Алег Латышонак: беларуска-польскі гісторык

Але́г Ю́р’евіч Латышо́нак (нар.

27 траўня 1957, Эльблёнг, ПНР) — беларускі і польскі гісторык, доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы.

Алег Латышонак
па-польску: Oleg Łatyszonek
Дата нараджэньня 27 траўня 1957(1957-05-27) (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак навуковец, гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра гісторыя беларусаў і Беларусі
Месца працы
Вядомы як гісторык беларусаў у Польшчы, гісторык Беларусі
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] і доктарская ступень[d] (26 сакавіка 1996)
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Заслужаны дзяяч культуры Польшчы
мэдаль Стагодзьдзя вяртаньня незалежнасьці
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і беларускіх інтэлігентаў. Бацька — Юры, выхадзец з-пад Шаркоўшчыны на Віленшчыне (цяпер Віцебская вобласьць). Маці — Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне.

У 1965 року сям’я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» ды аўтарам яе назову.

У 1980 року скончыў гістарычна-філязафічны факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве. Вярнуўшыся ў Беласток, працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым мэханічным тэхнікуме ў Супрасьлі.

У 1982 року аршытаваны за дзейнасьць у падпольным руху «Салідарнасьць». Восем месяцаў правёў пад арыштам. Па вызваленьні выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Гістарычным музэі і ў Інстытуце дасьледаваньня Палёніі (польскага зямляцтва) Ягелонскага ўнівэрсытэту.

У канцы 80-х далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фэсту «Басовішча» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага клюбу, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасьці апазыцыйнай беларускай эліты.

У 1991 року вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музэі войска, адначасова ведучы актыўную грамадзка-палітычную дзейнасьць. У 1992—1994 роках старшыня Галоўнай рады Беларускага дэмакратычнага аб’яднаньня, адзінай партыі нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. У 1993—1997 роках працаваў журналістам тыднёвіка «Ніва».

З 1995 — сябра Ўправы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча. З 1996 року — старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, сябра Ўсходнеславянскай камісіі Польскай акадэміі ўменьня і Камісіі славянскіх дасьледаваньняў Камітэту гістарычных навук Польскай акадэміі навук. З 1997 намесьнік старшыні Цэнтру грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё «Рацыя».

У 1996 абараніў кандыдацкую дысэртацыю ва ўнівэрсытэце імя Мікалая Капэрніка ў Торуні («Беларускія вайсковыя фармаваньні 1917—1923»). З 1997 року — выклачык катэдры беларускай культуры Беластоцкага ўнівэрсытэту.

У 2007 ва ўнівэрсытэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У 2008 року перавёўся на катэдру міжнародных зносінаў у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўнівэрсытэту.

Навуковыя працы

Разам зь Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагодзьдзя».

У красавіку 2007 року ў Беластоку выйшла яго чарговая кніга «Ад белых русаў да беларусаў», прысьвечаная паўставаньню беларускай народнай тоеснасьці.

У 2008 року ўбачыў сьвет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».

У 2009 року ў Вільні выдаў кнігу «Нацыянальнасьць — Беларус». Кніга прысьвечаная пытаньням этнагенэзу беларусаў.

Летувізацыя

Сьцьвярджае, што вялікія князі літоўскія былі чужымі для беларусаў «карэннымі летувісамі». Не падаючы ніякіх какрэтных сьведчаньняў на карысьць летувіскай ідэнтычнасьці Вітаўта, Альгерда і Міндоўга, заяўляе, што адмаўленьне іх летувіскасьці — «гэта не сур'ёзна».

Заяўляе, што лічыць ліцьвінаўгэтых літоўцаў і палякаў, якія змагаліся за свае краіны, за свой народ») беларусамі — «гэта зладзейства» і што «разумее летувісаў, якія абураюцца, калі ў іх нахабна крадуць карэнных летувісаў».

Узнагароды

Узнагароджаны, сярод іншага, Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы (2008) і Мэдалём да стагодзьдзя БНР (2018).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алег Латышонак ЖыцьцяпісАлег Латышонак Навуковыя працы[2]Алег Латышонак ЛетувізацыяАлег Латышонак УзнагародыАлег Латышонак КрыніцыАлег Латышонак Вонкавыя спасылкіАлег ЛатышонакБеларускае гістарычнае таварыстваПольская Народная РэспублікаПольшчаЭльблёнг

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Банкаўскі рахунак2008Міс СусьветПарнаграфія ў сецівеБабёрПалесьсеСяргей ДавідовічПадагра1996Міхаіл МураўёўСьвяты ЮрыВадзім СаранчукоўВікіпэдыяMozilla FirefoxЧасьціна мовыКрыжСпадчына (верш)Украінскае ПалесьсеСахалінская вобласьцьСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануВольга КараткевічВіктар МарціновічКатэхізіс Сымона БуднагаВіцебскі сшытакУ краіне райскай птушкіISO 3166-1Алесь ЖукПаўлінка (п’еса)СтурчурканГеалёгіяФранц КафкаКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутАнальны сэксСонцаГалоўная старонка633ГрудзіПробашчЧорны замак АльшанскіЭўфрасіньня ПолацкаяСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваДзікРасейская моваСябарКрумкачПаліндромТутэйшыя (літаб’яднаньне)ТытанікПтушкіУнівэрсальны каардынаваны часМіжнародны стандартны кніжны нумарХарэйФрыдрых ШылерРэч ПаспалітаяЯўген ВалошынСымон БудныМіндоўгУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаЛеанід ГалубовічМаркёрКірыл СтаселькаКарэйская моваСтаніслаў ВалодзькаТыраспальHromadske.TVЧорны замак Альшанскі (фільм)Максім ТанкТацяна СапачГомельЗіновій ПрыгодзічАндрэй КурэйчыкАнатоль СербантовічРасейцы🡆 More