Алег Юр’евіч Латышонак: беларуска-польскі гісторык

Алег Юр’евіч Латышо́нак (нар.

27 мая 1957, Эльблёнг) — доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта.

Алег Юр’евіч Латышонак
польск.: Oleg Łatyszonek
Дата нараджэння 27 мая 1957(1957-05-27) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук і доктарская ступень[d] (26 сакавіка 1996)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
медаль Стагоддзя вяртання незалежнасці
Подпіс Выява аўтографа

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і беларускіх інтэлігентаў. Бацька — Юрый, выхадзец з-пад Шаркаўшчыны на Віленшчыне (цяпер Віцебская вобласць). Маці — Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне.

У 1965 годзе сям’я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» і аўтарам яе назову.

У 1980 годзе скончыў гістарычна-філасафічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Вярнуўшыся ў Беласток, працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі.

У 1982 годзе арыштаваны за дзейнасць у падпольным руху «Салідарнасць», восем месяцаў правёў у беластоцкім арышце. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Кракаўскім Гістарычным музеі і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскага зямляцтва) Ягелонскага ўніверсітэта.

У канцы 1980-х гадоў далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фестывалю «Басовішча» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага Клуба, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты.

У 1991 годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музеі Войска, адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992—1994 гадах старшыня Галоўнай Рады Беларускага Дэмакратычнага Аб’яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993—1997 гадах працаваў журналістам тыднёвіка «Ніва». З 1995 года — член Управы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з 1997 года намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё «Рацыя».

У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні («Беларускія ваенныя фарміраванні 1917—1923»). З 1997 года — выклачык Кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя».

У 2007 годзе ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У красавіку 2007 года ў Беластоку выйшла яго чарговая кніга «Ад белых русаў да беларусаў», прысвечаная паўставанню беларускай народнай тоеснасці. У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».

У 2009 годзе ў Вільні выдаў кнігу «Нацыянальнасць — Беларус». Кніга прысвечана пытанням этнагенезу беларусаў.

Суаўтар і рэдактар кнігі «Гісторыя беларусаў Падляшша» (2017), якая ахоплівае перыяд ад зыходу ледавіка да найноўшай гісторыі.

З 1996 года — старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, член Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.

Адзнакі і ўзнагароды

У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 годзе — Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы. Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У студзені 2023 года атрымаў польскі медаль «Стагоддзе аднаўлення незалежнасці».

Цікавыя факты

У беларускай гістарычнай супольнасці вядомы вялікі рост Алега Латышонка — 2 м 3 см.

Заўвагі

  • Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  • Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў дзяржаўным медалём гісторыка-беларуса
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Алег Юр’евіч Латышонак, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Алег Юр’евіч Латышонак Біяграфічныя звесткіАлег Юр’евіч Латышонак Адзнакі і ўзнагародыАлег Юр’евіч Латышонак Цікавыя фактыАлег Юр’евіч Латышонак ЗаўвагіАлег Юр’евіч Латышонак ЛітаратураАлег Юр’евіч Латышонак СпасылкіАлег Юр’евіч Латышонак195727 маяБеларускае гістарычнае таварыстваБеластоцкі ўніверсітэтДоктар гістарычных навукПольшчаЭльблёнг

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Злучаныя Штаты АмерыкіПаўстанне 1863—1864 гадоўБясслаўныя вырадкіУ агні народжанаяАляксей ДудараўСцяг ІрландыіЛітоўская хронікаПершая Аўстрыйская РэспублікаРэч ПаспалітаяІван МележМайк ПенсТадэвуш КасцюшкаБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаАўстраліяРамантычны фільмДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыGoogle ChromeГістарычны горад Сукатаі2024Леаніды не вернуцца да ЗямліБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўЛетнія Паралімпійскія гульні 2020СанцэнаВалерый Станіслававіч МянжынскіЯўген Васільевіч МаўлееўЧыгуначны вакзалPlayStation 5Барацінскі раёнГеаграфічныя каардынатыСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьАгнэта ФэльтскугЯн Каміль БіспінгЛавіса Шведская1695Volkswagen PassatМастацкі стыльТворны склонЯўрэіВенанцы Бутрым28 сакавікаНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыБрэд ПітБэзКасцёл Святога Духа (Мінск)Flipping BangersПенелопа КрусІспанская інквізіцыяПрастытуцыяЕва ВежнавецМустафа I1934 год у гісторыі літаратурыМэрПадляшскія мучанікіСлоўнікHromadske.TVАнальны сексПорцік АктавііЭдуард Сямёнавіч НіканораўАфіцыйна-дзелавы стыльКуфарЮджынія ЧарлзВітаўтДзеяслоўРабіндранат ТагорБорыс ДжонсанБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеГлебаАдам МіцкевічБуякіКалядыБясхвостыя земнаводныяДжуліяна МурМатрыца Станіслаў Аўгуст Панятоўскі🡆 More