Антон Борык

Анто́н Бо́рык (7 ліпеня 1894, в.

Сьвілы, цяпер Воранаўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — пасьля 1939) — беларускі палітычны і вайсковы дзяяч. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну. Капітан.

Антон Борык
Антон Борык
Род дзейнасьці вайсковец, палітык
Дата нараджэньня 7 ліпеня 1894
Месца нараджэньня Сьвілы, Лідзкі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці пасьля 1939
Месца пахаваньня
  • невядома
Занятак вайсковец, палітык, публіцыст, дыплямат

Біяграфія

Антон Борык 
Пашпарт БНР Антона Борыка, 1918 год
Антон Борык 
Сьцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык

З 1917 году працягваў службу ў польскіх легіёнах Доўбар-Мусьніцкага. У 1918 годзе пакідае вайсковую службу і пераяжджае ў Вільню. Уваходзіць у склад Віленскай беларускай рады. Ён адзін з заснавальнікаў Беларускага нацыянальнага камітэту ў Горадні. Уваходзіць у беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў.

У канцы сакавіка 1919 году ў гарадзенскім клюбе «Беларуская хатка» на ўрачыстай вячэры ў гонар беларускага ўраду ўзьняў тост: «Няхай жыве Беларусь з Польшчай!», падтрыманы некаторымі прысутнымі.

Першы афіцыйны пасланьнік БНР у Нямеччыне. 23 сакавіка 1919 году прыбыў у Бэрлін з Горадні як кіраўнік Беларускай вайсковай місіі па справах ваеннапалонных. Напачатку красавіка Борык наладзіў сувязь зь Міжнароднай камісіяй па справах ваеннапалонных. Распачаў працу сярод беларусаў-вайскоўцаў. Дапамагаў яму ў працы генэрал Кіпрыян Кандратовіч, які ўваходзіў у склад дэлегацыі БНР на Парыскую мірную канфэрэнцыю. 30 чэрвеня 1919 году разам з Кузьмом Цярэшчанкам заклаў «Аддзел збліжэньня палоненых беларусаў у Нямеччыне з родным краем».

Увесну 1920 году Борык знаходзіўся ў Рызе. Нечакана выявілася, што ён мае два пашпарты: беларускі пад № 29 ад 29 студзеня 1920 году і расейскі пад № 285 ад 13 красавіка 1920 году, які выдала расейская дэлегацыя ў Бэрліне. Беларусы абвінавацілі яго ў здрадзе. Борык заявіў, што ня лічыць сябе ні беларускім, ні расейскім грамадзянінам….

Да лета 1920 году працуе выканаўчым дырэктарам бэрлінскай фірмы «Сындыкат Сапегі для Эўропы і Азіі ў Беларусі»", уласьнікам якой быў Станіслаў Леў Сапега-Ваявода і які пэўны час дапамагаў БНР грашыма. Знаходзячыся ў Нямеччыне, перадаваў грошы і сродкі беларускім школам. У сярэдзіне лета 1920 году зьяжджае з Бэрліна ў Латвію. Пасьля едзе ў Горадню на запрашэньне беларускіх вайскоўцаў. Узначальвае агульны аддзел Беларускай вайсковай камісіі ў Лодзі.

У канцы лістапада на чале з Кузьмом Цярэшчанкам прыбыў у званьні капітана з Лодзі ў Семежава для ўдзелу ў Слуцкім збройным чыне (разам зь ім прыбылі яшчэ 3 афіцэры з 12 пасланых — капітаны Андрэй Якубецкі, Антон Сокал-Кутылоўскі, паручнік Тодар Янушэнка). Прымаў удзел у Слуцкім Збройным чыне, ўзначальваў штаб 1-й Слуцкай брыгады. Быў праціўнікам супольных дзеяньняў з атрадамі Станіслава Булак-Балаховіча. Падаваў нататкі пра паўстаньне ў газэты «Наша думка» і «Беларускае слова».

Разам з прыхільнікамі генэрала Булак-Балаховіча — Хведашчэням, Арсенем Паўлюкевічам і паручнікам Мацелі, Борык (магчыма зьмяніў адносіны да Булаховіча, пасьля адхіленьня ад пасады шэфа штаба Слуцкай брыгады), адступіў з Морача, апошняга апорнага пункту случчакоў, у Давыд-Гарадок. Тамака паўстанцы і балахоўцы, якія да іх далучыліся, былі абяззброеные палякамі.

Пасьля заканчэньня паўстаньня — у Латвіі, пасьля ў Коўне, Вільні, Варшаве. У апошняй быў адным з арганізатараў Таварыства беларускай школы.

У канцы 30-х жыў у Вільні, працаваў у кіраўніцтве Віленскай чыгункі. Зьвесткі губляюцца з пачаткам Другой сусьветнай вайны. Лічыцца, што згінуў напачатку 40-х.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Антон Борык  Антон Борыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Антон Борык БіяграфіяАнтон Борык ЗаўвагіАнтон Борык КрыніцыАнтон Борык ЛітаратураАнтон Борык Вонкавыя спасылкіАнтон Борык189419397 ліпеняБеларусьВоранаўскі раёнГарадзенская вобласьцьПершая сусьветная вайнаСлуцкі збройны чынСьвілы (Гарадзенская вобласьць)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГартманTesla Inc.si.jp.twJavaScriptЛіцьвінства1947.deІван ШамякінНямецкая моваРыгор Азаронак.ws.aiФ.np1977Беларускі клясычны правапіс.ehПарнаграфія ў ФранцыіМартын Опіц.btВугоршчына.sg.ax.pt.pg.ms.nuАндрусь ТакіндангВілімонтКітай.krЛукаш БэндэУладзімер Дубоўка1954.in1647Габрэі.je1858Устаўныя граматы БНР.buДрыса1834.iq1994.nc1921.mc1304ГенавэфаŠyba 48Германішкі (неадназначнасьць)Волга40МанівідЕсьманЖамойць.nlКойданаў.ng.tn200619668КазіноКастусь КаліноўскіТаінстваУладзіслаў ЗавальнюкСмольгава.mm.hr🡆 More