Магілёўскі Абласны Мастацкі Музэй Імя Паўла Масьленікава

Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава — заснаваны ў адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб музэях і музэйных фондах Рэспублікі Беларусь», адкрыты рашэньнем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў № 13 ад 19 лістапада 1990 году.

Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава
Магілёўскі Абласны Мастацкі Музэй Імя Паўла Масьленікава
Месцазнаходжаньне МагілёўБеларусь
Адрас Магілёў, вул. Першамайская
Створаны 19 лістапада 1990 г.
maslenikov.iatp.by
Магілёўскі Абласны Мастацкі Музэй Імя Паўла Масьленікава Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000034

Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 1996 году Магілёўскаму абласному мастацкаму музэю было прысвоена імя Паўла Васільевіча Масьленікава.

Музэй разьмяшчаецца ў будынку, які зьяўляюцца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагодзьдзя. Будынак узьвялі ў 1903—1914 гадах з рысамі мадэрну, псэўдарускага стылю і позьняга клясыцызму.

Пачаткова ў ім знаходзіўся сялянска-зямельны банк. У лістападзе 1917 году, пасьля захопу царскай стаўкі ў Магілёве чырвонаармейцамі, у будынку банка выдавалася бальшавіцкая газэта «Рэвалюцыйная стаўка». У траўні 1919 ўвесь будынак быў перададзены аддзелу народнай адукацыі для адкрыцьця ў ім музэю пралетарскай культуры. З гэтага часу і на працягу 13 гадоў, да траўня 1932 году, тут знаходзіўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музэй.

З 1932 году ў будынку разьмяшчаўся Магілёўскі абкам ВКП(б), аднак спэцсховішча працягвала дзейнічаць да пачатку Вялікай айчыннай вайны.

Славутасьцю будынка быў браніраваны пакой-сэйф, у якім захоўваліся музэйныя рэліквіі. Сярод іх — Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Згодна са складзеным камісіяй акту ад 22 сьнежня 1944 году аб шкодзе, нанесенай Магілёўскаму дзяржаўнаму гістарычнаму музэю ў пэрыяд вялікай айчыннай вайны гітлераўскімі войскамі, з музэю зьнікла вялікая колькасьць каштоўнасьцяў, якія там захоўваліся. Сярод іх: калекцыя беларускіх рукапісных кніг і грамат (175 адзінак); зброя X—XIV стагодзьдзяў (280 адзінак); манэты (18 тысячаў адзінак); іконы XVII—ХIX стагодзьдзяў; булава Жыгімонта III; Мітра Георгія Каніскага (срэбра); увагі заслугоўвае плашчаніца, якая датуецца 1566 годам — праца блізкай сваячкі Івана Грознага Анастасіі Раманаўны — Ганны Фёдараўны Палецкай і шмат іншага.

Пасьля вызваленьня гораду ў 1944 годзе ў ім разьмяшчаўся абкам і гаркам КПСС, а пазьней — рэдакцыя газэты «Магілёўская праўда».

З 19 лістапада 1990 году ўтвораны Магілёўскі абласны мастацкі музэй.

Выява музэю зьмяшчаецца на беларускай банкноце вартасьцю ў 200 000 рублёў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Павал Масьленікаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1589Павал КалечыцДыялекты беларускай мовыАлесь ЖукМарт (імя)ГарнастайУладзімер КараткевічСкідзельНаваполацакГенадзь ПашкоўСамароўкаДзікЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаСіяньЗлучокЛічэбнікБеларускі нацыяналізмАсенІксвідэаТаварыства філярэтаўНародная асьветаВетразьБука (імя)Станіслаў ЯроцкіАлесь КажадубГрэцкая моваForbesБел-чырвона-белы сьцягСорга двухколернаеУладзімер МаслоўскіКонрадВісконсінУладзіслаў СыракомляРаман СкірмунтАўстраліяТаджыцкая моваRSSПераклады Бібліі на беларускую мовуЛетуваКрэдытны каапэратыўГаштольд (імя)Hromadske.TVІгнат ПрановічМутЗнак рашоткі (актаторп)Акторы парнафільмаўПростыя сказыЧалавекХартыя’971874Янка СіпакоўЧэлесКрумкачДражна (Менская вобласьць)СпадарАлесь РазанаўІўеЯндаДжавагарлал НэруЛацінкаАскеменПравы чалавека ў БеларусіАстравецПарнаграфія для жанчынЖуавы сьмерці16 красавікаМагутны БожаМікола Мятліцкі🡆 More