Бялынічы: горад у Беларусі

Бялы́нічы — места ў Беларусі, на рацэ Друці.

Адміністрацыйны цэнтар Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 9887 чалавек. Знаходзяцца за 44 км на захад ад Магілёва, на аўтамабільнай дарозе Менск — Магілёў.

Бялынічы
лац. Białyničy
Музэй В. Бялынікага-Бірулі
Музэй В. Бялынікага-Бірулі
Бялынічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Бялынічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Бялынічаў Сьцяг Бялынічаў
Першыя згадкі: 1577
Магдэбурскае права: 4 кастрычніка 1634
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бялыніцкі
Плошча: 185,27 км² 
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 9887 чал.
шчыльнасьць: 53,37 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2232
Паштовы індэкс: 213055
СААТА: 7204501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°59′44.09″ пн. ш. 29°42′34.49″ у. д. / 53.9955806° пн. ш. 29.7095806° у. д. / 53.9955806; 29.7095806 29°42′34.49″ у. д. / 53.9955806° пн. ш. 29.7095806° у. д. / 53.9955806; 29.7095806
Бялынічы на мапе Беларусі ±
Бялынічы
Бялынічы
Бялынічы
Бялынічы
Бялынічы
Бялынічы
Бялынічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бялынічы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі. Цудоўны абраз Маці Божай, што захоўваўся ў касьцёле, зьнік з Магілёўскага музэю ў Другую сусьветную вайну.

Назва

Паводле географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Бялынічы ўтварыўся ад уласнага прозьвішча Бялыніч.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Бялынічы ўпамінаюцца ў XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва. З 1577 году яны знаходзіліся ў складзе маёнтку Цяцерына, якім валодалі князі Збараскія. Стэфан Збараскі заснаваў тут замак (Белагародак) і мястэчка. Па сьмерці С. Збараскага ў 1591 годзе Бялынічы перайшлі ў распараджэньне Льва Сапегі, апякуна маладой уладальніцы Барбары Збараскай. У 1603 годзе ён набыў у валоданьне частку мястэчка. На 1620 год тут быў 331 вулічны і 16 гандлёвых пляцаў.

У 1624 годзе Леў Сапега заснаваў у Бялынічах кляштар кармэлітаў — адзін з найбагацейшых у Вялікім Княстве Літоўскім. У кляштары знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці, шанаваны хрысьціянамі розных канфэсіяў. Праз шматлікія працэсіі і паломніцтвы да яго Бялынічы зваліся «Беларускай Чанстаховай» (абраз зьнік у Другую сусьветную вайну з Магілёўскага краязнаўчага музэю). У 1624 годзе коштам Казімера Льва Сапегі алтар касьцёла аздобілі срэбрам, а абраз Маці Божай — каштоўнымі камянямі. Ён жа заснаваў у мястэчку друкарню.

З 1627 году Бялынічы сталі цэнтрам маёнтку. У мястэчку знаходзіўся Рынак, вакол якога месьціліся 12 мяшчанскіх двароў. Ад Рынку адыходзілі вуліцы Віленская з 42 дварамі на ёй, Манастырская з 19 дварамі, Цяцерынская з 20, Крукава з 25, Плітніцкая з 56, Татарская з 36, Гайная з 28 і Красная з 22 дварамі. Апроч таго, за царквой знаходзілася вуліца Глініцкая альбо Слабада (29 двароў), да мяшчанскіх гумнаў ішла новая (яшчэ, відаць, неназваная) вуліца з 20 дварамі, яшчэ адна новая вуліца з 6 дварамі на ёй вяла ад Рынку да «кладовішчаў жыдоўскіх» (юдэйскіх могілак). Насупраць Плітніцкай была яшчэ адна вуліца з 8 дварамі, зь якіх 4 былі ўласнасьцю царквы Сьвятога Ільлі, а ўжо за мястэчкам, на канцы ворыўных валокаў ля балота Бушкарова ўтварылася яшчэ адна новая вуліца з 38 дварамі. Такім чынам, Бялынічы на той час зьмяшчалі 361 двор і маглі лічыцца даволі значным паселішчам. На 1630 год тут налічвалася 513 дымоў. 4 кастрычніка 1634 году згодна з прывілеем караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы мястэчка атрымала Магдэбурскае права, пячатку і герб.

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Бялынічаў ліцьвінамі: «литвин <…> в роспросе сказался: Савастьяном зовут Иванов // Оршанского повету из-ыменья пана Казимеря Сапеги из Белынич» (1636 год).

Бялынічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Маці Божая Бялыніцкая

У вайну Маскоўскае дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 24 жніўня 1654 году непадалёк ад Бялынічаў адбылася бітва паміж абаронцамі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Янушам Радзівілам і маскоўскімі захопнікамі (Бітва пад Шапялевічамі), у якой колькасна большае маскоўскае войска ўпершыню за некалькі дзесяцігодзьдзяў атрымала перамогу над невялікім літоўскім войскам. На 1667 год у Бялынічах засталося 327 дамоў, за часамі вайны яны страцілі 2/3 насельніцтва. У 1685 годзе Ўладзіслаў Язапат Сапега прадаў Бялынічы Кацярыне Радзівілавай.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) 14 ліпеня 1708 году непадалёк ад Бялынічаў (каля Галоўчына) адбылася бітва паміж расейцамі і швэдамі, якая скончылася перамогай апошніх. З 1733 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Агінскіх. На 1734 год тут было 180 двароў. Па вялікім пажары (1742), у выніку якога згарэў драўляны кляштарны комплекс, пачалося ўзьвядзеньне мураванага касьцёла ў гонар Унебаўзяцьця Маці Божай, якое завяршылася ў 1760 годзе. 13 красавіка 1756 году Папа Рымскі падпісаў Булу аб каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай. У 2-й палове XVIII ст. у мястэчку дзейнічаў невялікі кляштар марыявітак, пры якім існаваў пансіянат (навучальная ўстанова) для шляхцянак. Апроч таго, у гэты час працаваў мытны пункт, падпарадкаваны галоўнай мытні ў Магілёве.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Бялынічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Беларускай, з 1801 году Магілёўскай губэрні. На 1773 год у мястэчку дзейнічалі тры ўніяцкія царквы (Раства Багародзіцы, Сьвятога Ільлі і Святога Мікалая) і касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. На 1785 год у Бялынічах было 108 двароў, працаваў млын, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У 1803—1832 гадох дзеля вяртаньня сабе правоў жыхароў вольнага мястэчка бялынічане накіравалі спачатку ў Магілёўскі павятовы суд, а потым у Сэнат арыгіналы двух прывілеяў на Магдэбурскае права — фундацыйны (1634 год) і канфірмацыйны (1703 год). Аднак расейскія ўлады назвалі гэтыя дакумэнты «несапраўднымі». Каб адбіць у местачкоўцаў ахвоту бараніць свае законныя правы, найбольш актыўных бялынічанаў залічылі ў прыгонныя, як «летуценьнікаў пра ўяўную вольнасьць» (рас. «возмечтавших о мнимой вольности»), а двух найбольш актыўных змагароў прылюдна высеклі бізунамі і выслалі на катаргу ў Сыбір. Паводле інвэнтару, у 1825 годзе ў мястэчку Бялынічы было 287 дымоў, у аднайменным фальварку — 71 дым. На 1845 год налічвалася 992 двары ў мястэчку і 89 — у фальварку. з 1855 году працавала піваварня.

У 1864 годзе ўлады Расейскай імпэрыі з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў Бялынічах народную вучэльню, выкладаньне ў якой вялося на расейскай мове. У 1876 годзе яны гвалтоўна зачынілі касьцёл і кляштар кармэлітаў і перадалі іх у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). На 1880 год у мястэчку было 279 драўляных будынкаў; дзейнічалі 2 царквы, працавалі лякарня, аптэка, бровар, крупадзёрка. У 1909 годзе адкрылася бібліятэка, у 1913 годзе ўтварылася таварыства цьвярозасьці.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бялынічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бялынічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня году Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзу Бялынічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

У Другую сусьветную вайну з 6 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году Бялынічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1960-я гады савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры барока — касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар кармэлітаў.

23 сьнежня 2009 году да Бялынічаў далучылі вёску Міхайлоў. 19 сьнежня 2016 году Бялынічы атрымалі статус места (пастанова набыла моц 17 студзеня 2017 году). У 2020 годзе тут прайшоў Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды праводзілася аднаўленьне аб’ектаў інфраструктуры і рэканструкцыя музэю В. Бялыніцкага-Бірулі, а Белпошта выдала спэцыяльны сьвяточны канвэрт.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Бялынічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 831 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1823 год — 556 чал.; 1827 год — 1085 чал.; 1846 год — 940 чал.; 1861 год — 1945 чал.; 1880 год — 859 чал.; 1897 год — 2215 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 2425 чал.; 1959 год — 4244 чал.; 1977 год — 6,6 тыс. чал.; 1995 год — 10,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 10,1 тыс. чал.; 2005 год — 9,9 тыс. чал.; 2006 год — 9,8 тыс. чал.; 2008 год — 9,7 тыс. чал.; 2009 год — 10 688 чал. (перапіс); 2015 год — 10 316 чал.; 2016 год — 10 220 чал.; 2017 год — 10 035 чал.; 2018 год — 9887 чал.

