Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа

«Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» — дабрачыннае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў чэрвені 1921 году пад назвай Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі ў складзе Міжнароднага Чырвонага Крыжу.

«Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа»
Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа
Уваход у сядзібу (2019 г.)
Абрэвіятура БТЧК
Дэвіз Разам дзеля гуманнасьці
Дата ўтварэньня 6 чэрвеня 1921 (102 гады таму)
Тып дабрачыннае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Дапамога ахвярам здарэньняў і войнаў
Штаб-кватэра Ленінскі раён, вул. К.Маркса, д. 35
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 1 119 688 чал. (2010)
Афіцыйныя мовы расейская
Генэральны сакратар Зьміцер Шаўцоў
Старшыня Зьміцер Чараднічэнка
1-я намесьніца генсака Ірына Лемяшэўская
Намесьніца генсака Раманія Зорына
Кіроўны орган Прэзыдыюм
Бюджэт 12 213 мільёнаў рублёў (2009; 4 357 тысячаў $)
Колькасьць супрацоўнікаў 228 (2010)
Колькасьць валянтэраў 21 тыс. (2012)
Сайт redcross.by
Колішняя назва Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі (да 1994 г.)

Чалец Міжнароднай Фэдэрацыі Таварыстваў Чырвонага Крыжу і Чырвонага Паўмесяцу да 1 сьнежня 2023 году.

Кіраваньне

  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 год. Правамоцны пры наяўнасьці 2/3 прадстаўнікоў. Простаю большасьцю галасоў абірае Прэзыдыюм, генэральнага сакратара ды Рэвізійную камісію. Разглядае скаргі на пастановы Прэзыдыюма.
  • Прэзыдыюм. Зьбіраецца штоквартал. Правамоцны пры наяўнасьці паловы чальцоў ад складу. Выконвае пастановы Зьезду. Ухваляе каштарыс штогадовых прыбыткаў і выдаткаў ды вядзе ўлік суполак. Разьмяркоўвае ўласнасьць між падпарадкаванымі ўстановамі ды прызначае іх кіраўнікоў. Ухваляе пастановы аб дапамозе ды вызначае парадак прадстаўніцтва на Зьезьдзе. Вызначае памер сяброўскіх складак ды разглядае скаргі на пастановы Сакратарыяту ды спрэчкі аб звальненьні супрацоўнікаў.
  • Сакратарыят. Выконвае пастановы Зьезду ды Прэзыдыюму. Вядзе ўлік, захоўвае ды кіруе ўласнасьцю. Наглядае за выкарастаньнем дапамогі ды прадстаўляе таварыства ва ўрадавых установах. Улучае 6 аддзелаў: 1) адміністратыўна-гаспадарчы; 2) арганізацыйна-мэтадычнай працы і прыцягненьня рэсурсаў; 3) бухгальтарскага ўліку, справаздачнасьці і рэвізіяў; 4) міжнароднай супрацы; 5) мэдыка-сацыяльнай працы; 6) рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі і вышуку.
  • Рэвізійная камісія. Правярае грашовую справаздачнасьць ды штогод пасьля пасяджэньня паведамляе аб парушэньнях Прэзыдыюму.

Задачы і дзейнасьць

Паводле Закону задачамі таварыства ёсьць:

  1. дапамога ўраду ў выкананьні міжнародных пагадненьняў аб дабрачыннасьці;
  2. догляд за пацярпелымі ад войнаў ды здарэньняў;
  3. распаўсюд ведаў аб міжнародным гуманітарным праве.

Таварыства ажыцьцяўляе наступную дзейнасьць:

  1. санітарная асьвета, навучаньне першай мэдычнай дапамозе ды догляду за хворымі дома;
  2. ладжаньне здачы крыві;
  3. продаж лекаў, прадметаў ды паслугаў догляду;
  4. дапамога бяздомным ды ўцекачам;
  5. пошук зьніклых бязь вестак;
  6. прыём, захоўваньне ды разьмеркаваньне замежнай дапамогі;
  7. збор ахвяраваньняў на дапамогу пацярпелым у войнах ды здарэньнях і дапамога ўраду ў іх прыёме ды разьмяшчэньні;
  8. спрыяньне замежным таварыствам Чырвонага Крыжу ў дапамозе ахвярам войнаў ды здарэньняў;
  9. забесьпячэньне сродкамі ды падрыхтоўка адмыслоўцаў для працы Нацыянальнага даведкавага бюро;
  10. выпуск выданьняў аб міжнародным гуманітарным праве.

Гісторыя

Да Рэвалюцыi ў Менску дзейнічаў аддзел Таварыства Чырвонага Крыжа. Пры ім існавалі Курсы сясьцёр міласэрнасьці.

