Анто́н Стафа́навіч Бархатко́ў (17 студзеня 1915, вёска Шчаглоўка Магілёўскай губэрні, Расейская імпэрыя, цяпер у Касьцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласьці — 24 сакавіка 2001, Менск, Беларусь) — беларускі жывапісец, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1991).
Антон Бархаткоў | |
Антон Стафанавіч Бархаткоў. Аўтар рэльефу — скульптар Яўген Колчаў. | |
Дата нараджэньня | 17 студзеня 1915 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Шчаглоўка, Магілёўская губэрня |
Дата сьмерці | 24 сакавіка 2001 |
Месца сьмерці | Менск |
Адукацыя | Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Жанры | пэйзаж і натурморт[d] |
Плынь | жывапіс |
Узнагароды | Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1991) |
Скончыўшы сямігодку (1932), зьехаў у Маскву, быў беспрытульным, пасьля выхаванцам пры вайсковай частцы. Паступіў у Маскоўскую мастацкую вучэльню памяці 1095 году(ru). Скончыўшы яе ў 1940 року, вярнуўся ў Беларусь.
З пачаткам нямецка-савецкай вайны трапіў у акружэньне пад Рагачовам. У складзе партызанскага аддзелу «За Савецкую Беларусь» дзейнічаў на тэрыторыі Касьцюковіцкага раёну і Бранскае вобласьці. У 1943—1944 роках браў удзел у арганізацыі і правядзеньні першай выставы беларускага мастацтва ў Маскве, прысьвечанай 25-годзьдзю стварэньня БССР. Прымаў удзел у арганізацыі Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР.
У 1945 паступіў ў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава(ru), які скончыў у 1948.
Вучань і прадаўжальнік традыцый В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Сыны Антона Стафанавіча — Вітольд (у гонар В. К. Бялыніцкага-Бірулі) і Ігар — таксама сталі прафэсійнымі мастакамі-рэалістамі, такім чынам стварыў сапраўдную мастацкую дынастыю.
Аўтар шырокавядомых карцін «Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі» (1946), «Ганачак» (1947), «Першая песенька» (1957), «Поўдзень на сенакосе», «Вясна на Нёмане» (1960), «Красавіцкі дзень» (1964), «Вясна», «Сінія цені» (1968), «Апошні прамень», «Бэз» (1970), «Залатая восень» (1981), «Любімыя дубы Я. Коласа. Мікалаеўшчына» (1982), «Ветраны дзень на возеры Мсьціна» (1986), «Рабінка» (1994), «Ранішняе сонца» (1997) і іншыя. Удзельнік пэрсанальных выставаў у Менску (1967, 1980, 1988, 1995, 2000), а таксама ў Бэльгіі (1993), Італіі (1996), Нідэрляндах (1997).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, музэях Магілёву, Гародні, Гомлі, Бялынічаў, Касьцюковічаў, Трацьцякоўскай галерэі ў Маскве, прыватных калекцыях у Бэльгіі, Нідэрляндах ды іншых.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Антон Бархаткоў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.