Апостал Барталамей: адзін з 12 апосталаў

Барталамей (Варфаламей, Натанаіл; па-габрэйску: תולמי-בר‎, па-грэцку: Βαρθολομαίος, па-лацінску: Bartholomaeus) — адзін з дванаццаці апосталаў (вучняў) Ісуса Хрыста, згаданы ў Новым Запавеце.

Апостал Барталамей
«Сьвяты Барталамей з садранай скурай» Матэа дэ Джавані, 1480
Апостал Барталамей
Сьвяты
Нарадзіўся I ст.
Юдэя, Палестына
Памёр I ст.
Вялікая Армэнія. Зьдзёртая скура й раскрыжаваны
Шануецца большасьцю хрысьціянскіх цэркваў
У ліку апосталаў
Галоўная сьвятыня Мошчы ў царкве Сант-Барталамея ў Рыме, Кентэрбэрыйскі сабор, Франкфурцкі сабор, Сабор Сант-Барталамеа ў Ліпары
Дзень памяці 24 жніўня (каталіцызм)
11 чэрвеня (праваслаўе)
Патрон Армэнія; пераплётчыкі; мясьнікі; Флярэнтыйскія гандляры сырам і саленьнем; Гамбатэза, Італія; гарбары; нэўралягічныя хваробы; тынкоўшчыкі; паляўнічыя
Атрыбуты нож, ягоная зьдзёртая скура
Падзьвіжніцтва апостальская пропаведзь, пакутніцкая сьмерць

Навазаветная гісторыя

Згаданы ў сьпісах апосталаў у Эвангельлі паводле Мацьвея (Мц.10:3), паводле Марка (Мк.3:18), а таксама ў Дзеях Сьвятх Апосталаў (Дзеі.1:13). Імя «Барталамей» магчыма зьяўляецца арамэйскім патранамічным імем (імем па бацьку) «bar talamai» — «сын Талмая», дзе Талмай — скажонае на арамэйскі лад грэцкае імя Пталамей.

Існуе практычна аднадушнае меркаваньне біблеістаў пра тое, што згаданы ў Эвангельлі паводле Яна (Ян.1:45—50) Натанаіл — гэта адна асоба з Барталамеем. Такім чынам, апостал Барталамей — адзін зь першых вучняў Хрыста, закліканы чацьвёртым усьлед за Андрэем, Пятром і Піліпам.

Эвангеліст паведамляе, што Барталамей быў родам з Каны Галілейскай (Ян.21:2). Як відаць, ён быў сваяком ці блізкім сябрам апостала Піліпа, паколькі менавіта Піліп прывёў Барталамея да Ісуса, і ў сьпісах апосталаў яны згадваюцца побач. У сцэне пакліканьня Натанаіла-Барталамея ён прамаўляе знакамітую фразу «З Назарэта ці ж можа быць што добрае?». Ісус, пабачыўшы яго, кажа пра яго «Вось, сапраўдны Ізраільцянін, у якім няма зламыснасьці». Больш пэўных зьвестак Сьвятое Пісаньне пра Барталамея не дае, большая частка ягонага жыцьцяпісу вядомая па апакрыфічных крыніцах.

Паданьні

Паводле паданьня Барталамей разам зь Піліпам прапаведаваў у гарадах Малой Азіі, асабліва ў сувязі зь імем апостала Барталамея згадваюць горад Ерапаліс. Традыцыя паведамляе таксама пра яго паездку ў Індыю й пропаведзі ў Армэніі, дзе на Арташацкім узгорку ён сустрэўся з апосталам Юдам Тадэем (армянская царква шануе іх, як сваіх заснавальнікаў). Еўсевій Кесарыйскі паведамляе, што ў Індыі Барталамей пакінуў заснаванай ім абшчыне Эвангельле паводле Мацьвея на габрэйскай мове, якое было знойдзена філёзафам Пантэнам, выкладчыкам Александрыйскай школы.