Пастановай ад 6 чэрвеня 1921 г. Савет народных камісараў Беларускай ССР заснаваў Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі, але яго не прызнаў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК). 18 траўня 1923 году прадстаўнікі Чырвонага Крыжу Беларусі, Ўкраіны, Армэніі, Грузіі і Чырвонага Паўмесяцу Азэрбайджану заключылі дамову пра стварэньне Саюзу Таварыстваў Чырвонага Крыжу і Чырвонага Паўмесяцу (СТЧК і ЧП) СССР. Асноўныя намаганьні засяроджваліся на санітарна-абароннай і санітарна-аздараўленчай працы. У 1991 г. таварыства сталася незалежным ад СТЧКЧП СССР. У 1994-ым зьмяніла назоў на Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. У 1995-ым увайшло ў Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Адчыненае ў 1992 г. прадстаўніцтва МКЧК у Маскве (Расея) падтрымлівае зносіны з БТЧК. 24 кастрычніка 2000 году зацьвердзілі Закон Беларусі №437-З «Аб Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжу».

Зь 2004 г. ўдзельнічала ў Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў. У 2010 г. мела звыш 1 119 тыс. чальцоў. 25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой «БТЧК» уваходзіла ў Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці.

1 сьнежня 2023 году Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧКіЧП; Швайцарыя) абнародавала Заяву аб прыпыненьні сяброўства Беларускага Чырвонага Крыжа. Прычынай паслужыла пакіданьне на пасадзе генэральнага сакратара БТЧК Зьмітра Шаўцова, які ў ліпені 2023 году наведаў захопленыя расейскім войскам украінскія гарады Лісічанск у Луганскай вобласьці і Марыюпаль у Данецкай. У гэтай сувязі 3 кастрычніка 2023 году Ўправа МФТЧКіЧП ухваліла Рашэньне аб закліку да адстаўкі Шаўцова, бо той парушыў Асноўныя прынцыпы Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, правілы выкарыстаньня яго эмблемаў і Палітыку добрасумленнасьці МФТЧКіЧП. Парушэньне таксама заключалася ў яго заявах аб перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей з захопленых расейцамі земляў на ўсходзе Ўкраіны у Беларусь, а таксама аб ядзернай зброі. У выніку да часу адхіленьня Шаўцова прыпынілі фінансаваньне БТЧК з боку МФТЧКіЧП.

У сьнежні 2023 году Шаўцова дадалі ў свой санкцыйны сьпіс ЗША, а ў лютым 2024 году ён трапіў пад санкцыі ЭЗ (да якіх у сакавіку далучыліся Швайцарыя, Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісляндыя, Ліхтэнштайн, Малдова, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна ды Чарнагорыя) ды Аўстраліі.

У студзені 2024 году праект «Бюро Медыя» апублікаваў расследаваньне аб тым, што значную частку сродкаў (у тым ліку атрыманых ад МФТЧКіЧП) БТЧК выдаткаваў на ўтрыманьне разадзьмутага штата ды на камандзіроўкі для кіраўніцтва.

Старшыні

Глядзіце таксама

  • Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ў Летуве(be)

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа КіраваньнеБеларускае Таварыства Чырвонага Крыжа Задачы і дзейнасьцьБеларускае Таварыства Чырвонага Крыжа ГісторыяБеларускае Таварыства Чырвонага Крыжа Глядзіце таксамаБеларускае Таварыства Чырвонага Крыжа Крыніцы і заўвагіБеларускае Таварыства Чырвонага Крыжа Вонкавыя спасылкіБеларускае Таварыства Чырвонага КрыжаГрамадзкае аб’яднаньнеМіжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кірыл КоктышАнгельшчынаПошукавая сыстэмаВалерыя КуставаЮры ГумянюкМікола ГусоўскіІгар БабкоўСтапа (літаратуразнаўства)Уладзіслаў ГарбацкіВільгельмПарнаграфія для жанчынДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Ян ЦывінскіЯўген КантылёўАнтон ЛуцкевічГрошыПалесьсеВалошкаБуценьСпакусьнікіФара Вітаўта (Горадня)Zuzana (зброя)ДуброўнаПБітва пад ВоршайСтаніслаў МанюшкаБлакітная сойкаМікола ЕрмаловічАнатоль СысВіктар КаліноўскіСэкс па тэлефонеМарыюпальДзьвінскРоксі ПантэрПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуСувязь (тэхніка)ЛетувізацыяЭротыкаПольшчаКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутСлавамір АдамовічЛеў СапегаПаўлінка (п’еса)Сэрыя АЯблыкУсебеларускі народны сходБабруйскБеларуская народная партызанкаЛаскаценьЛічэбнікЭнэргіяIP-адрасПорнасайтАпэрацыйная сыстэмаДжулія ТэйларСабакаПубліцыстыкаПошукавая аптымізацыяБярозка (часопіс)АлегорыяЭўфрасіньня ПолацкаяFTPАнтонімыАляксандар МакедонскіЖомайдзь (Клецкі раён)Гішпанія🡆 More