Аўтарскае права — галіна грамадзянскага права, якая рэгулюе правазносіны, датычныя стварэньня і выкарыстаньня (распаўсюду, паказу і гэтак далей) твораў мастацтва, навукі і літаратуры, якія зьяўляюцца аб’ектыўным вынікам творчае дзейнасьці людзей у гэтых галінах.
Праграмнае забесьпячэньне і базы зьвестак таксама ахоўваюцца аўтарскім правам. Зь юрыдычнага пункту гледжаньня яны разглядаюцца як літаратурныя творы і зборы, адпаведна. У суб’ектыўным разуменьні «капірайт» (па-ангельску: copyright — права на капіяваньне) права на стварэньне копіяў. У Беларусі аўтарскае права абароненае, у першую чаргу, артыкулам №51 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і прылеглых правах» № 262-З ад 17 мая 2011 году.
… Нічога не магу запярэчыць супраць адмены права на літаратурную спадчыну. У чалавека, які сапраўды жыве, гэта значыць рухаецца наперад, а не назад, з гадамі натуральна павінна слабець пачуцьцё ўсякай уласнасьці; тым хутчэй яно павінна слабець у прадстаўніка інтэлектуальнае працы; яшчэ хутчэй — у мастака, які паглынуты пошукам формаў, здольныя вытрымаць напор прыбыцьця творчай энэргіі, а зусім не зьбіваньнем капіталу, знаходзячы ў гэтым падтрымку сваіх блізкіх, калі яны яму сапраўды — блізкія. | ||
—Аляксандар Блок |
Калі ў вас ёсьць яблык і ў мяне ёсьць яблык, і калі мы абменьваемся гэтымі яблыкамі, то ў вас і ў мяне застаецца па адным яблыку. А калі ў вас ёсьць ідэя й у мяне ёсьць ідэя й мы абменьваемся ідэямі, то ў кожнага з нас будзе па дзьве ідэі. | ||
—Бэрнард Шоў |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аўтарскае права, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.