцыпЯкуб ПліхтаБеларуская моваВашку да Гама1434Івацэвіцкі раёнНазоўнік28 сакавікаДэсмонд ТутуСядзібаЯнаўПінскі паветСэптуагінтаЛео ТаксыльМанСэрбская моваМартын ЛютэрІрляндзкая моваВагонКастусь КаліноўскіСамасейЛетуваАрлеанАлена СкірмунтБерасьцейскае ваяводзтва🡆 More