Сьмерць

Паводле паданьня, па падгавору паганскіх жрацоў брат армянскага цара Астыяг «схапіў сьвятога апостала й у горадзе Альбане» Барталамея раскрыжавалі ўніз галавой, але ён працягваў сваю пропаведзь, тады яго зьнялі з крыжа, зьнялі скуру, а затым абезгаловілі. Вернікі ўзялі «яго цела, галаву й скуру, паклалі іх у алавяную ра́ку й пахавалі ў тым жа горадзе, Альбане, што ў Вялікай Армэніі».

Існуюць разнастайныя вэрсіі па ідэнтыфікацыі гораду Альбаны (Альбанапаль, Урбанапаль):

  • праваслаўная традыцыя атаясамлівае яго з Баку, у якім пры раскопках у Дзявоцкай вежы былі выяўленыя рэшткі старажытнага храма, які атаясамліваецца з базылікай, збудаванай над месцам згубы апостала;
  • Мішэль ван Эсбрук мяркуе, што пад Альбанай разумееца пантыйскі горад Нікопаль;
  • паводле іншай вэрсіі, апостал Барталамей пахаваны на тэрыторыі іранскай правінцыі Заходні Азэрбайджан, дзе ў XIV стагодзьдзі на месцы меркаванага пахаваньня быў пабудаваны армянскі манастыр Сурб Барталамеас;

Каля 410 году мошчы Барталамея былі перанесеныя з Ахбака ў Мартыропаль, а каля 507 году ў горад Дара (Мэсапатамія). Пры нашэсьці пэрсаў у 574 годзе, па паведамленьні Грыгорыя Турскага, ра́ку з мошчамі кінулі ў мора й ён цудным чынам прыплыў да выспы Ліпары. Каля 838 году мошчы перанесьлі ў Бэнэвэнта, дзе яны захоўваюцца ў наш час. З X стагодзьдзя частка мошчаў апостала захоўваецца на высьпе Тыбэрына (Рым) у царкве Сан-Барталамеа, прысьвечанай апосталу. Часьціцы мошчаў апостала Барталамея таксама захоўваюцца ў шэрагу афонскіх манастыроў, катэдральным саборы Сьвятых Жонак-міраносіц у Баку (перададзеная ў 2003 годзе Канстантынопальскім патрыярхам) і іншых месцах.

Крыніцы й заўвагі

Tags:

Апостал Барталамей Навазаветная гісторыяАпостал Барталамей ПаданьніАпостал Барталамей Крыніцы й заўвагіАпостал БарталамейІсус ХрыстосІўрытГрэцкая моваЛацінская моваНовы Запавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лявон БаразнаІсьляндзкая кронаЧэрвеньСанкт-ПецярбургКубаУладзімер Зяленскі@Андрэй КурэйчыкГрамадзтваЖанчына зьверху25 красавікаАлесь КлышкаУладзіслаўУладзімер ЛіпскіВаеннапалонныПятрусь БроўкаВусаў (вёска)Сяргей НавумчыкДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Эмбэр ГердВысакосны годПарнаграфія ў сецівеАльгарытмf0groМужчына зьверхуВольга КараткевічЯн ЧыквінАблігацыяУладзімер Арлоў (гісторык)Дыялекты беларускай мовыПрыморскі крайСказ1989Васіль ІгнаценкаГрэцыяМачанкаБурбалка даткомаўРадаўніцаІван ЦерцельFTPБібліяБеларусьКарлес ПудждэмонВештартУкраінцыЭтнічная тэрыторыя беларусаўМы выйдзем шчыльнымі радаміЯнка СіпакоўМіжславянская моваІліядаАляксандар ЛукашэнкаПрыродаахоўная тэрыторыяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуДругая сусьветная вайнаВіктар МарціновічПарк цёмнага небаМіс СусьветВейшнорыяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьДразды (гурт)Добасна (рака)Мільянэр з трушчобаўГішпаніяСірэйкаЗлучнікТумілаКазаньAndroid🡆 More