Адукацыя

У Бялынічах працуюць 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

Культура

Дзейнічаюць цэнтар культуры, 2 бібліятэкі.

Мас-мэдыя

У Бялынічах выдаецца раённая газэта «Зара над Друцьцю».

Забудова

Плян

Бялынічы разьвіваюцца паводле генэральнага пляну і праектаў дэталёвага плянаваньня цэнтру. Галоўная вось места забудоўваецца 1—2-павярховымі дамамі, утварыўся мікрараён з 3—5-павярховай жылой забудовай.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ленінская вуліца Віленская вуліца (частка)
Манастырская вуліца (частка)
Сялянская вуліца Глініцкая вуліца

Паводле інвэнтару 1627 году, у Бялынічах таксама існавалі вуліцы Гайная, Красная, Крукава, Плітніцкая, Татарская і Цяцерынская. Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Бялынічаў: Глінішча, Пяскі, Слабада, Сьвінтар.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Бялынічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Маці Божая Бялыніцкая. Каменная статуя-анёл, інагураваная з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах (6 верасьня 2020)

Інфраструктура

Дзейнічае Бялыніцкі раённы мастацкі музэй імя В. Бялыніцкага-Бірулі. Спыніцца можна ў гатэлі.

Славутасьці

  • Могілкі юдэйскія
  • Парк пры былой сядзібе Агінскіх (1740-я)

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

  • Наталя Батракова (нар. 1964) — беларуская пісьменьніца
  • Уладзімер Белахвостаў (нар. 1949) — беларускі дзяржаўны дзяяч
  • Мікалай Малюшыцкі (1872—1929) — аграхімік, акадэмік АН БССР
  • Валяр'ян Снытка (нар. 1939) — географ, сябар-карэспандэнт РАН
  • Янка Шарахоўскі (1908—1973) — беларускі пісьменьнік
  • Міхаіл Юшкевіч (1899—1952) — вайсковы дзяяч, генэрал-маёр

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бялынічы НазваБялынічы ГісторыяБялынічы НасельніцтваБялынічы ЗабудоваБялынічы ЭканомікаБялынічы Турыстычная інфармацыяБялынічы ГалерэяБялынічы АсобыБялынічы ЗаўвагіБялынічы КрыніцыБялынічы ЛітаратураБялынічы Вонкавыя спасылкіБялынічыБеларусьБялыніцкі раёнГорадДруцьМагілёўМагілёўская вобласьцьМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гедзель908ВікіслоўнікМікола АўрамчыкБеларусьФранцуская моваСвабодаЛуг (рашчына)ПарнафільмСпакусьнікіE (літара)ЯсмантПесьня пра зубраБар (элемэнт)ВікіпэдыяБэнэдыкт ДыбоўскіПАОК ТэсалёнікіMozilla FirefoxПан ТадэвушДругая сусьветная вайнаРамантызмАнтынарманізмАмэрыкаЖанчына зьверхуПарнаграфія ў БразылііБудынакВэб-сайтГенадзь Валер’евіч ШутаўАрцём ДрабатовічМерацкая ратушаПрывакзальная плошча (Менск)ПэнсіяУладзіслаў ГарбацкіЯнка БрыльНародны АльбомРэжым ЛукашэнкіМінэтУнівэрсытэт15 красавікаПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)ВікіцытатнікВіленскі вакзал (Менск)ГодФілякартыяТэмпэратураКрыптавалютаФрыдрых ШылерСэнт-ЛуісКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуСьвятлана АлексіевічГердаФіліпіныВіцебск (футбольны клюб)МенскКунілінгусМарк ШагалВіктар Марціновіч.orgБуда (будызм)ЖыдыАльгерд БахарэвічКарольБеларуска-амэрыканскае задзіночаньнеАлесь БадакІталіяПагоняМарыя АнтуанэтаДаўгаМоўная нормаЧайка (арганізацыя)МаскваЛацінкаСьпіс стагодзьдзяўЮрась Шамецька🡆 More