Андрэй Якубецкі

Андрэй Якубецкі (Якубоўскі) (5 кастрычніка 1892 в.

Сухмяні каля Горадні — пасьля 1945) — беларускі вайсковец, маёр, дзяяч культуры і асьветы.

Андрэй Якубецкі
Андрэй Якубецкі (зьлева) і Кузьма Цярэшчанка
Андрэй Якубецкі
Артыкул у газэце «Народное дело» № 16(139) 22.01.1921 Беларусь. Народная Армія. Якубецкі Андрэй.

Жыцьцяпіс

Скончыў пэдагагічны інстытут у Сьвіслачы ў 1912 годзе. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. У 1915 годзе скончыў Александрыйскую вайсковую школу ў Маскве. 9 лістапада 1915 году залічаны ў 499-й Ольвіапольскі пяхотны полк. У 1918 вярнуўся да Горадні, дзе прыймаў удзел у стварэньні войска БНР. Прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Горадні.

З кастрычніка 1919 году чалец Беларускай вайсковай камісіі пры польскім генштабе ў Менску. Прыкладна напрыканцы 1919 вучыўся ў Польшчы ў афіцэрскай школе.

Пад канец лістапада разам з Кузьмом Цярэшчанкам прыбыў у званьні капітана з Лодзі да Семежава для ўдзелу ў Слуцкім збройным чыне. Разам зь ім прыбылі яшчэ 3 афіцэры з 12 пасланых — паручнік Тодар Янушэнка, капітаны Антон Борык, Антон Сокал-Кутылоўскі.

Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году. 17 сьнежня пра-польская Найвышэйшая рада БНР прызначыла Якубецкага галоўнакамандуючым войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі замест Сокал-Кутылоўскага, апошні да канца заставаўся фактычным камандзірам брыгады. Па заканчэньні Слуцкага збройнага чыну інтэрнаваны ў Польшчу.

У 1921 годзе арыштаваны польскімі ўладамі і зьняволены. Вызвалены ў 1922 годзе. Зьехаў у Летуву. Па запрашэньні Кастуся Езавітава пераехаў у Латвію, дзе выкладаў у Дзьвінску ў беларускай гімназіі і беларускіх школах.

Чалец Культурна-асьветніцкага таварыства «Бацькаўшчына». За гэта (выкладаў геаграфію па падручніках Смоліча, тлумачыў пра захопленыя Латвіяй беларускія землі) быў арыштаваны і асуджаны ў красавіку 1925.

Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у акупацыйнай адміністрацыі. Лёс пасьля вайны невядомы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ГорадняСухмяні

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Славамір АдамовічМагдэбурскае праваВаляр’ян ЯнушкевічНацыянальная баскетбольная асацыяцыяРымскі дагаворАнрык Прат-дэ-ля-Рыба СараМаршы недармаедаўБелавеская пушчаБеларуская ПалічкаАльтэрнатыўная парнаграфіяВафляАнілінгусЯпоніяДвукроп’еMicrosoft Windows60 да н. э.Людміла РублеўскаяВалянцін ЕрмаловічВайна за незалежнасьць ЛатвііТрыбуна працыМастацкі творКалінінградПапаNokia N723 да н. э.ДавідЛеў XГалоўная старонкаГорадняКефлявік1874ЦыганыРусіфікацыя Беларусі ў архітэктуры5 траўняМэксыкаАтлянт-МЦытрусНХЛ 1997—1998 гадоўАнатоль СысЖаўтаногі кулікГораў ВелікапольскіПорнгабВячаслаў АдамчыкЛіцьвіныНорфалк (Вірджынія)IBM NotesКаханьне без пранікненьняЗаляцаньнеАлесь РазанаўЗалатая РыбаМайкл СьмітПраскі мэтрапалітэнАльгердЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаУсяслаў ЧарадзейДзяржаўны жыдоўскі тэатар БССРУ КантакцеКармэльЖывёлыГорадКаплунISO 3166-1Імёны ліцьвінаўКампутарнае праграмаваньнеЗволе (футбольны клюб)🡆 More